Прэзідэнт Беларусi разгледзеў кадравыя пытаннi
Прэзідэнт Беларусi разгледзеў кадравыя пытаннi
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 15 жніўня.) Пры назначэннi Андрэя Харкаўца мiнiстрам фiнансаў Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць ашчаднага расходавання грашовых сродкаў. "Вы павiнны быць "прагным" на грошы. Гэта справа любога мiнiстра. Грошы трэба трымаць у руках да апошняга, i калi пераканаецеся ў добрым вынiку — тады аддаваць. Гэта галоўнае патрабаванне", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Я часта папракаў урад, што мне даводзiцца больш прыцiскаць фiнансавую сiстэму i тужэй завязваць грашовы мяшок, чым самому ўраду. Гэта дрэнна. Больш марнатраўныя заўсёды прэзiдэнты, чым прэм’ер-мiнiстры i ўрад у цэлым. У нас жа атрымлiваецца наадварот: калi трэба заткнуць любую дзiрку — усё, развязвай мяшок", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на асаблiвае становiшча мiнiстра фiнансаў, якi з’яўляецца членам урада i ў той жа час мiнiстрам, якi фактычна непасрэдна падначалены Прэзiдэнту. "Вы ва ўрадзе ў большай ступенi чалавек Прэзiдэнта ў рэалiзацыi палiтыкi скрупулёзна лiчыць грошы i не раскiдвацца iмi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Андрэя Харкаўца. Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што ў мiнiстра фiнансаў пры размеркаваннi сродкаў да ўсiх павiнен быць адзiны падыход. "Усе вобласцi аднолькавыя, усе пытаннi прыярытэтныя, усё павiнна быць сумленна", — дадаў Прэзiдэнт. Звяртаючыся да старшынь Свiслацкага i Дрыбiнскага райвыканкамаў, кiраўнiк дзяржавы сказаў, што задачы, якiя стаяць перад кiраўнiкамi мясцовых выканаўчых органаў, вядомыя. Аляксандр Лукашэнка пацiкавiўся ходам уборкi ўраджаю i перспектывамi развiцця раёнаў. Назначаючы кiраўнiкоў беларускiх дыпламатычных прадстаўнiцтваў за мяжой, Прэзiдэнт падкрэслiў, што галоўным патрабаваннем да iх работы застаецца абсалютная адданасць сваёй дзяржаве, народу, абарона iх iнтарэсаў. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што першым паказчыкам любога супрацоўнiцтва з’яўляецца ўзровень тавараабароту. Таму, паводле слоў Прэзiдэнта, кiраўнiкi дыпмiсiй не павiнны заставацца пасiўнымi назiральнiкамi, а актыўна наладжваць кантакты з дзелавымi коламi краiны знаходжання, шукаць новыя сферы ўзаемадзеяння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры назначэннi Андрэя Харкаўца мiнiстрам фiнансаў Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць ашчаднага расходавання грашовых сродкаў. "Вы павiнны
|
|