Жадаючых узяць законны шлюб становіцца ў Беларусi ўсё менш
Жадаючых узяць законны шлюб становіцца ў Беларусi ўсё менш
Аб гэтым паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец. Так, за студзень—лiпень гэтага года зарэгiстравана 36 тыс. 766 шлюбаў. Гэта на 11 працэнтаў менш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года, калi марш Мендэльсона прагучаў для 41 тыс. 296 пар маладых. Прычым новых сямейных саюзаў становiцца менш ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi, гэта характэрна i для вяскоўцаў, i для гараджан. У параўнаннi са студзенем—лiпенем 2007 года колькасць шлюбаў у гарадской мясцовасцi зменшылася на 9,4 працэнта, у вёсцы — на 17,9 працэнта. Дарэчы, у гэтым годзе менш рэгiструецца не толькi шлюбаў, але i іх скасаванняў. У студзенi—лiпенi скасавана 20 тыс. 794 шлюбы — на 0,8 працэнта (на 162) менш, чым у студзенi—лiпенi мiнулага года. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Ш |
|