Дажджлівае i халоднае надвор’е чакаецца на гэтым тыднi
Дажджлівае i халоднае надвор’е чакаецца на гэтым тыднi
Апошнюю пяцiдзёнку лета ўмовы надвор’я ў Беларусi будуць вызначацца ў асноўным цыклонамi, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук. Надвор’е крыху палепшыцца 27 i 28 жнiўня. Спыняцца дажджы, i толькi па поўначы краiны ёсць верагоднасць кароткiх, цёплых дажджоў. Тэмпература паветра ў сераду ўначы складзе 8—13 градусаў цяпла, удзень — 17—23 градусы вышэй за нуль. Па Брэсцкай i Гомельскай абласцях будзе крыху цяплей. Чацвер, 28 жнiўня, абяцае быць самым цёплым на гэтым тыднi. Удзень чакаецца плюс 21—26 градусаў. Але ўжо ў пятнiцу, 29 жнiўня, чарговы актыўны атлантычны цыклон прынясе на большую частку тэрыторыi краiны дажджы. Гэты цыклон, перамяшчаючыся на ўсход, i ў выхадныя днi пагоршыць атмасферную цыркуляцыю. Заходнi вецер зменiцца на паўночны. На Беларусь прыйдзе халоднае паветра Арктыкi, якое панiзiць начную тэмпературу да 4—9 градусаў цяпла, а ўдзень будзе плюс 14—19 градусаў, толькi ў Брэсцкай вобласцi будзе крыху цяплей. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у панядзелак, 1 верасня сцiхне вецер, спыняцца дажджы, але будзе ўжо па-асенняму халаднавата, асаблiва ў ранiшнiя гадзiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнюю пяцiдзёнку лета ўмовы надвор’я ў Беларусi будуць вызначацца ў асноўным цыклонамi, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэаралагi
|
|