Прэзідэнт Беларусi даручыў унесцi прапанову аб павышэннi зарплаты работнiкам дашкольных устаноў i на
Прэзідэнт Беларусi даручыў унесцi прапанову аб павышэннi зарплаты работнiкам дашкольных устаноў i настаўнiкам
Такую задачу кiраўнiк дзяржавы паставiў 26 жнiўня на рабочай сустрэчы з мiнiстрам адукацыi Аляксандрам Радзьковым. Кiраўнiк дзяржавы быў праiнфармаваны аб вынiках выканання даручэння па развiццi нацыянальнай сiстэмы адукацыi. Усе школы i навучальныя ўстановы Беларусi гатовыя да пачатку новага навучальнага года. Паводле слоў мiнiстра, школы атрымалi неабходную дакументацыю, праграмы, планы, адпаведныя навучальныя дапаможнiкi. Да 1 верасня будуць адкрыты 4 новыя школы. Усяго ж у гэтым годзе ўзведзена 9 новых школ, 3 дзiцячыя сады. Прэзiдэнт даручыў дакладна пралiчыць i вызначыць структуру падрыхтоўкi рабочых кадраў, сярэдняга кiраўнiцкага звяна, а таксама спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй. Пры гэтым ён адзначыў, што трэба ўсяляк падтрымлiваць жаданне моладзi атрымлiваць адукацыю. Асаблiвую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на неабходнасць умацавання матэрыяльнай базы навучальных устаноў. Урадам прыняты праграмы развiцця дашкольнай, прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi. Паводле слоў Прэзiдэнта, неабходна ўнесцi на разгляд праект праграмы развiцця вышэйшай адукацыi. У гэтым дакуменце, у прыватнасцi, павiнна быць прадугледжана развiццё матэрыяльнай базы, будаўнiцтва новых навучальных карпусоў, лабараторый, iнтэрнатаў. Аляксандр Радзькоў расказаў таксама аб тым, як iдзе фармiраванне грамадскiх структур — БРСМ, пiянерскiх арганiзацый у школах, якiя дапамагаюць падтрымлiваць жаданне дзяцей актыўна ўдзельнiчаць у грамадскiм жыццi i праяўляць сябе ў добрых справах. Кiраўнiку дзяржавы было даложана аб выкананнi дэкрэта № 18, што датычыцца кампенсацыi нядбайнымi бацькамi сродкаў, затрачаных дзяржавай у дамах-iнтэрнатах, навучальных установах на выхаванне кiнутых дзяцей. У Беларусi цяпер актыўна выкарыстоўваецца iнстытут прыёмнай сям’i — дзiцячы дом сямейнага тыпу, SОS-вёскi. Гэтыя сацыяльныя ўстановы паступова прыходзяць на змену дзiцячым дамам. Прэзiдэнт дэталёва цiкавiўся станам спраў у гэтым напрамку. Мiнiстр адукацыi падкрэслiў, што праводзiмая на дзяржаўным узроўнi прафiлактычная работа дае свой вынiк — у радзiльных дамах змяншаецца колькасць кiнутых дзяцей. Аляксандр Лукашэнка цiкавiўся таксама пытаннем усынаўлення — удачарэння беларускiх дзяцей. У Беларусi 6,5 тыс. дзяцей усыноўлены, а каля 5,8 тыс. выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусi даручыў унесцi прапанову аб павышэннi зарплаты работнiкам дашкольных устаноў i на Такую задачу кiраўнiк дзяржавы паставiў 26 жнiўня на рабочай сустрэчы з мiнiстрам адукацыi Аляксандрам Радзьковым. |
|