21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускія "Чэмпiёны" сярод "Пяцi зорак"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія "Чэмпiёны" сярод "Пяцi зорак"

"І вось мы бачым адну зорачку, дзве зорачкi... Лепш за ўсё, безумоўна, пяць зорачак", — разважаў нецвярозы лектар у вядомым кiнафiльме. I з iм не будуць спрачацца нават абсалютна непiтушчыя людзi, калi гаворка датычыцца конкурсу маладых выканаўцаў "Пяць зорак", што пройдзе ў Сочы з 28 па 31 жнiўня. 

Сёлета ў гэтым прэстыжным творчым спаборнiцтве, што праходзiць у чацвёрты раз i набывае статус мiжнароднага, Беларусь прадставiць праект "Thе Сhаmрiоns". Усяго ж у конкурсе "Пяць зорак", да назвы якога на гэты раз далучана слова "Iнтэрбачанне", удзельнiчаюць прадстаўнiкi 12 краiн: Расii, Беларусi, Украiны, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкiстана, Туркменiстана, Узбекiстана, Арменii, Азербайджана, Малдовы i Латвii. Адмовiлася ад удзелу ў конкурсе толькi Грузiя — па зразумелых прычынах.

Ад кожнай краiны выступiць толькi адзiн удзельнiк, а наступны конкурс "Пяць зорак. Iнтэрбачанне" пройдзе ў той краiне, чый канкурсант атрымае перамогу. Знаёмыя правiлы, цi не так? Як i прынцып адбору канкурсантаў: у кожнай краiне яны вызначаюцца на ўзроўнi нацыянальных тэлекампанiй. У Беларусi, напрыклад, мастацкi савет тэлеканала АНТ выдаў карт-бланш праекту "Thе Сhаmрiоns". Што самае адметнае — гiсторыя калектыву пачалася якраз у Сочы. Летам 2007 года там праходзiў чэмпiянат свету па футболе сярод зорак эстрады, прычым кожная каманда паказвала як спартыўныя ўменнi, так i артыстычныя — ва ўласным канцэрце. Адзiн з прадстаўнiкоў беларускай каманды, цёмнаскуры рэпер Оlisа (музыкант i прафесiйны футбалiст), прадставiў песню "Thе Сhаmрiоns", якая вельмi спадабалася публiцы. Сааўтарам кампазiцыi выступiў беларускi выканаўца i аранжыроўшчык Nils (многiя памятаюць яго яшчэ як Славу Лышчыка). Уласна, з гэтай песнi i нарадзiўся сумесны праект, названы па дэбютнай песнi. Летась "Thе Сhаmрiоns" спрабавалi сiлы ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне", а цяпер вось, адклаўшы да канца года выхад дэбютнага альбома, атрымалi шанц паказацца на "Iнтэрбачаннi", дзе ў папярэднiя гады выступалi ад Беларусi гурт "Дразды" i спявачка Марыэль.

Конкурс "Пяць зорак. Iнтэрбачанне" будзе доўжыцца чатыры днi з разбiўкай па тэматыцы. Так, у першы дзень удзельнiкi выканаюць сусветныя хiты (праект "Thе Сhаmрiоns" прадставiць вядомую рэпавую "I likе tо mоvе it"), другi дзень адведзены арыгiнальным песням (беларусы падрыхтавалi песню "З табой", напiсаную Nils`ам), у трэцi — у выкананнi канкурсантаў прагучаць рэтра-хiты ХХ стагоддзя (рускамоўныя шлягеры). Па вынiках жараб’ёўкi, якая адбылася днямi, беларусы выйдуць на сцэну ў конкурсныя днi адпаведна пад нумарам 7, 3 i 10. Дзень чацвёрты — гала-канцэрт, фiнальнае выступленне i ўзнагароджанне ўдзельнiкаў, а таксама выступленне папулярных выканаўцаў з усiх краiн-удзельнiц. Маладых калег у гэты дзень на сцэне падтрымае Аляксандр Цiхановiч. Дарэчы, у складзе журы пад старшынствам Iосiфа Кабзона будуць прадстаўнiкi ўсiх 12 краiн — вядомыя дзеячы мастацтваў. Суддзi ўручаць свой прафесiйны прыз лепшаму, на iх погляд, удзельнiку — але пераможцу, як i на "Еўрабачаннi", вызначаць гледачы з дапамогай СМС-галасавання ў прамым эфiры. Усяго ў конкурсе, паводле палажэння, 5 прэмiй: першая, другая, трэцяя, спецпрыз журы i Гран-пры.

Акрамя ўласна спаборнiцтва маладых артыстаў, кожны дзень будзе насычаны падзеямi. Адной з найбольш заўважных, у прыватнасцi, абяцае стаць Дзень Саюзнай дзяржавы, якi сёлета правядзе канал АНТ. У Сочынскай канцэртнай зале "Фестывальная" выступяць лепшыя эстрадныя выканаўцы нашай краiны, сярод якiх — Iна Афанасьева, Палiна Смолава, "J:Mорс", Наталля Падольская, Анжэлiка Агурбаш, Георгiй Калдун, Дакота, Галiна Шышкова, гурты "Дразды" i "Лепрыконсы". Пасля канцэрта Беларусь праз жараб’ёўку сiмвалiчна перадасць права на правядзенне Дня саюзнай дзяржавы iншай краiне. Акрамя таго, у праграме "Пяцi зорак" — выступленнi Iосiфа Кабзона, Фiлiпа Кiркорава, Лаймы Вайкуле, Сафii Ратару, Ларысы Долiнай, Анжэлiкi Варум, Уладзiмiра Праснякова, Валерыя Меладзе, Крысцiны Арбакайтэ, гурта "А-студыё" i iншых.

За ўсiмi падзеямi конкурсу беларускiя гледачы змогуць назiраць з 28 жнiўня ў эфiры АНТ.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"І вось мы бачым адну зорачку, дзве зорачкi... Лепш за ўсё, безумоўна, пяць зорачак", — разважаў нецвярозы лектар у вядомым кiнафiльме. I з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика