Камісiя па аналiзу работы банкаў будзе створана ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекi
Камісiя па аналiзу работы банкаў будзе створана ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекi
У Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекi Беларусi будзе створана камiсiя, якая прааналiзуе работу банкаў па розных напрамках. Адпаведнае распараджэнне аддаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка па рэзультатах даклада ўрада аб вынiках работы эканомiкi за першае паўгоддзе 2008 года i аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця, бюджэту i асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2009 год. Старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць праiнфармаваў Прэзiдэнта аб канкрэтных прыкладах нерацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Паводле яго слоў, да гэтага часу не задзейнiчаны ўсе рэзервы па нарошчваннi даходнай часткi бюджэту. Зянон Ломаць падкрэслiў, што, нягледзячы на меры па спрашчэннi падатковай сiстэмы, яна па-ранейшаму застаецца складанай, аб чым сведчыць вялiкая колькасць запытаў з просьбай аб растлумачэннях у падатковыя iнспекцыi. Старшыня КДК звярнуў увагу на той факт, што Нацыянальны банк не прымае належных мераў па кантролi за рэальнымi банкаўскiмi стаўкамi па спажывецкiх крэдытах. У вынiку ў асобных банках рэальныя стаўкi па такiх крэдытах з улiкам спадарожных камiсiйных плацяжоў дасягаюць 70 працэнтаў. Ён таксама лiчыць неабходным упарадкаваць выплаты па мясцовых падатках, больш жорстка кантраляваць паступленнi сродкаў у iнавацыйныя фонды. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекi Беларусi будзе створана камiсiя, якая прааналiзуе работу банкаў па розных напрамках. Адпаведнае распараджэнне аддаў
|
|