21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шчодрае даўгалецце

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не так даўно шматтысячны калектыў Вiцебскага аблспажыўсаюза ўрачыста адзначыў сваё 70-годдзе. З такой нагоды ўсiх пайшчыкаў, ветэранаў i моладзь кааперацыi беларускай поўначы павiншавалi з юбiлеем кiраўнiцтва Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, абласнога Савета дэпутатаў, шматлiкiя сябры з нашай краiны i блiзкага замежжа. 

Па добрай i даўняй традыцыi такiя падзеi прынята адзначаць значнымi працоўнымi дасягненнямi. I гэта ўдалося руплiўцам Пры­дзвiнскага краю. Як адзначаў на ўрачыстым сходзе ў гонар юбiлею старшыня Вiцебскага аблспажыўсаюза Гадад Галiмаў, лепшым такiм дасягненнем варта лiчыць тое, што ў мiнулым годзе паўночныя кааператары занялi трэцяе месца ў сiстэме Белспажыўсаюза па вынiках фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi. Атрыманы прыбытак амаль шэсць мiльярдаў рублёў. 

На такiм вось, вобразна кажучы, цяжкавагавым цягнiку працягваецца стваральны рух i сёлета. З пачатку года дасягнуты прыбытак больш за тры мiльярды рублёў, з iх дзве трэцi — гандлёвай галiной. Чым не паказчык? 

Шмат добрых слоў з гэтай нагоды прагучала ў адрас калектываў Бешанковiцкага, Лепельскага i Вiцебскага раённых спажыўтаварыстваў. А калегi з Пастаўскага райспажыўтаварыства ў юбiлейным годзе ўдастоены гонару красавацца на Рэспублiканскай дошцы Гонару. Праўда, пакуль сярод правафланговых няма Герояў Беларусi, але трэба спадзявацца, што яны з часам з’явяцца на глебе бездакорнага служэння Айчыне i народу. 

Тым не менш «ураджай» на iншыя ўзнагароды неблагi. Знака «Выдатнiк спажывецкай кааперацыi Беларусi» ўдастоены старшыня праўлення Бешанковiцкага райспажыўтаварыства Галiна Галенка, прадаўцы фiлiяла «Каапгандаль № 1 Пастаўскага райспажыўтаварыства» Жанна Курдзека i расонскага унiверсама  «Славянскi» Антанiна Клiменценка. Пра многае сведчыць i ганаровае званне «Чалавек года». У намiнацыi «Лепшы повар» яно прысуджана Тамары Шчэбет з Глыбокага, у намiнацыi «Лепшы тэхнолаг прамысловасцi» — Валянцiне Куранцовай з Сянно, у намiнацыi «Лепшы работнiк кадравай i арганiзацыйна-кааператыўнай службы» — Iрыне Iсачанкавай з Паставаў… 

Толькi цi можна ўсiх пералiчыць? I няхай такi шчодры ўраджай спее на кожным на­дзеле кааператыўнай нiвы! Прыклад у гэтым па добрай традыцыi паказваюць ветэраны. Дастаткова заўважыць, што званне «Заслужаны работнiк гандлю, грамадскага харчавання, транспарту, прамысловасцi i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь» носяць два дзесяткi прадстаўнiкоў Вiцебскага аблспажыўсаюза. А калi б давялося маляваць карцiну «Тры асiлкi» ў сучасным варыянце, то яе героямi сталi б Мiкалай Смалякоў, Iван Шульга i Iнеса Крамарэнка, якiя маюць званне «Ганаровы ветэран спажыў­кааперацыi». Патрэбны дзесяцiгоддзi бездакорнай службы на нiве спажывецкай кааперацыi, каб такая ўзнагарода залатым радком была ўпiсана ў жыццёвы лёс.

   Ужо сёлета ад насельнiцтва закуплена на 6 мiльярдаў 965 мiльёнаў рублёў разнастайнай сельскагаспадарчай сыравiны. Дарэчы, рост да першага паўгоддзя мiнулага года складае 123,5 працэнта. Але галоўнае, што спажыўкааперацыя беларускай поўначы працягвае заставацца шматгалiновай «дзяржавай у дзяржаве». Iншымi словамi, яна абслугоўвае 360 тысяч вяскоўцаў i больш за чвэрць мiльёна жыхароў райцэнтраў, малых гарадоў i пасёлкаў. Адметная асаблiвасць кааператыўнай сiстэмы ў тым, што амаль тры чвэрцi яе працаўнiкоў з’яўляюцца прадстаўнiкамi прыгожай палавiны чалавецтва. I хiба можа быць iначай, калi i само слова «кааперацыя» — жаночага роду?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не так даўно шматтысячны калектыў Вiцебскага аблспажыўсаюза ўрачыста адзначыў сваё 70-годдзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика