«Не скажу!»Адной дасцiпнай вясковай маладзiцы падарылi шчанюка. Падзея так сабе, нiчога неверагоднага, ды працяг атрымала непрадказальны. Жанчына, каб нiхто не сурочыў i не разбэсцiў неразумнага цюцьку, вырашыла даць яму такую мянушку, каб нiхто не здагадаўся. I назвала шчанюка Не Скажу. Праз нейкi час знаёмыя i незнаёмыя пры выпадку сталi пытацца, як завуць сабачку. — Не Скажу! — вокам не мiргнуўшы адказвае маладзiца. — Во, дурная баба! — злуюцца суразмоўцы. — Што за сакрэт вялiкi? Было б з чаго ствараць ваенную тайну! Праз нейкi час пытанне нiбы знарок паўтараецца — i зноў гучыць той жа адказ. Тады чалавек ужо ўсур’ёз злуецца i, часам нават не развiтаўшыся, iдзе прэч. Але самая камедыя разгортваецца падчас тэлефонных зносiн. У жанчын, як вядома, пляцецца размова нi аб чым i аб усiм. I пра маленькага шчанючка для “звязкi слоў” не забылiся. На другiм канцы провада тая ж цiкаўнасць... Адказ, зразумела, аднолькавы. Калi некалькi разоў ад гаспадынi прагучыць “Не Скажу”, то на другiм канцы провада раздражнёна кiдаюць трубку. Не ведаю, чым скончылася гэтая дзiўная гiсторыя, але калi сам пачуў яе, то на той час маладзiца страцiла амаль усiх сваiх сябровак. З-за такой, здавалася б, дробязi. Вось i скажы людзям праўду! Затое шчанюк адклiкаецца толькi на мянушку, якой, напэўна, нiдзе больш на свеце не iснуе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной дасцiпнай вясковай маладзiцы падарылi шчанюка...
|
|