Лясныя родыНеверагодную гiсторыю пачуў у камандзiроўцы. Пераказваю яе амаль без “цэнзуры”, хiба толькi трошкi падшлiфаваную лiтаратурна. Здарылася гэта летам. На вясковым выгане даяркi заканчвалi дойку. Нечакана з блiжняга лесу да iх накiраваўся вялiзны лось — адну з жанчын “цмокае” ў плячо. Ад такой ласкi яна страпянулася. Але “пацалунак” ззаду паўтарыўся яшчэ з большай настойлiвасцю. Кабета азiрнулася — i ледзь не самлела. Аднак лясны госць не выказваў агрэсii. Толькi нецярплiва кiваў вялiзнай галавой з такiмi ж вялiзнымi рагамi, схiляючыся перад жанчынай, нiбыта ў паклоне. Даяркi вырашылi, што сахаты некуды клiча яе. А звер усё кланяўся i нават стаў “падтанцоўваць” пярэднiмi капытамi папераменна. I тады жанчына рашылася... Лось пайшоў наперадзе i вывеў даярку на лясную паляну. На ёй сапраўды ляжала цяжарная ласiха, якая нiяк не магла ацялiцца. Вопытная даярка не аднойчы прымала ацёлы ў кароў. I тут спрактыкавана вызначыла, як “развязаць” гэты вузел. Неўзабаве побач з парадзiхай з’явiлася здаровае ласяня. Увесь гэты час бацька-лось нервова шпацыраваў уздоўж паляны, каб нiхто не падступiўся да “радзiльнага дома”. Калi ж мацi-ласiха паднялася, аблiзала дзiцятка, якое таксама ўстала на ножкi, тады i магутны сахаты вярнуўся да сям’i. На развiтанне ён яшчэ раз удзячна “цмокнуў” выратавальнiцу ў плячо, схiлiўся перад ёю ў паклоне. Як сапраўдны рыцар. Пасля звяры накiравалiся з паляны ў лясны гушчар. А самае таямнiчае ў гэтай непрыдуманай гiсторыi тое, што лось-велiкан з усiх даярак у “акушэркi” выбраў падсвядома, нейкiм шостым пачуццём, менавiта самую вопытную i добрую жанчыну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарылася гэта летам. На вясковым выгане даяркi заканчвалi дойку...
|
|