Экспедыцыя звярае маршрут
Экспедыцыя звярае маршрут
Штогод першыя днi верасня супадаюць з пачаткам чарговай навукова-асветнiцкай экспедыцыi "Дарога да Святыняў" з Дабратворным Агнём ад Труны Гасподняй". Сёлета гэта мiжнародная акцыя адбудзецца ў пятнаццаты раз i завершыцца, як заўжды, у Дзень беларускага пiсьменства. На гэты раз маршрут экспедыцыi пройдзе праз гарады i вёскi Брэсцкай i Гродзенскай абласцей. Днямi шляхам, нанесеным на сёлетнюю карту, праехалi некалькi ўдзельнiкаў будучай акцыi. Іх мэтай было скаардынаваць арганiзацыю сустрэч з жыхарамi дзесяткаў населеных пунктаў, узгаднiць наведванне школ, iнтэрнатаў, бiблiятэк, удакладнiць час правядзення набажэнстваў у гонар прыбыцця Дабратворнага Агню ад Труны Гасподняй. На здымках: гэты новы храм узведзены ў гарадскiм пасёлку Iвянец у iмя Святой Ефрасiннi Полацкай будзе асвечаны нязгасным Агнём, якi прынясе экспедыцыя; кiраўнiк экспедыцыi пiсьменнiца Нiна Загорская i настаяцель храма iерэй Валерый удакладняюць маршрут Хроснага ходу па Дзятлаўскiм раёне; сярод удзельнiкаў экспедыцыi — праваслаўны садоўнiк маскоўскага Свята-Данiлава манастыра Галiна Светава (яе фотааб’ектыў убачыў у час зацiкаўленай размовы са старшынёй Жалудоцкага пасялковага Савета Генадзем Цiвiнскiм i дырэктарам мясцовага Дома культуры Iрынай Харламчук каля стракатага кветнiка на вулiцы пасёлка). Яўген Пясецкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод першыя днi верасня супадаюць з пачаткам чарговай навукова-асветнiцкай экспедыцыi "Дарога да Святыняў" з Дабратворным Агнём ад Труны Г
|
|