Сакратарыят Юшчанкі абвiнавачвае Цiмашэнку ў дзяржаўнай здрадзе
Сакратарыят Юшчанкі абвiнавачвае Цiмашэнку ў дзяржаўнай здрадзе
Сакратарыят прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанкi выкрыў прэм’ер-мiнiстра Украiны Юлiю Цiмашэнку ў дзяржаўнай здрадзе, паведамiў 18 жнiўня "УНІАН" са спасылкай на намеснiка кiраўнiка сакратарыята Андрэя Кiслiнскага. Паводле яго слоў, у праваахоўныя органы перададзеныя матэрыялы справы "аб прыкметах дзяржаўнай здрады i палiтычнай карупцыi" ў дзеяннях прэм’ер-мiнiстра. Паводле iнфармацыi сакратарыята, расiйскае кiраўнiцтва паабяцала Юлii Цiмашэнцы падтрымку на маючых адбыцца прэзiдэнцкiх выбарах у абмен на пасiўную пазiцыю прэм’ер-мiнiстра i яе партыi ў канфлiкце памiж Расiяй i Грузiяй. Кiслiнскi таксама адзначыў, што на рэалiзацыю падтрымкi Цiмашэнкi расiйскi бок ужо выдаткаваў каля мiльярда долараў. "Праца перадвыбарнага штаба ўжо фактычна пачатая. Да яе далучаюцца ўкраiнскiя фiнансава-прамысловыя групы", — сцвярджае намеснiк кiраўнiка сакратарыята ўкраiнскага прэзiдэнта. Нагадаем, раней Кiслiнскi заяўляў, што аналiтыкi сакратарыята Юшчанкi раскрылi змову Юлii Цiмашэнкi з Крамлём. У прыватнасцi, паведамлялася аб iснаваннi дамоўленасцяў адносна транспарцiроўкi i рэалiзацыi расiйскага газу на Украiне i ў Еўропе, стрымлiвання працэсу ўступлення краiны ў НАТА i выкананнi расiйскiх рэкамендацый у працы над праектам канстытуцыi Украiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакратарыят прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанкi выкрыў прэм’ер-мiнiстра Украiны Юлiю Цiмашэнку ў дзяржаўнай здрадзе, паведамiў 18 жнiўня "УНІАН&qu |
|