Дом за долар чакаў свайго пакупніка амаль тры тыднi
Дом за долар чакаў свайго пакупніка амаль тры тыднi
Дом у Дэтройце, выстаўлены на продаж усяго за адзiн долар, чакаў свайго пакупнiка 19 дзён. Продаж дома каштаваў банку 10 тысяч долараў. Пакупнiк лiчыць здзелку iнвестыцыйнай, аднак iнвестыцыi, неабходныя для прывядзення дома ў парадак, могуць не акупiцца. Дом, размешчаны за некалькi кварталаў ад аэрапорта Дэтройта, быў самым прыгожым на вулiцы, калi яго купiлi ў лiстападзе 2006 года. Але мiнулым летам дом быў забраны ва ўладальнiка, якi не змог плацiць па крэдыце. Як толькi будынак застаўся без гаспадара, з’явiлiся марадзёры. Спачатку знялi сайдынг, затым знiк плот, а потым у доме зламалi i вынеслi ўсё, што можна. Паляўнiчыя за каляровымi металамi абарвалi праводку, выкруцiлi разеткi i панеслi ўсё, што мае хоць нейкую каштоўнасць, у тым лiку кухонную мыйку. Калi ў студзенi дом быў выстаўлены на продаж за 1100 долараў, там ужо не было замкоў. Пасля атрымання неаплачаных рахункаў па падатках i камунальных плацяжах на суму ў чатыры тысячы долараў банк знiзiў кошт да аднаго долара. На гэтым страты банка не скончылiся: банк пагадзiўся выплацiць 2,5 тысячы даляраў за паслугi рыэлтара, яшчэ тысячу долараў за тое, каб закрыць здзелку. У вынiку ўсе плацяжы i падаткi каштавалi банку каля 10 тысяч долараў. Набыла дом мясцовая жанчына, якая заявiла, што набывае яго з iнвестыцыйнымi мэтамi i не збiраецца ў iм жыць. Агент па продажы нерухомасцi паведамiў, што пакупнiк пагадзiўся заплацiць поўны кошт у адзiн долар i збiраецца разлiчыцца наяўнымi. Спецыялiсты лiчаць, што ўкладаннi, неабходныя для прывядзення дома ў парадак, наўрад цi акупяцца. Рамонт можа абысцiся ў некалькi дзясяткаў тысяч долараў, i не факт, што ўсё зноў усталяванае не будзе выкрадзена. Знос дома абыдзецца ў пяць тысяч долараў. Акрамя таго, уладальнiку ўжо ў 2009 годзе давядзецца заплацiць 3,9 тысячы долараў падатку на нерухомасць, калi яна не даб’ецца падатковых паслабленняў. Сума, за якую прададзены дом, несумненна, рэкордная, аднак у Дэтройце ўжо нiхто не дзiвiцца дамам, выстаўленым на продаж па 100—300 долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом у Дэтройце, выстаўлены на продаж усяго за адзiн долар, чакаў свайго пакупнiка 19 дзён. Продаж дома каштаваў банку 10 тысяч долараў. Пакупнiк лiчыц |
|