Бацькi выжылi, сын памёр ад атрыманых траўмаў
Бацькi выжылi, сын памёр ад атрыманых траўмаў
Аўтатрагедыя 16 жнiўня ў Бялынiцкiм раёне адбылася аварыя, у вынiку якой загiнула малое дзiця. Суботнiм днём сям’я з раённага цэнтра ехала паблiзу вёскi Дзiвашычы. За рулём "Фольксваген-Джэты" быў 29-гадовы мужчына. На заднiм сядзеннi — яго жонка, прышпiленая рэменем бяспекi, трымала на руках сына, якому яшчэ не споўнiлася i года. Трэба было аб’ехаць дрот на дарозе, колы з’ехалi ў кювет, а потым аўтамабiль некалькi разоў перакулiўся. У вынiку дарослыя не пацярпелi, а вось дзiця атрымала траўмы, ад якiх напрыканцы дня памерла ў бальнiцы. Праводзiцца расследаванне трагiчнага здарэння. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 жнiўня ў Бялынiцкiм раёне адбылася аварыя, у вынiку якой загiнула малое дзiця.
|
|