21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Плюсы" i "мiнусы" працы ў начную змену

26.08.2009 12:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Медсястра i адмiнiстратар у камп’ютарным клубе, тэлефанiст i таксiст, бармен i ды-джэй на начной дыскатэцы, вахцёр i ахоўнiк… Людзi гэтых (i не толькi) прафесiй выходзяць на працу ў той час, калi большасць з нас бачыць дзесяты сон. У пошуках станоўчых i адмоўных бакоў працы ў начны час я адправiлася на хлебазавод № 4 КУП "Мiнскхлебпрам". Каму-каму, а хлебапёкам вядома "хараство" начной змены.

На ўваходзе мяне сустрэла пекар-майстар Ганна Рыгораўна Белашэўская, якой выпала быць маiм гiдам у ноч з нядзелi на панядзелак. Перад тым як трапiць у "святое святых" — хлебны цэх, мяне адзелi ў спецыяльную форму (белы халат i касынка цi шапачка абавязкова павiнны быць на кожным, хто пераступiў парог аднаго з цэхаў). Усяго на заводзе іх тры: самы вялiкi — хлебны, булачны i кандытарскi.

У гэтую ноч працавалi больш як 50 чалавек, каб ранiцай кожны з нас, заехаўшы ў краму (штодзённа хлебазавод абслугоўвае 320 хлебных i больш чым 70 кандытарскiх магазiнаў), мог удыхнуць водар свежавыпечанага i яшчэ цёплага хлеба. У суткi (асноўны аб’ём прыходзiцца на вячэрнюю i начную змены) тут выпякаюць больш за 50 тон хлебабулачных вырабаў.

— У канцы лiпеня споўнiлася 37 гадоў, як я працую на гэтым хлебазаводзе, — па дарозе ў цэх расказвае Ганна Белашэўская. — Прыйшла сюды пасля заканчэння Мiнскага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча, у хуткiм часе без адрыву ад вытворчасцi скончыла Маладзечанскi палiтэхнiкум. Муж падтрымлiваў. Калi працавала ў начную, ён быў за няньку. Зараз, вяртаючыся раненька з работы, адразу ж кладуся адпачываць. Раней жа пра сон пачынала думаць толькi пасля таго, як накормленых дзяцей адпраўляла ў школу. У маладосцi ўсё паспявала: i выспацца пасля начной змены, i ў кiно схадзiць. Экскурсii нi адной не прапускала. Зараз жа моладзь слабейшая пайшла, не вiдаць у iх вачах вясёлага агеньчыку, нягледзячы на тое, што з развiццём тэхнiкi, здаецца, i працаваць стала прасцей. Раней мы формы па 6 кiлаграмаў бiлi рукамi. А зараз замест чалавечых рук амаль усё робяць машыны…

У цэху вельмi цёпла i галавакружна пахне здобным цестам, якое па-гаспадарску развалiлася ў вялiкiх чанах. Цестамясiльны аддзел — пачатак пачаткаў.

— Дзевяноста працэнтаў якасцi хлеба закладаецца менавiта тут, — расказваюць мне жанчыны-цестамесы. — Закладка сыравiны згодна з рэцэптам — важны момант, але цеста яшчэ i адчуваць патрэбна.

I вось цеста на маiх вачах саспела, перакiнулася з аднаго чана ў другi i па канвееры пайшло далей, туды, дзе аўтамат дзелiць яго на патрэбныя порцыi. Чалавек уважлiва сочыць за тым, што адбываецца. А потым садзiць хлеб у расстойную шафу, дзе кожная булка расце да патрэбных памераў. I толькi пасля — у печ. Кiруе печкай камп’ютар, але камандуе чалавек: у залежнасцi ад таго, якi вiд булак пасаджаны, работнiк задае адпаведную праграму i пасля толькi назiрае за працэсам.

У цэхах, пераканалася, дастаткова i ручной працы. Прыняць з печы ўжо гатовы хлеб, рассартаваць, адправiць на ўпакоўку.

— У сувязi з павелiчэннем попыту на рэзаны хлеб (людзi апошнiм часам просяць, каб упакоўвалi i па паўбуханкi), на працу, што не патрабуе дадатковай квалiфiкацыi, прымаем i студэнтаў, якiя ў вольны ад вучобы час хочуць падзарабiць, — гаворыць спецыялiст па кадрах Людмiла Мацiеўская.

Пераходзiм з памяшкання ў памяшканне.

— Тут дзяўчаты выпякаюць цёмныя элiтныя заварныя хлябы па складанай чатырохстадыйнай тэхналогii, тут светлыя — па прыбалтыйскай, — расказвае i паказвае Ганна Рыгораўна.

— Цi падабаецца вам працаваць ноччу? — цiкаўлюся ў работнiц.

— Складана (глыбока ўздыхаюць i змахваюць пот з iлба). Душна тут. Спачатку не маглi звыкнуцца з тым, што на выхадныя i святы трэба забыцца, бо для хлебапёка гэта, наадварот, аўральныя днi. З часам жа, як вядома, чалавек да ўсяго прызвычайваецца. У начной змены, безумоўна, ёсць свае перавагi. Гэта два паўнацэнныя выхадныя i адзiн так званы адсыпны. Да таго ж i зарабiць можна больш (за работу ў начныя часы тут даплачваюць 40 працэнтаў тарыфнай стаўкi (акладу)), хоць зарплата не вельмi радуе. 600—700 тысяч — цi ж гэта вялiкiя грошы для сталiцы? Але ж ад нас нiчога не залежыць — хлеб, самi ведаеце, не крэветкi i не iкра, даступны прадукт харчавання…

Па юрыдычную кансультацыю звярнулася ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi:

— Якi парадак працы ў начны час?

— У адпаведнасцi з артыкулам 123 Працоўнага кодэкса рэжым рабочага часу ўстанаўлiваецца правiламi ўнутранага працоўнага распарадку цi графiкам работ (зменнасцi), — гаворыць вядучы спецыялiст юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарата савета ФПБ Вiкторыя Засадыч. — Пры прыёме на працу наймальнiк абавязаны азнаёмiць работнiка з указанымi дакументамi. У выпадку, калi ў арганiзацыi не было раней начной змены, а наймальнiк па ўмовах вытворчасцi прыйшоў да высновы аб неабходнасцi яе ўвядзення, то змены рэжыму працы адбываюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 32 Працоўнага кодэкса. Так, наймальнiк павiнен паведамiць сваiм работнiкам за месяц аб змене рэжыму працы, абгрунтаваўшы гэта рашэнне вытворчымi, арганiзацыйнымi цi эканамiчнымi прычынамi. Работнiк можа адмовiцца ад прадаўжэння працы з-за змянення яе ўмоў. У гэтым выпадку працоўны дагавор спыняецца паводле пункта 5 артыкула 35 Працоўнага кодэкса, пры гэтым работнiк мае права на атрыманне выхадной дапамогi ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заробку. Згодна з артыкулам 117 Працоўнага кодэкса начным лiчыцца час з 22 да 6 гадзiн. Пры рабоце ў начны час усталяваная працягласць працы (змены) скарачаецца на адну гадзiну з адпаведным скарачэннем працоўнага тыдня. Гэта правiла не распаўсюджваецца на работнiкаў, для якiх ужо прадугледжана скарачэнне працоўнага часу, а таксама калi такое скарачэнне немагчымае па ўмовах вытворчасцi, у тым лiку ў бесперапынных вытворчасцях, цi калi работнiк прыняты для выканання працы толькi ў начны час.

— Якiм катэгорыям людзей супрацьпаказана праца ў начны час?

— Да працы ў начны час не дапускаюцца цяжарныя жанчыны i тыя, каму няма 18 гадоў. Раней да працы ў начную змену не дапускалiся яшчэ i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, — уступае ў размову галоўны прававы iнспектар працы Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя (у гэтай галiне працуе 83 працэнты жанчын) Ванда Бурдукевiч. — Сёлета па просьбе самiх жа жанчын у 263 артыкул Працоўнага кодэкса ўнеслi змены: "Жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырнаццацi гадоў (дзяцей-iнвалiдаў — да васемнаццацi гадоў), могуць прыцягвацца да працы ў начны час толькi з iх пiсьмовай згоды". Ведаеце, нашы спецыялiсты не выказваюць незадавальнення тым, што iм трэба працаваць не толькi днём, але i ноччу. На працягу ўсяго перыяду вучобы будучых маладых урачоў да гэтага маральна рыхтуюць.

— Iнвалiды таксама могуць прыцягвацца да працы ў начны час, — працягвае Вiкторыя Васiльеўна, — але толькi з iх згоды i пры ўмове, што яна не забароненая iм у адпаведнасцi з медыцынскiм заключэннем.

— З чым звязана жаданне некаторых работнiкаў працаваць ноччу?

— Жаданне работнiкаў працаваць у начную змену абумоўлена абавязкам наймальнiка за кожную гадзiну працы ў начны час цi начную змену пры зменным рэжыме праводзiць даплату ў памеры, якi ўстанаўлiваецца калектыўным дагаворам, пагадненнем, але не нiжэйшым за 20 працэнтаў гадзiннай тарыфнай стаўкi (акладу) работнiка. Пры гэтым трэба звярнуць увагу, што начной зменай лiчыцца змена, у якой больш чым 50 працэнтаў часу прыходзiцца на начны час.

— У арганiзацыi ўстаноўлены зменны рэжым работы з 8.00 да 16.00 i з 16.00 да 24.00. Цi будзе змена з 16.00 да 24.00 лiчыцца начной?

— У дадзенай сiтуацыi змена з 16.00 да 24.00 не з’яўляецца начной, паколькi 50 працэнтаў працоўнага часу не прыходзiцца на начны час (з 22.00 да 6.00). Пры гэтым за работу з 22.00 да 24.00 будзе рабiцца даплата.

Слова медыку

У кожнай палiклiнiцы маецца ўрачэбна-кансультацыйная камiсiя, якая, згодна з пералiкам супрацьпаказаных дыягназаў ад начной змены, вызваляе людзей ад працы ў шкодных умовах (да шкодных умоў адносiцца i праца ў начную змену), — расказвае загадчыца аддзялення прафiлактыкi 29 гарадской палiклiнiкi Мiнска Iрына Сiцко. — Гэта такiя дыягназы, як артэрыяльная гiпертэнзiя, iшэмiчная хвароба сэрца, цяжарнасць, недастатковы кровазварот i iншыя. Праца ноччу дрэнна адбiваецца на сардэчна-сасудзiстай сiстэме, узнiкаюць частыя галаўныя болi, можа скакаць артэрыяльны цiск, з’яўляецца рызыка ўзнiкнення тахiкардыi.

Мы рэкамендуем спаць не менш як 7 гадзiн у суткi. Гэта тычыцца ў тым лiку i тых людзей, якiя працуюць у той час, калi ўсе астатнiя людзi спяць. Для гэтага iм спецыяльна выдзеленыя выхадныя днi. Дарэчы, даследаваннi паказалi, што мужчынам трэба больш часу, чым прадстаўнiцам слабага полу, каб аднавiць страчаныя ў час начной працы сiлы.

— Мая знаёмая працуе адмiнiстратарам у зале гульнявых аўтаматаў, дзе пастаянна ўдыхае атруту пракуранай залы…

— Пасiўнае курэнне, як вядома, прыносiць не менш шкоды, чым актыўнае. У многiх падобных установах, начных клубах маюцца спецыяльныя залы для курыльшчыкаў. Мне здаецца мэтазгодна такую практыку ўвесцi ўсюды…





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медсястра i адмiнiстратар у камп’ютарным клубе, тэлефанiст i таксiст, бармен i ды-джэй на начной дыскатэцы, вахцёр i ахоўнiк… Людзi гэтых (i не толькi) прафесiй выходзяць на працу ў той час, калi большасць з нас бачыць дзесяты сон.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика