Гайдараў "крочыць наперадзе"!
Гайдараў "крочыць наперадзе"!
Алімпiйскiя гульнi-2008. Спецыяльны карэспандэнт перадае з Пекiна За ўчарашнi дзень на Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне медальны багаж беларускай каманды мог рэальна папоўнiцца некалькiмi ўзнагародамi. У познiм раздзеле праграмы значыўся жаночы фiнал у кiданнi молата, дзе ў якасцi прэтэндэнтак на медалi значылiся беларускi Дар’я Пчэльнiк i Аксана Мянкова, а вось з ранiцы тон пачалi задаваць нашы барцы-вольнiкi. Альберт Батыраў (66 кг) i Мурад Гайдараў (77) як па нотах пачалi ранiшнюю "гонку", перайграўшы ў стартавых паядынках сапернiкаў з Паўночнай Карэi i Азербайджана адпаведна. Праўда, потым iх шляхi разышлiся. Наш спартсмен больш лёгкай вагi трапiў пад "раздачу" ў асобе ўкраiнца Андрэя Стадніка i ўступiў 0:5. Зрэшты, беларуса можа радаваць толькi тое, што яго сапернiк выйшаў у фiнал, дзе ва ўпартай барацьбе прайграў турку. У суцяшальным паядынку за права выхаду ў паўфiнал беларус уступiў ужо бронзаваму лаўрэату цяперашняй Алiмпiяды iндусу Сушылу Кумары, i на гэтым завяршыў сваю пекiнскую эпапею. Другi беларускi барэц Мурад Гайдараў працягнуў пераможную серыю з грузiнам Легай Сагiрашвiлi, але ў 1/2 фiналу прайграў узбеку Саслану Цiгеву. У барацьбе за бронзу лёс у сапернiкi Гайдараву, якi з’яўляецца вiцэ-чэмпiёнам свету 2003 года, паслаў румына Жэорджыту Штэфана. Прыемна, што ў гэтай схватцы Мурад Гайдараў не пакiнуў сапернiку нiякiх шанцаў i завяршыў яе датэрмiнова, прынёсшы беларускай камандзе 12-ы медаль! З iншых вынiкаў дня варта адзначыць выхад у фiнал гонкi на 1000 метраў нашага вясляра-адзiночкi на каноэ Аляксандра Жукава. Такiм чынам, магiляўчанiн двойчы можа паспрачацца за медалi: заўтра ў вырашальным заездзе на 1000 метраў, а ў суботу — на сваёй кароннай дыстанцыi 500 метраў. Паспяхова прайшла папярэднi раўнд наша прадстаўнiца настольнага тэнiсу Таццяна Кастрамiна, узяўшы верх над "кiтайскай" палячкай Кiан Лi (4:2). А вось у трэцiм квалiфiкацыйным паядынку беларуска не змагла супрацьстаяць Лiнг Лiн з Ганконга i прайграла — 0:4. Такi ж лёс быў накаваны яшчэ адной беларусцы Вiкторыi Паўловiч, якая таксама ўсухую (0:4) уступiла кiтаянцы Юнiнг Чанг. Сёння з ранiцы ўсе погляды беларусаў, якiя знаходзяцца зараз у Пекiне, будуць скiраваны на спартыўны стадыён "Птушынае гняздо": тут адбудзецца старт i фiнiш жанчын у спартыўнай хадзе на 20 км. Гонар Беларусi ў гэтай дысцыплiне будуць адстойваць Рыта Турава i Алена Гiнько.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўчарашнi дзень на Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне медальны багаж беларускай каманды мог рэальна папоўнiцца некалькiмi ўзнагародамi. У познiм раздзеле
|
|