21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Больш за 400 донараў у год для аперацый на галаўным мозгу

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 400 донараў у год для аперацый на галаўным мозгу

Згодна з законам аб трансплантацыі органаў i тканак, якi дзейнiчае ў нашай краiне, у тым выпадку, калi патэнцыяльны донар цi яго родзiчы не супраць, медыцынская ўстанова мае права ў экстраных выпадках забiраць жыццёва неабходныя iншаму чалавеку органы i тканкi.

— Аднак да гэтага часу акрэсленая норма працавала не ў дастатковай ступенi, — адзначыў намеснiк начальнiка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў i свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь Павел Радзiвонаў. — Больш за тысячу чалавек, якiя пражываюць на тэрыторыi Беларусi, маюць неабходнасць у трансплантацыi нырак. Але за 2005—2007 гады было праведзена толькi крыху больш як сорак такiх аперацый.

У краiнах блiзкага замежжа ўзровень донарства складае ад 9 да 32 адзiнак на мiльён насельнiцтва, у нашай жа краiне ўзровень донарства не перавышае дзвюх адзiнак на мiльён насельнiцтва. Няўжо ў Беларусi не хапае донараў?

— Не, донараў у нас дастаткова, — запэўнiў Павел Радзiвонаў. — Прычына неаказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву, у тым лiку па трансплантацыi ныркi, была звязана з адсутнасцю дастаткова сучасных i эфектыўных нарматыўных прававых актаў, якiя б рэгулявалi ўзаемадзеянне медыцынскiх органаў па забору органаў i тканак i iх трансплантацыi пацыентам. У прыватнасцi, у рэспублiцы былi вызначаны 39 медыцынскiх устаноў, якiя мелi права ажыццяўляць забор трупных органаў i тканак. З гэтых 39 устаноў толькi дзве — сталiчныя медыцынскiя ўстановы — паведамлялi аб наяўнасцi патэнцыйных донараў. Астатнiя 37 медыцынскiх устаноў, нягледзячы на тое, што сотнi людзей чакаюць, напрыклад, гэтай ныркi, наогул нi разу не паведамiлi ва ўпаўнаважаныя брыгады Мiнiстэрства аховы здароўя аб наяўнасцi донараў. Такая сiтуацыя недапушчальная. У сувязi з гэтым Генеральнай пракуратурай былi прыняты адпаведныя акты, накiраваныя на ўстараненне дапушчаных парушэнняў. Радуе, што ў параўнаннi з мiнулым годам работа па трансплантацыi органаў актывiзавалася. Аб гэтым сведчыць тое, што сёлета ўжо праведзена больш чым 60 аперацый па трансплантацыi ныркi... Акрамя таго, у Беларусi штогод праводзiцца больш як пяць з паловай тысячы аперацый на галаўным мозгу, — дадаў Павел Радзiвонаў. —  Толькi для аперацый на галаўным мозгу рэспублiка можа мець больш як 400 донараў у год.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з законам аб трансплантацыі органаў i тканак, якi дзейнiчае ў нашай краiне, у тым выпадку, калi патэнцыяльны донар цi яго родзiчы не супраць, м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика