21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мікалай КУПРЫЯНАЎ: "Магу зразумець нават злодзея, але толькi не п’янага вадзiцеля!"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай КУПРЫЯНАЎ: "Магу зразумець нават злодзея, але толькi не п’янага вадзiцеля!"

Упершыню суд аштрафаваў на 900 базавых велiчынь (31 500 000 рублёў) злоснага парушальнiка правiлаў дарожнага руху з Гомельскай вобласцi. Малады чалавек абвiнавачваецца ў кiраваннi транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення без вадзiцельскага пасведчання. Аб гэтым мне паведамiлi ў прэс-цэнтры Генеральнай пракуратары Рэспублiкi Беларусь.

...Пакуль што гэта беспрэцэдэнтны выпадак, але...

Сума накладзеных штрафаў толькi за сёлетнi лiпень склала 700 мiльёнаў рублёў. З 204 чалавек, якiя былi ў гэтым месяцы прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, амаль палова (90 парушальнiкаў) атрымалi пакаранне ў выглядзе штрафу. Памер штрафных санкцый прымяняўся ў залежнасцi ад матэрыяльнага стану парушальнiка i вагаўся ў дыяпазоне ад 50 (1 750 000) да 500 (17 500 000) базавых велiчынь.

З чым звязана такое iстотнае павышэнне матэрыяльнай адказнасцi за кiраванне транспартным сродкам "падшафэ" карэспандэнт "Звязды" пацiкавiлася ў намеснiка Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь Мiкалая КУПРЫЯНАВА.

— Калi ў 2005 годзе было затрымана 72 тысячы нецвярозых вадзiцеляў, то пасля ўвядзення крымiнальнай i павышэння адмiнiстрацыйнай адказнасцi з абавязковым пазбаўленнем вадзiцельскiх правоў гэтыя лiчбы адразу ж пайшлi на спад. Так, за два гады дзеяння закона за кiраванне транспартам у нецвярозым стане стала затрымлiвацца на 19 тысяч чалавек менш. Як бачыце, тэндэнцыя станоўчая. Але, неўзабаве, толькi за 2008 год асаблiва рэзка павялiчвацца колькасць асобаў, якiя садзяцца за руль аўтамабiля ў стане алкагольнага ап’янення паўторна. Гэта значыць, што крымiнальная адказнасць, якая была ўведзена, перастала дзейнiчаць у дастатковай ступенi. Так, калi летась за апошнiя дзесяць месяцаў прымянення крымiнальнага закона за паўторнае кiраванне ў нецвярозым стане было затрымана 1646 чалавек, то сёлета чорны спiс папоўнiўся на дзве тысячы парушальнiкаў.

— Сярод затрыманых, наколькi я ведаю, ёсць i тыя, якiя селi за руль у нецвярозым стане ў трэцi i чацвёрты раз. У чым прычына?

— Звязана гэта з тым, што вадзiцелi не адчувалi адказнасцi, бо сума штрафу, якi атрымлiвала пераважная большасць парушальнiкаў, не пераўзыходзiла, як правiла, 1 млн 750 тысяч рублёў. Самi падумайце, калi чалавек ездзiць на машыне, якая каштуе 20 тысяч еўра, то для яго заплацiць 500—600 еўра не праблема. Небяспека ж страцiць машыну цi заплацiць штраф у вялiкiм памеры (максiмальны памер — 35 мiльёнаў), на маю думку, павiнна стаць стрымлiваючым фактарам для кожнага, хто ўзяў за моду садзiцца за руль "пад градусам".

— Што падштурхнула праваахоўныя органы ўвесцi больш сур’ёзныя санкцыi?

— Колькасць парушальнiкаў, якая пачала ўзрастаць. Але больш за ўсё насцярожыла колькасць загiнулых i раненых па вiне п’яных вадзiцеляў. Толькi за мiнулы год загiнула 79 чалавек, 359 чалавек атрымалi раненнi. Таму па прапанове Генеральнага пракурора i МУС вырашылi пакуль што ў рамках дзеючага заканадаўства паўплываць на парушальнiкаў шляхам павышэння матэрыяльнай адказнасцi. Калi ж парушальнiк не ў сiлах выплацiць вялiкую суму — суд мае поўнае права накласцi арышт на аўтамабiль.

— А як быць чалавеку, якi мае танны аўтамабiль?

— "Свежы" выпадак: Малады чалавек, 1977 года нараджэння, быў затрыманы ў нецвярозым стане на старэнькай машыне "Масквiч-412" iнспектарам ДАІ. У вынiку ён быў прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi ў памеры 250 базавых велiчынь. Яго машына столькi не каштуе, колькi яму абышлася гэта паездка. Але, згодна з заканадаўствам, арышт можа накладацца не толькi на машыну, але i на iншую маёмасць, якая не значыцца ў спiсе жыццёва неабходнай. У гэтым выпадку парушальнiку, калi ён не хоча назаўсёды развiтацца з, напрыклад, любiмым халадзiльнiкам цi тэлевiзарам, не застаецца нiчога, як узяць у банку крэдыт, а лепш за ўсё проста не парушаць i не ствараць сабе лiшнiх праблем.

— Цяпер мы чакаем, — дадаў Мiкалай КУПРЫЯНАЎ, — што рэакцыя, якая сёння пайшла ў сувязi з павелiчэннем памеру штрафаў, дасць станоўчы эфект да канца года. I калi гэта практыка сябе апраўдае i колькасць асобаў, якiя садзяцца за руль у нецвярозым стане зменшыцца, то можна будзе зняць пытанне аб змяненнi заканадаўства ў частцы канфiскацыi аўтамабiля.

— I як рэагуюць самi парушальнiкi на рэзкае павелiчэнне штрафаў?

— Безумоўна, вялiкай радасцi такая мера пакарання не выклiкае. Але гэта не павiнна турбаваць iнспектараў ДАI. Бо кожны павiнен несцi поўную адказнасць за свае ўчынкi. Сiлай нiкога ж не прымушалi садзiцца за руль у стане алкагольнага ап’янення. Ды i якая ў гэтым можа быць неабходнасць?..

Вадзiцель жа ведае, што штраф сёння можа моцна ўдарыць па кашальку. За гэтыя грошы нават персанальнага вадзiцеля можна наняць, калi сам не ў стане ездзiць. Акрамя таго, сёння, калi ты дзесьцi з сябрамi пасядзеў у рэстаране i пакiнуў аўтамабiль, спецыяльныя службы аператыўна даставяць аўтатранспарт дадому за вызначаную суму грошай.

Можна зразумець чалавека, якi ўкраў хлеб, бо яму няма чаго есці. Але зразумець чалавека, якi наў-мысна ставiць пад пагрозу сваё жыццё i жыццё кожнага з нас, складана. Гэта глупства. I яно павiнна карацца па поўнай праграме, каб больш не паўтаралася.

— А цi можна скласцi прыкладны партрэт недысцыплiнаванага вадзiцеля?

— У асноўным гэта маладыя людзi ва ўзросце 20—35 год, якiя, як правiла, маюць сярэднюю адукацыю, палова з iх пасля заканчэння школы нiдзе не працавалi i не вучылiся. Значыць, асноўная маса парушальнiкаў — гэта людзi, якiя не прызвычаiлiся да дысцыплiны, адсутнасць якой i праяўляецца ў п’яным свавольстве на дарогах. Бо, згадзiцеся, работа i вучоба, як нiшто iншае дысцыплiнуюць чалавека.

— Не так даўно ў Расii ўвялi максiмальна дапушчальную дозу алкаголю ў крывi — 0,3 прамiле. Як паведамiлi ў МУС, ёсць верагоднасць, што i ў Беларусi панiзяць максiмальную планку ўтрымання алкаголю ў крывi з 0,5 да 0,3 прамiле...

— У кожнай краiне свае крытэрыi. Прамiле — гэта медыцынскi крытэрый, таму медыкам лепш бачна неабходнасць зменаў. Асабiста я салiдарны з чэхамi, туркамi i румынамi, у краiнах якiх доза ўтрымання алкаголю ў крывi павiнна быць роўная нулю.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню суд аштрафаваў на 900 базавых велiчынь (31 500 000 рублёў) злоснага парушальнiка правiлаў дарожнага руху з Гомельскай вобласцi. Малады чалаве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика