"Барабанны біт" у сталiцы
"Барабанны біт" у сталiцы
У сталiцы пачалася падрыхтоўка да рэспублiканскага фестывалю барабаншчыкаў "Барабанны бiт-2008". Гала-канцэрт лаўрэатаў конкурсу "Барабанны бiт" i лепшых барабаншчыкаў краiны адбудзецца 15 верасня ў Беларускай дзяржаўнай фiлармонii. Сярод удзельнiкаў канцэрта — "Symphonic Drive Orchestra" i Аляксандр Лiпнiцкi, Аляксей Хайчук (барабаншчык гурта J:Морс), гурты "GRІG Percussion Group", "Drum Ecstasy", "Apple Tea" i Аляксандр Сапега, Уладзiмiр Марусiч (экс-барабаншчык ансамбля "Песняры"), Кiрыл Шэвандо (барабаншчык Прэзiдэнцкага аркестра) i многiя iншыя. У праграме фестывалю таксама майстар-клас, якi правядзе госць з Вялiкабрытанii Крэйг Бландэл. Вольга БЕРАСНЕВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы пачалася падрыхтоўка да рэспублiканскага фестывалю барабаншчыкаў "Барабанны бiт-2008".
|
|