Беларусь мае намер прыняць меры па паляпшэнні адносiнаў з краiнамi Еўрапейскага саюза
Беларусь мае намер прыняць меры па паляпшэнні адносiнаў з краiнамi Еўрапейскага саюза
Аб сiтуацыi на асноўных напрамках знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь 12 жнiўня кiраўнiку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку далажыў мiнiстр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Былi прадметна абмеркаваны iснуючыя пытаннi па галоўных вектарах знешнепалiтычнай дзейнасцi. Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што Беларусь iмкнецца развiваць максiмальна глыбокiя, канструктыўныя i плённыя адносiны абсалютна з усiмi сваiмi стратэгiчнымi партнёрамi, суседзямi, краiнамi блiзкага i далёкага замежжа. У сувязi з гэтым было закранута пытанне аб неабходных мерах па паляпшэннi адносiнаў з краiнамi Еўрапейскага саюза i Злучанымi Штатамi Амерыкi. Прэзiдэнт даў канкрэтныя даручэннi адносна таго, што павiнна быць зроблена ў мэтах паляпшэння адносiнаў з гэтай групай дзяржаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб сiтуацыi на асноўных напрамках знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь 12 жнiўня кiраўнiку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку далажыў мiнiстр замежных спра
|
|