21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнфарм-укол

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Мастапатыю прадухіляе мацярынства

Калi падчас самастойнага абследавання малочных залоз вы намацалi невялiкае ўшчыльненне, варта звярнуцца да ўрача. Магчыма, гэта мастапатыя — захворванне, якое можа з’явiцца нават у 15-гадовых дзяўчат.

Мастапатыя — гэта дысгарманальнае захворванне малочных залоз. Яно яшчэ называецца фiброзна-кiстознай хваробай, калi ў залозе адбываецца разрастанне злучальнай i жалезiстай тканак, фармiруюцца ўшчыльненнi i ўтвараецца адна цi мноства кiстаў. Мастапатыя бывае дыфузная i лакалiзаваная (вузлавая). Дыфузная адрознiваецца наяўнасцю маленькiх шчыльных участкаў — кiстаў. Буйныя ж новаўтварэннi дазваляюць сказаць, што мае быць вузлавая мастапатыя. Захворванне не з’яўляецца проста так, яно абумоўлена шэрагам фактараў — гарманальнага цi псiхалагiчнага збою, гiнекалагiчных хваробаў, дысфункцыi печанi i г.д. У некаторых выпадках мастапатыя ўзнiкае ў вынiку аборту. Малочная залоза непасрэдна звязана з органамi, адказнымi за рэпрадукцыйныя функцыi, любое гiнекалагiчнае захворванне можа адбiцца i на яе стане. Малочная залоза рэагуе i на змяненнi ва ўсёй эндакрыннай сiстэме — печанi, шчытападобнай i падстраўнiкавай залозах, наднырачнiках. Здаровая малочная залоза ў жанчын — удзячнасць прыроды за цяжарнасць, роды i кармленне дзiцяцi. Менавiта таму самы натуральны спосаб лячэння мастапатыi — мацярынства. Наогул многае залежыць i ад ладу жыцця, узросту, перанесеных захворванняў.

Калi вузельчыкi вельмi малыя або знаходзяцца глыбока ў тканках, мамолаг накiруе вас на мамаграфiю i ўльтрагукавое даследаванне. Магчыма, спатрэбiцца i тэст на анка-маркер — аналiз крывi, якi дазваляе распазнаць некаторыя змяненнi ў малочнай залозе. З дапамогай шпрыца ўрач зробiць пункцыю аднаго з буйных вузельчыкаў, даследуе матэрыял пад мiкраскопам i ўстановiць якасць клетак ушчыльнення.

Калi ў мастапатыi вiнаватая не адсутнасць мацярынства, то для паляпшэння працы печанi, напрыклад, прызначаюць вiтамiны групы В, А i С. Калi "вiнаваты" нерэгулярны менструальны цыкл, парэкамендуюць аральныя кантрацэптывы. Акрамя таго, апошнiм часам урачы нярэдка прызначаюць фiтапрэпараты i гамеапатычныя сродкi.

Мастапатыя хоць i не з’яўляецца перадракавым захворваннем, аднак некаторыя яе формы могуць спрыяць развiццю злаякасных пухлiнаў.

Шызафрэнiя небяспечная нелячэннем

Шызафрэнiя — захворванне, пры якiм паступова нарастаюць такiя змяненнi асобы, як аўтызм, эмацыянальнае збядненне, з’яўленне дзiвацтваў, расстройства мыслення, падзенне энергетычнага патэнцыялу, афектыўныя, галюцынаторныя i iншыя праявы.

Такiя хворыя могуць разглядаць сябе як цэнтр усяго, што адбываецца. Часта парушаецца ўспрыняцце: колеры i гукi могуць здавацца надзвычай яркiмi, а малазначныя рысы звычайных рэчаў — больш значнымi, чым увесь прадмет у цэлым. Мысленне становiцца няясным, недакладным, думкi перарываюцца. Характэрны павярхоўны настрой з неадэкватнасцю. Паколькi для хворых на шызафрэнiю характэрныя своеасаблiвыя змяненнi асобы i паводзiнаў, што можа прымаць непрыемныя i нават небяспечныя формы, з гэтым захворваннем звязана шмат стэрэатыпаў. Пры адсутнасцi належнага лячэння такiя хворыя гiнуць у вынiку самазабойства.

Вядучая рубрыкi

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi падчас самастойнага абследавання малочных залоз вы намацалi невялiкае ўшчыльненне, варта звярнуцца да ўрача. Магчыма, гэта мастапатыя — захворван
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика