На асенняй сесіi дэпутатаў дзеючага склiкання трэба разгледзець каля 40 законапраектаў
На асенняй сесіi дэпутатаў дзеючага склiкання трэба разгледзець каля 40 законапраектаў
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 26 жнiўня сустрэўся са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вадзiмам Паповым. На сустрэчы абмяркоўвалiся пытаннi фармату правядзення маючай адбыцца сесii Палаты прадстаўнiкоў. На асенняй сесii дэпутатаў дзеючага склiкання плануецца разгледзець i прыняць праект бюджэту Беларусi на 2009 год i iншыя законапраекты, якiя цяпер знаходзяцца ў Палаце прадстаўнiкоў. Іх каля 40, з iх 14 гатовыя да разгляду. Паводле слоў Вадзiма Папова, чакаецца, што ў блiжэйшы час праект бюджэту на 2009 год паступiць у Палату прадстаўнiкоў. Сесiя будзе праходзiць у звычайным рабочым фармаце i прадоўжыцца, пакуль не будуць абмеркаваны ўсе падрыхтаваныя да разгляду дакументы. Новы склад дэпутацкага корпуса пачне работу над заканадаўчымi актамi пасля таго, як вырашыць арганiзацыйныя i iншыя пытаннi. Прыблiзна, гэта будзе другая палавiна лiстапада—снежань. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 26 жнiўня сустрэўся са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вадзiмам Паповым.
|
|