Рэкордная цеплыня ўжо мінула?
Рэкордная цеплыня ўжо мінула?
У суботу ў Лельчыцах было зафiксавана плюс 38 На гэтым тыднi чакаецца ўмерана цёплае летняе надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Дзмiтрый Рабаў. У першай палове тыдня да нас завiтае антыцыклон з поўдня Еўропы, таму ападкаў не будзе. Толькi ў сераду па захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ўначы 10—17, удзень 22—27, у сераду па паўднёвым захадзе — да плюс 31 градуса. У чацвер — пятнiцу да нас завiтаюць цыклоны з Атлантыкi, якiя прынясуць кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад 10 па поўначы да плюс 19 — па поўднi краiны. Удзень будзе 20—27 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у выхадныя пахаладае. Няўстойлiвае, часам дажджлiвае надвор’е завiтае да нас са Скандынавii. Тэмпература паветра ўначы 8—15, удзень ад 17—19 градусаў па поўначы да плюс 24—26 градусаў па поўднi краiны. Айчынныя сiноптыкi паведамiлi, што ў мiнулую суботу былi зафiксаваны тэмпературныя максiмумы за 100 гадоў на дату 16 жнiўня амаль на ўсiх метэастанцыях Беларусi. Максiмальная тэмпература паветра ў гэты дзень склала ад плюс 29 градусаў у Езярышчы, што на поўначы Вiцебскай вобласцi, да плюс 38 градусаў у Лельчыцах (поўдзень Гомельскай вобласцi). У Мiнску 16 жнiўня рэкорд цеплынi склаў плюс 34 (раней было 31,3 градуса ў 1954 годзе). Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi чакаецца ўмерана цёплае летняе надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Дзмi |
|