Вада з аміякам
Вада з аміякам
У дачыненнi да пяцi адказных асобаў узбуджаны крымiнальныя справы пасля праверкi спецыялiстамi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi ў Лепельскiм раёне. Падчас праверкi было высветлена, што ў вёсцы Грыгаровiчы вада ў свідравіне аказалася непрыдатная для пiцця з-за перавышэння ўтрымання амiяку. Эксплуатацыя яе была прыпыненая раённым цэнтрам гiгiены i эпiдэмiялогii. На момант праверкi водазабеспячэнне ажыццяўлялася з дзвюх старых свід-равін. Кантралёры зрабiлi выснову, што бюджэтныя сродкi — 145,9 мiльёна беларускiх рублёў — былi выкарыстаныя неэфектыўна. У самiм райцэнтры новы аб’ект па водазабеспячэннi стаў даўгабудам. Замест запланаваных 14 месяцаў будаўнiцтва першай чаргi вялося 3 гады. Больш за тое, будаўнiцтва другой чаргi сёлета не запланавана. Пры гэтым частка вулiц у Лепелi не абсталяваная магiстральным водаправодам. Вынiкi праверкi былi разгледжаны на выязным пасяджэннi ў Лепелi калегii Камiтэта з удзелам кiраўнiка гэтай арганiзацыi Зянона Ломаця. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дачыненнi да пяцi адказных асобаў узбуджаны крымiнальныя справы пасля праверкi спецыялiстамi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi ў Лепе |
|