21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Неабходна забяспечыць высокія тэмпы росту рэальных даходаў насельніцтва&q

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Неабходна забяспечыць высокія тэмпы росту рэальных даходаў насельніцтва"

Учора Урад трымаў справаздачу перад Прэзідэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам аб вынiках работы эканомiкi за першае паўгоддзе 2008 года. Таксама кiраўнiку дзяржавы былi прадстаўлены праекты прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця, бюджэту i асноўных накiрункаў грашова-крэдытнай палiтыкi рэспублiкi на 2009 год.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў аб’ектыўна ацанiць вынiкi, з якiмi краiна завершыць гэты год. Занепакоенасць Прэзiдэнта выклiкала тое, што Урад акцэнтуе ўвагу на колькасных паказчыках развiцця эканомiкi, якiя ў асноўным выконваюцца. Разам з тым у другiм квартале замарудзiлася дынамiка росту ў асноўных галiнах эканомiкi. Акрамя таго, пагражальнымi тэмпамi расце адмоўнае сальда ў знешнiм гандлi, аграпрамысловы комплекс не забяспечвае прагнозныя тэмпы росту вытворчасцi прадукцыi, павялiчваецца кошт банкаўскiх рэсурсаў, тэмпы iнфляцыi ўдвая перавысiлi прагнозны ўзровень... Прэзiдэнта цiкавiла, цi бачыць гэтыя праблемы Урад, а калi так, што збiраецца прадпрымаць?

— Галоўнае ва ўсёй дзяржаўнай палiтыцы — гэта чалавек. Таму найважнейшая задача — забяспечыць высокiя тэмпы росту рэальных даходаў насельнiцтва, перш за ўсё заработнай платы, павышэнне якасцi жыцця народа, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Наступны, 2009 год — перадапошнi год пяцiгодкi, асаблiва важны для выканання праграмы эканамiчнага развiцця краiны на 2006—2010 гады.

Паводле слоў Прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага, па вынiках работы народнай гаспадаркi за студзень — лiпень 2008 года выконваюцца 17 з 19 найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi на 2008 год. Так, тэмпы росту вытворчасцi прадукцыi сельскай гаспадаркi склалi 104,4 працэнта пры прагнозе на год 107—108 працэнтаў. Не забяспечана абмежаванне iмпарту тавараў i паслуг — 155 працэнтаў пры прагнозе на год 112,5—113,5 працэнта. Хоць колькасць стратных прадпрыемстваў знiжана, фiнансавае становiшча арганiзацый рэальнага сектара эканомiкi застаецца складаным. Красамоўны прыклад — больш за дзве тысячы прадпрыемстваў маюць магчымасць выплачваць зарплату сваiм работнiкам у памеры толькi да 200 долараў ЗША ў эквiваленце.

Прэм’ера не задавальняе безынiцыятыўнасць кiраўнiкоў малых прадпрыемстваў краiны. Таксама крытыцы падверглася работа асобных канцэрнаў i мiнiстэрстваў. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, значны патэнцыял для паляпшэння дзейнасцi маюць Легпрам, Мiнiстэрствы транспарту i камунiкацый, лясной гаспадаркi, гандлю...

У адказ на мяккую крытыку сваiх падначаленых прэм’ерам, Аляксандр Лукашэнка значна пашырыў спiс мiнiстэрстваў, якiя недапрацоўваюць, i паставiў пытанне больш востра. Паводле яго слоў, прозвiшчы асобных кiраўнiкоў ужо проста набiлi аскому. І тут ужо час пераходзiць ад слоў да дзеянняў — аж да прыняцця кадравых рашэнняў. Кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне перагледзець работу з кадрамi. Так, чыноўнiк, якi правалiў працу на адведзеным яму ўчастку, не павiнен быць змешчаны з пасады "па гарызанталi" — на такую ж высокую пасаду.

Аляксандра Лукашэнку абурыў той факт, што значная колькасць людзей у Беларусi атрымлiвае зарплату да 200 долараў.

— Як можна пражыць на такiя грошы? — задаў рытарычнае пытанне Прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, важныя не нейкiя абстрактныя паказчыкi, а дабрабыт канкрэтнага чалавека.

— Мне патрэбна, каб людзi жылi нармальна, — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк Камiтэта дзяржкантролю Зянон Ломаць на канкрэтных прыкладах прадэманстраваў асобныя памылкi i недапрацоўкi ў рабоце мiнiстэрстваў, ведамстваў, асобных прадпрыемстваў.

Традыцыйна яркiм атрымалася выступленне намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Леанiда Анфiмава. Паводле яго слоў, Савет Мiнiстраў захапiўся "штабнымi вылiчэннямi" i многiя планы не даводзiць да практычнай рэалiзацыi. Асноўныя параметры эканамiчнага развiцця Беларусi можна прызнаць здавальняльнымi толькi на першы погляд. Узяць хоць бы тую ж заработную плату. Пры тым, што яе сярэднi ўзровень па краiне даволi прыстойны, больш за 900 тысяч працаўнiкоў (з трох мiльёнаў) атрымлiваюць да 500 тысяч рублёў у месяц. 600 тысяч чалавек увогуле зарабляюць менш за 200 долараў.

Колькасць кароткатэрмiновых крэдытаў у параўнаннi з мiнулым годам павялiчылася на 50 працэнтаў. Не сакрэт, што iмi часта карыстаюцца прадпрыемствы, каб своечасова выплацiць зарплату. Эканамiчныя дзiркi ў бюджэце асобных прадпрыемстваў таксама часта латаюцца з iнавацыйных фондаў.

Паводле ацэнкi Аляксандра Лукашэнкi, гэтыя i iншыя факты, прыведзеныя Анфiмавым i Ломацем, Ураду аспрэчыць няма чым.

Мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка прадставiў праект прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2009 год. Згодна з iм, тэмпы росту эканомiкi Беларусi не павiнны знiзiцца i налета. Так, рост ВУП павiнен скласцi 110—112 працэнтаў, столькi ж прадукцыi прамысловасцi, 108,5—109,5 працэнта — прадукцыi сельскай гаспадаркi, 123—125 працэнтаў — iнвестыцыi ў асноўны капiтал.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць гэтыя паказчыкi паказчыкi даволi сур’ёзнымi. Чакаецца напружаная праца.

Адметна, што давядзенне такiх сур’ёзных планаў было абсалютна спакойна ўспрынята Урадам. Калi памятаеце, летась у лiстападзе аналагiчныя паказчыкi на 2008 год выклiкалi буру эмоцый. Многiя не лiчылi iх рэальна выканальнымi. Зараз, вiдаць, Урад узяў новы тэмп i гатовы справiцца нават з такой сур’ёзнай задачай.

Як адзначыў Мiкалай Зайчанка, сярэдняя зарплата ў бюджэтнай галiне да канца года павiнна скласцi ў эквiваленце 430 долараў, налета — 550 долараў, у 2010 годзе — дасягнуць 700 долараў у месяц. Паводле слоў мiнiстра, калi Беларусi ўдасца захаваць тэмпы эканамiчнага развiцця, то праз 8—9 гадоў мы дасягнем узроўню дабрабыту Еўрапейскага Саюза.

Дзяржбюджэт Беларусi на 2009 год захавае сацыяльную накiраванасць. Расходы на адукацыю, ахову здароўя i сацыяльную палiтыку плануецца павялiчыць на 29,8 працэнта, цi на 8,35 трлн рублёў. У 2009 годзе выдаткi на гэтыя сферы складуць 23,5 працэнта ад ВУП, што на 1,5—2 працэнты больш, чым у развiтых краiнах.

Як паведамiў кiраўнiк Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч, у 2009 годзе прывязка курсу беларускага рубля будзе ажыццяўляцца да кошыка замежных валют (долара ЗША, еўра i расiйскага рубля). Пры прагнозным узроўнi iнфляцыi ў 109—111 працэнтаў стаўка рэфiнансавання будзе ўстаноўлена на ўзроўнi 10—12 працэнтаў гадавых. Курс беларускага рубля ў адносiнах да долара ЗША будзе знаходзiцца ў межах 2000—2200 рублёў.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў прапанаваныя паказчыкi развiцця i заўважыў, што на планы 2009 года трэба пачынаць працаваць ужо сёння.

Сяргей ПРОТАС.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Урад трымаў справаздачу перад Прэзідэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам аб вынiках работы эканомiкi за першае паўгоддзе 2008 года. Таксама кiр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика