"ЛОМ": натхненне сярод чарапах
"ЛОМ": натхненне сярод чарапах
Муз-news Салiст праекта "Лекi ад меланхолii" Яўген Салдаценка — чалавек слова. Сказаў: адпраўлюся на Чырвонае мора ўдасканальваць навыкi дайвiнгу — i выканаў задуманае. Днямi музыкант вярнуўся з Егiпта, дзе, у адрозненне ад многiх нашых суайчыннiкаў, жыў не ў шматзоркавым гатэлi, а на караблi, пад адкрытым небам. У дзень дайверы рабiлi ля розных рыфаў па 3—4 пагружэннi, у тым лiку i начныя. "Асноўныя пагружэннi рабiлiся на глыбiнi ад 15 да 30 метраў. А мой асабiсты рэкорд глыбiнi — 38,1 метра! — узгадвае Яўген. — Мы адчувалi сябе даследчыкамi "Тытанiка". Усё як у кiно: iржавыя палубы шхун, акулы, чарапахi, гiганцкiя мурэны... На адной з кропак нас акружылi рыбы-крылаткi: вельмi прыгожыя, але страшна ядавiтыя. Але хiт паездкi — безумоўна, дзюгонь, якога яшчэ называюць "марской каровай". Гэта рэдкая водная жывёлiна, занесеная ў Чырвоную кнiгу, таму мы паводзiлi сябе асцярожна i не навязвалiся". Хоць у вынiку памылкi салiст "ЛАМ" i зарабiў сабе першыя прыкметы кесоннай хваробы, распаўсюджанай сярод нырцоў, але нарматывы на другi ўзровень складанасцi здаў. У лiстападзе Яўген Салдаценка плануе яшчэ адно падарожжа — на Галапагоскiя выспы. А цяпер знаходзiцца ў Беларусi i працуе ў студыi над чацвёртым нумарным альбомам гурта. Акрамя таго, у вераснi чакаецца выхад клiпа на песню "Асоль". Сярога: хочацца пайсцi прыгожа Адначасова ў продаж у Расii, Беларусi i ва Украiне паступiў новы альбом рэпера Сярогi "Хронiка хлапчука з гомельскiх вулiц". Яго выхаду давялося чакаць цэлыя тры гады (менавiта столькi прайшло з моманту выхаду папярэдняй пласцiнкi "Дыскамалярыя"). I, як сцвярджае сам выканаўца, гэты альбом можа стаць апошнiм. Здаецца, па хiтах спевака публiка i так ведае пра яго ўсё — але артыст усё ж знайшоў чым здзiвiць, звярнуўшыся да лiрыкi i рамантыкi, адкiнуўшы ранейшыя маскi i вобразы. Свой альбом Сярога адрасаваў пакаленню "тых, хто выжыў у 90-я". На дыску — як зусiм новыя песнi, так i правераныя хiты: гiмн тэлешоу "Кароль рынгу", "Чыкi", "Мне з табою добра". I яшчэ прыемны бонус: дуэт з Аляксандрам Маршалам i песня "Оля i СНIД", у якой рэп чытае... Уладзiмiр Жырыноўскi. Паводле слоў Сярогi, гэты альбом паставiць кропку ў праекце "Сярога": "Калi я выпушчу чацвёрты дыск, то сам здзiўлюся. Не хочацца трапiць у лiк артыстаў, якiя нiкому не патрэбныя. Пайсцi трэба прыгожа". Макс Лорэнс: танцаваць усiм! А вось у бэк-вакалiста Сярогi Макса Лорэнса (ён жа Максiм Сапацькоў), наадварот, дэбют — альбом "Танцы пад месяцам". Праз 5 гадоў пасля перамогi на "Славянскiм базары-2003" выканаўца нарэшце назапасiў дастаткова сiлаў i рэпертуару, каб зрабiць першую сольную работу. Затое, як лiчыць Макс, яе не сорамна прадставiць як слухачам, так i прафесiйным музыкантам. На пласцiнцы артыст дэманструе не толькi бездакорны вакал, але i аўтарскi талент — усе тэксты i музыку напiсалi сам Макс i яго сябар i настаўнiк Сярога, якi таксама ўзяў удзел у запiсе адной з песень. Плюс якасны гук (усё ж альбом рабiўся з дапамогай вопытных еўрапейскiх саўнд-прадзюсараў) i пачуццё стылю, якога многiм iншым выканаўцам R-n-B на постсавецкай прасторы вельмi часта не хапае. I, як кантрольны стрэл, парачка ўлюбёных публiкай, правераных радыёэфiрамi хiтоў — "Лебядзiная" i "Вар’яцею". Б’янка: 38 замкоў на дарозе да поспеху "Каралева рускага народнага R&B", як яна сама сябе называе, спявачка Б’янка, выпусцiла другi па лiку сольны альбом "38 замкоў". I сцвярджае, што новая пласцiнка зможа перасягнуць сенсацыйны поспех першай. У альбоме песнi танцавальныя i дынамiчныя (пры тым з выкарыстаннем партый народных iнструментаў), а тэксты яшчэ больш правакацыйныя, чым былi раней. Ёсць стылiзацыi пад савецкую эстраду ("Шафёр"), эксперыменты з фальклорам i поп-музыкай ("Руская народная R&B казка"), ёсць лiрыка ("Здрада"). Што не змянiлася — гэта вобраз i голас самой спявачкi: падкрэслена сэксуальны, моцны i лёгка пазнавальны. "Радок з новай песнi Б’янкi "Амстэрдам" — "Цёлкi-мяцёлкi, R&B i мужыкi" цалкам можа прэтэндаваць на тое, каб замянiць састарэлы дэвiз "Сэкс, наркотыкi i рок-н-рол", — жартуюць музычныя крытыкi, якiм альбом таксама спадабаўся. Але апошняе слова ўсё ж за слухачамi. Менавiта iм вырашаць, цi хаваецца за "38 замкамi" заяўка на вялiкую славу. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Салiст праекта "Лекi ад меланхолii" Яўген Салдаценка — чалавек слова. Сказаў: адпраўлюся на Чырвонае мора ўдасканальваць навыкi дайвiнгу — i
|
|