Кошка
Кошка
Кошка (кот) — хатняя жывёла, да якой у народзе заўсёды ставілiся неадназначна. З аднаго боку, кату дазвалялася жыць у хаце ў непасрэднай блiзкасцi з чалавекам, з другога боку — яго лiчылi прадстаўнiком свету нячыстай сiлы. Ката паважалi за яго бязмежную грацыёзнасць лiтаральна ва ўсiм: руху, пасадцы, пры ўмываннi цi на паляваннi, што таксама было знешняй праявай глыбокага ўнутранага спакою i самадастатковасцi. Сярод iншых хатнiх жывёл кошка вылучалася чысцiнёй. Нашы продкi разводзiлi катоў у першую чаргу для таго, каб ахоўваць збожжасховiшчы ад пацукоў i iншых дробных грызуноў. У народным паданнi аб Ноевым каўчэгу Ной заткнуў шчылiну, якую прагрыз пацук — д’ябальскае стварэнне, хусткай, а Бог ператварыў хустку ў кошку, каб яна лавiла пацукоў. * Нашы прашчуры пакланялiся Сонцу як крынiцы жыццёвай энергii, святла, цяпла i руху, Месяцу — як пасрэднiку памiж святлом i цемрай, якая хавае тайныя сiлы. Кошкi надзялялiся сiмвалiчнымi якасцямi абодвух нябесных целаў: з аднаго боку, кот — донар жыцця, з другога — кашачыя вочы свецяцца ў цемры, таму яго надзялялi якасцямi Месяца. * У народным асяроддзi цанiлi характар гэтай жывёлiны i адводзiлi ёй ролю хатняй, блiзкай да чалавека iстоты. Нашы продкi лiчылi, што мурканне кошкi — гэта своеасаблiвая малiтва за выратаванне гаспадара, якi ў гэты момант быў па-за межамi хаты. * Разам з тым iснаваў i такi вобраз кошкi, якi сiмвалiзаваў ляноту i сласталюбства. Часам жанчыну параўноўвалi з кошкай i надзялялi яе схiльнасцю да варажбы i магii. Незалежны нораў кошкi, начныя вандроўкi, агеньчык у вачах, якi можна заўважыць нават у цемры, — усё гэта выклiкала хутчэй жах, уздзейнiчала пагрозна. Кашачыя вочы называлi "вакенцамi ў iншы свет". Кошкi заўсёды звязвалiся са звышнатуральным з тых часоў, як iх прыручылi. * Асаблiвая сiмвалiчная роля прыпiсвалася чорным i трохкаляровым кошкам. Лiчылася, што трохкаляровыя кошкi ахоўваць хату ад пажараў. Той, хто забiваў такую кошку, на працягу сямi гадоў павiнен быў чакаць пакарання за ўчыненае. Па меркаваннях старых людзей, трохкаляровая, а асаблiва сямiкаляровая, кошка прынясе ў хату шчасце, а чорная кошка абаронiць ад рабаўнiкоў. * Сярод славян здавён жыве вера ў тое, што чорная кошка, якая перайшла дарогу, нясе непрыемнасцi, няўдачу, i таму няма сэнсу працягваць надалей свой шлях, лепей вярнуцца дадому. Цiкава, але ў Англii, наадварот, лiчаць, што няшчасце нясуць белыя кошкi, а чорныя — поспех. * Для тых, хто iшоў у мора, кошкi заўсёды былi талiсманам, якi ахоўваў iх ад злых духаў. Жонкi маракоў трымалi ў хаце чорную кошку, таму што яна павiнна была ахоўваць мужа ад няшчасцяў, а на кожным караблi можна было заўсёды знайсцi хаця б адну кошку. Прысутнасць гэтай жывёлы засцерагала таксама ад нашэсця пацукоў, якiя знiшчалi прадукты. * Усе акцёры i супрацоўнiкi тэатраў трымалi кошак, бо лiчылi, што яны прыносяць поспех. * Кошкi заўсёды лiчылiся сiмвалам даўгалецця. Народная мудрасць сцвярджала: "У кошкi дзевяць жыццяў". Падставай для такога меркавання стала такая прыродная якасць кошкi, як яе гнуткасць. Нават пры падзеннi з вялiкай вышынi яна звычайна застаецца некранутай, таму што падае на лапы. * Згодна са старажытным паданнем, кошкi, незалежна ад афарбоўкi, маглi пазбаўляць ад хваробаў, на якiя пакутавалi людзi. * У народзе добра ведалi, што гладзiць кошку — лепшы спосаб пазбавiцца ад стомленасцi i напружання. Сёння навукова пацверджана, што ў час стасункаў з кошкай панiжаецца артэрыяльны цiск. * Лiчылася: калi кошка пайшла з хаты, у якой захварэў чалавек, i не вярнулася — гэта прыкмета таго, што той хутка памрэ. * Калi пачыналася навальнiца, кошку абавязкова выкiдалi за парог, тым самым засцерагаючы хату ад маланкi i пажараў. Паўсюдна iснавала меркаванне, што ўся нячыстая сiла хаваецца ў катоў, калi Ілля-Грамавержац "сыпле з неба вогненнымi стрэламi". * Убачыць кошку ў сне — перасцярога ад iлжывых сяброў цi здраднiцтва родных. * Па паводзiнах кошкi прадказвалi надвор’е: — кошка ляжыць клубком — на мароз; — кошка хаваецца ў цёплае месца — да непагадзi i надыходу маразоў; — кошка ляжыць на спiне — да цяпла; — кошка лiжа хвост, хавае галаву — да непагадзi; — кошка шкрабе падлогу — будзе вецер цi завiруха. * Самая распаўсюджаная прыкмета ў славян: калi кошка мыецца — чакай гасцей. У народзе казалi так: "Кошка на падаконнiку з ранiцы гасцей намывае". * Пры ўлазiнах у новую хату першай запускалi менавiта кошку — ахвяру. * Часцей за ўсё кошку ставiлi ў пару з сабакам. Лiчылася, што гэтая пара ўвасабляе сабой маладых: "Кошка i баба ў хаце, мужык i сабака на двары". Можа, менавiта адсюль i ўзнiкла ўяўленне аб варожых адносiнах ката i сабакi: "кошка радуецца смерцi гаспадара, а сабака плача; кошка дадае гаспадару пакут у пекле, раздзiмае полымя пад катлом, а сабака носiць ваду i гасiць полымя". Пра мужа i жонку, якiя жылi ў пастаянных сварках i спрэчках, казалi: "Жывуць, што кошка з сабакам". * Згодна з народнымi ўяўленнямi, кошка знаходзiцца "пад уладай" дамавiка. Таму кошку неабходна прыдбаць такога колеру, як валасы ў дамавiка. Iнакш дамавiк не палюбiць жывёлiну i будзе ўсяляк ёй шкодзiць. * Кошка ў славянскiх павер’ях традыцыйна асацыюецца з жаночым пачаткам, таму невыпадковы такi выраз: "хто кошак любiць, будзе i жонку кахаць". * У народзе верылi ў тое, што "той, хто кошак беражэ, будзе захаваны ад шматлiкiх бедаў". * З самага ранняга ўзросту дзяцей вучылi любiць кошак, каб яны не сталi злоснымi i капрызнымi. * У народзе лiчылi, што калi "забiць кошку — сем гадоў поспеху не ведаць". * Калi вы збiраецеся тапiць нованароджаных кацянят, то неабходна ведаць, што гэта нельга рабiць у "жаночы" дзень (серада, пятнiца, субота). У адваротным выпадку ў трэцiм пакаленнi гэтай сям’i можа надарыцца тапелец. Калi ёсць магчымасць, то лепей вырасцiць кацянят, а затым раздаць, сказаўшы: "Вам нашых коцiкаў, а нам пабольш грошыкаў". Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошка (кот) — хатняя жывёла, да якой у народзе заўсёды ставілiся неадназначна. З аднаго боку, кату дазвалялася жыць у хаце ў непасрэднай блiзкасцi з ч |
|