21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Серада

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Серада

Серада — сярэдні дзень тыдня, якi нясе ў сабе жаночы пачатак па сваiм родавым вызначэннi. Разам з тым у парадкавай нумарацыi гэтаму дню адпавядае лiчба 3, якая здавён была сiмвалам мужчынскага пачатку. Гэта супярэчлiвасць i стала падмуркам стрыманых адносiнаў да гэтага дня з боку ўсходеславянскiх народаў. 

У славян-хрысцiян серада лiчыцца нешчаслiвым днём, посным, таму што менавiта ў гэты дзень Іуда Iскарыёт здрадзiў свайму настаўнiку Iсусу Хрысту. Адсюль у асяроддзi беларускага народа нарадзiлася маральна-этычная рэгламентацыя, якая тычыцца паводзiнаў чалавека ў гэты дзень: "Хто ў сераду мяса не есць, таму Бог менш выпрабаванняў дасылае". Калi гэтага прытрымлiвацца, перакананы старыя людзi, то жыццёвы шлях чалавека будзе больш лёгкiм (ды i паслясмяротны таксама).

У праваслаўных хрысцiян поснай з’яўляецца не толькi серада, але i пятнiца, калi Хрыста ўкрыжавалi. Адсюль i народныя выслоўi: "Чаго ты косiшся, як серада на пятнiцу" цi "Надуўся, як серада на пятнiцу". У народзе iснавала паданне пра не зусiм простыя ўзаемаадносiны гэтых дзён, якое распавядала аб тым, як "аднойчы сустрэлiся серада i пятнiца i пайшлi разам. Насустрач iм iшоў чалавек з базара, зраўняўся з iмi, сказаў iм "Дабрыдзень" i паехаў далей. Заспрачалiся серада з пятнiцай, каго ж павiтаў чалавек. Спрачалiся-спрачалiся i вырашылi запытаць самога чалавека. Пабеглi за iм, але так моцна беглi, што "пераскочылi" падарожнага i зноў пайшлi яму насустрач. А чалавек, зноў убачыўшы тых жа жанчын, здзiвiўся i нават спужаўся: "Што за лiха? Я толькi што вiтаўся з iмi, а яны зноў iдуць мне насустрач". Зноў кажа iм: "Дабрыдзень!". Тут серада i пятнiца з пытаннямi да яго: маўляў, ты з кiм вiтаешся, каго больш любiш, каго больш паважаеш. А чалавек iм у адказ: "Дык за што вас любiць, вы ж серада з пятнiцай, днi посныя, абодва голадам морыце, а яшчэ павагi патрабуеце. А любiм мы нядзелю!". Так i не давялося серадзе з пятнiцай вызначыць, хто з iх лепшы i галоўнейшы". Тым не менш рэгламентавальныя нормы паводзiнаў беларусаў канстатуюць: "У сераду не смейся, у пятнiцу не плач". Памяркоўны беларус не кiдаецца ў вiр з галавой, ён мудра разважае: "Сцеражонага i Бог сцеражэ!".

* Калi серада выпадала на маладзiк, то гэты час лiчыўся спрыяльным для пачатку будаўнiцтва печы або новага дома.

* Травы, якiя выкарыстоўваюць для лячэння дзяцей — ад кашлю, ад спуду, для купання, — збiраюць у сераду.

* Сон, якi вы саснiлi ў ноч з серады на чацвер, мае значэнне прадказання i надзелены пэўнай ступенню прароцтва.

* Калi купляеце строй нявесце, зрабiце так, каб вэлюм i сукенка былi купленыя ў сераду, а туфлi — у пятнiцу (у так званыя жаночыя днi).

* У той жа час нельга ў сераду кiравацца ў далёкi шлях, бялiць печ, прасцi, хадзiць у сваты; непажадана таксама купаць дзяцей, якiя нарадзiлiся ў гэты дзень тыдня.

* Шматгадовыя назiраннi нашага народа паказваюць, што парасяты, народжаныя ў сераду, звычайна прападаюць.

* Нельга ў сераду саджаць агуркi — не будзе ўраджаю.

* Хто ў сераду нарадзiўся, лiчыцца здатным да любога занятку. Нездарма кажуць: "У сераду радзiлася, да ўсяго прыгадзiлася".

* Славянскiя знахары раяць у сераду здымаць цяжкiя сурокi, радавыя праклёны. Спрыяльным лiчыцца гэты дзень для лячэння родавай гарачкi.

* Народжаныя ў сераду недаўгавечныя. Многiя з iх жывуць толькi да падлеткавага ўзросту. Калi ж пры падтрымцы планет, бацькоў i сваiх асабiстых намаганняў яны пераадолеюць гэтую складаную мяжу, то пражывуць яшчэ доўга. Той, хто нарадзiўся ў сераду, вельмi адрознiваецца ад народжаных у панядзелак i аўторак: мае прыгожы твар, лёгкi нораў, статны. Для сямейнага дабрабыту няма больш прыдатнага i вернага чалавека. Нарожданыя ў сераду прагнуць пашаны, але шчырыя i добрыя людзi. Пры ўсiх сваiх станоўчых якасцях, яны глыбока ў душы — няшчасныя i адзiнокiя людзi, але скорана нясуць свой крыж i кладуць жыццё на алтар сям’i. Дарэчы, у сям’i iх часта крыўдзяць i зневажаюць. Што тычыцца багацця, то яго проста няма — яно не "жыве" побач з гэтымi людзьмi. Пра iх кажуць: "Ранкам у сераду нарадзiўся". 

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Серада — сярэдні дзень тыдня, якi нясе ў сабе жаночы пачатак па сваiм родавым вызначэннi. Разам з тым у парадкавай нумарацыi гэтаму дню адпавядае лiчб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика