Галандзец і францужанка згуляюць сапраўднае беларускае вяселле ў Лепельскiм раёне
Галандзец і францужанка згуляюць сапраўднае беларускае вяселле ў Лепельскiм раёне
Ведай наша! Галандзец i францужанка згуляюць вяселле па беларускiх абрадах. Маляўнiчае дзейства пройдзе 21 жнiўня ва ўрочышчы Люкшына Лепельскага раёна, паведамiла кiраўнiк рэгiянальнага аддзялення грамадскага аб’яднання "Адпачынак у вёсцы" Вольга Маханенка. Прымераць на сябе ролю жанiха i нявесты пажадалi Мено Хоўтптра — натхняльнiк мiжнароднага велатура па экалагiчных калiдорах i зялёных маршрутах Беларусi "Тур салiдарнасцi з Беларуссю" i яго сяброўка Мацiльда, якая спецыяльна да гэтага дня прыляцела з Парыжа. Майстрыхi мясцовага Дома рамёстваў падрыхтавалi для маладажонаў нацыянальныя вясельныя нарады з даматканага палатна. З працэдуры адзявання жанiха i нявесты i пачнецца вясельны абрад. Затым, як i належыць, пройдуць выкуп нявесты, сустрэча маладых на парозе бацькоўскага дома. Усё гэта будзе суправаджацца аўтэнтычнай музыкай, абрадавымi песнямi i гульнямi, на якiя такое багатае беларускае вяселле. Апафеозам свята стане традыцыйнае застолле. Усё, што будзе адбывацца ў час бяседы, поўнае сакральнага сэнсу: ад месца размяшчэння маладых да парадку падачы 12 страў, якiя сiмвалiзуюць добрыя пажаданнi маладой сям’i. Сярод iх будзе нават экзатычная салата з зоркаўкi — раслiны, якую агароднiкi называюць "макрыцай" i лiчаць пустазеллем, а траўнiкi — магiчнай травой, якая садзейнiчае прадаўжэнню роду. Гасцямi вяселля стануць валанцёры — удзельнiкi мiжнароднага велатура па экалагiчных калiдорах i зялёных маршрутах Беларусi "Тур салiдарнасцi з Беларуссю". Пасля вясёлага свята Мено i Мацiльда разам з сябрамi працягнуць падарожжа i адправяцца ў самы маленькi горад краiны Дзiсну i ў Расонскi раён на фестываль лясных дароў. Валанцёры з Польшчы, Нiдэрландаў, Францыi, Бельгii, Iспанii i Вялiкабрытанii ў суправаджэннi беларускiх аматараў-веласiпедыстаў пачалi сваё падарожжа па рэспублiцы каля месяца таму. Яны перасеклi ўсю Беларусь з паўднёвага захаду на паўночны ўсход i праехалi па найпрыгажэйшых запаведных лясах i сельскiх тэрыторыях Брэсцкай, Гродзенскай, Мiнскай абласцей. Вандроўнiкi наведалi асаблiва ахоўныя прыродныя тэрыторыi, беларускiя агратурыстычныя сядзiбы, помнiкi прыроды i гiсторыi. Дзіяна КУРЫЛА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галандзец i францужанка згуляюць вяселле па беларускiх абрадах. Маляўнiчае дзейства пройдзе 21 жнiўня ва ўрочышчы Люкшына Лепельскага раёна, паведамiл |
|