21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абмеркаванне цаны расійскага газу для Беларусi адкладзена на восень

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абмеркаванне цаны расійскага газу для Беларусi адкладзена на восень

Вырашэнне пытання аб цане расiйскага газу, якi пастаўляецца ў Беларусь, адкладзена кiраўнiкамi беларускага i расiйскага ўрадаў на восень гэтага года. Аб гэтым паведамiў учора на прэс-канферэнцыi ў Мiнску Пасол Расii ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў.

"Такi крок быў зроблены з-за таго, што ў формуле цаны на працягу года адбываецца далiчэнне. Таму верасень—кастрычнiк быў прызнаны найлепшым перыядам для таго, каб вызначыцца з цаной", — растлумачыў дыпламат. "З гэтым жа звязана i пытанне аб прадастаўленнi расiйскага крэдыту", — дадаў ён.

Аляксандр Сурыкаў падкрэслiў, што ў пытаннi крэдыту расiйскi бок гатовы падтрымаць Беларусь.

Аляксандр Сурыкаў не выключае вяртання ў блiжэйшай будучынi да абмеркавання праекта будаўнiцтва газаправода "Ямал — Еўропа-2" праз тэрыторыю Беларусi.

"Рост спажывання расiйскай энергасыравiны на Захадзе павялiчваецца, i гэта сведчыць аб мэтазгоднасцi актывiзацыi новых праектаў", — адзначыў Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат дадаў, што пытаннi пашырэння супрацоўнiцтва Беларусi i Расii ў сферы энергетыкi i энергатранзiту падрабязна абмяркоўвалiся на нядаўнiх сустрэчах кiраўнiкоў дзяржаў i ўрадаў дзвюх дзяржаў.

Расiйскiя кампанii будуць iмкнуцца да куплi кантрольных пакетаў акцый "Нафтана" i МАЗа, заявiў пасол Расii.

"Расiйскiя кампанii будуць зацiкаўлены ў тым, каб кантраляваць як мiнiмум 51 працэнт акцый гэтых прадпрыемстваў", — сказаў пасол. Ён дадаў, што iнтарэс да "Нафтана" праяўляюць расiйскiя кампанii "Лукойл" i "Раснафта". Яны таксама зацiкаўлены ў набыццi "Палiмiра", якi потым можа быць аб’яднаны з "Нафтанам". "Хто прапануе больш выгадныя ўмовы, больш прывабны бiзнэс-план, той i будзе пераможцам", — адзначыў Аляксандр Сурыкаў.

Абедзве кампанii — i "Лукойл", i "Раснафта" — цалкам закрыюць у выпадку набыцця акцый "Нафтана" i "Палiмiра" пытаннi з пастаўкамi сыравiны. Акрамя таго, гэтыя кампанii маюць добры вопыт на сусветных рынках i такiм чынам могуць павысiць канкурэнтаздольнасць прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў.

"Што датычыцца МАЗа, то тут таксама два прэтэндэнты: КамАЗ i "Рускiя машыны", — паведамiў пасол Расii.

Пры гэтым Аляксандр Сурыкаў падкрэслiў, што не выключае магчымасцi куплi доляў названых прадпрыемстваў не расiйскiмi, а iншымi замежнымi кампанiямi.

Пагадненне аб стварэннi адзiнай сiстэмы ППА Саюзнай дзяржавы плануецца падпiсаць у 2008 годзе, паведамiў Аляксандр Сурыкаў.

Паводле слоў пасла, падпiсанне пагаднення чакаецца на пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы. "Тэрмiны пакуль што не агаворваюцца", — дадаў дыпламат.

Пытанне аб адзiнай сiстэме ППА абмяркоўваецца ўжо з 2001 года. "Цяпер мы нарэшце прыйшлi да дакладнага разумення, — сказаў Аляксандр Сурыкаў. — Абодва вострыя пытаннi — аб саюзнай уласнасцi i аб адзiнай сiстэме ППА — знойдуць сваё вырашэнне ў гэтым годзе".

"Цi будуць унесены якiя-небудзь карэкцiроўкi ў тэкст дакумента, улiчваючы сiтуацыю з амерыканскай ППА, — будзе больш вiдаць да моманту падпiсання", — рэзюмаваў пасол.

Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Расiйскай Федэрацыi ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў выказаў глыбокую падзяку Беларусi за гуманiтарную дапамогу, аказаную расiйскiм грамадзянам, якiя пацярпелi ад гуманiтарнай катастрофы ў Паўднёвай Асецii.

"Мы глыбока ўдзячныя за тое, што падзяляеце з намi гора i своечасова аказваеце дапамогу", — адзначыў дыпламат.

Груз матэрыяльнай дапамогi вагой 63 тоны быў адпраўлены беларускiм бокам i 19 жнiўня прыбыў ва Уладзiкаўказ — сталiцу Паўночнай Асецii.

Аляксандр Сурыкаў адзначыў таксама, што пытанне аб магчымым суверэнiтэце Абхазii i Паўднёвай Асецii будзе папярэдне грунтоўна абмеркавана з удзелам сусветнай супольнасцi, у розных сусветных i рэгiянальных арганiзацыях, перш за ўсё ў ААН. "Пры гэтым калi праблема стане вострай, мы не выключаем i косаўскага сцэнарыя развiцця падзей", — сказаў пасол. Паводле слоў дыпламата, цяпер намаганнi Расii накiраваны на выкананне "6 пунктаў Сарказi", асаблiва ў частцы забеспячэння бяспекi ў зоне канфлiкту.

БЕЛТА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вырашэнне пытання аб цане расiйскага газу, якi пастаўляецца ў Беларусь, адкладзена кiраўнiкамi беларускага i расiйскага ўрадаў на восень гэтага года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика