21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мульчыраваць — не мульчыраваць

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мульчыраваць — не мульчыраваць

Мульчыраванне — гэта пакрыццё паверхні глебы якiм-небудзь матэрыялам. У халодных рэгiёнах глебу мульчыруюць вакол раслiн для таго, каб яе сагрэць, а ў гарачых — каб выратаваць ад гарачынi i моцнага выпарэння.

Для мульчыравання можна выкарыстаць перагной, пiлавiнне, апалае лiсце, хвою, скошаную траву, торф. Галоўнае, каб матэрыял быў рыхлым, добра прапускаў ваду i паветра, не моцна злежваўся. Мульча цёмнага колеру ўзмацняе паглынанне цеплавой энергii сонца, што вельмi важна для цеплалюбiвых раслiн. У якасцi мульчы выкарыстоўваюць таксама полiэтыленавую чорную i белую плёнкi, нятканы матэрыял, толь, руберойд. Гэтыя матэрыялы рассцiлаюць на градцы i робяць у iх адтулiны, куды высаджваюць раслiны. Прымяняюць i камбiнаваную мульчу, якая складаецца з двух-трох матэрыялаў. Глеба пад мульчай абаронена ад разбуральнага ўздзеяння ветру i дажджу. Акрамя таго, калi для мульчыравання выкарыстоўваюць арганiчныя матэрыялы, яны служаць дадатковай крынiцай для мiкраарганiзмаў i раслiн. Мульчыраванне не толькi значна паслабляе выпарэнне вiльгацi, але i змяншае амплiтуду ваганняў тэмпературы глебы.

Культуры, якiя адчувальныя да замаразкаў, не варта мульчыраваць тоўстым слоем увосень i на пачатку вясны. Справа ў тым, што рыхлыя матэрыялы, якiя выкарыстоўваюць для мульчыравання (перагной, лiсце, пiлавiнне) дрэнна праводзяць цяпло i таму ўдзень глеба пад iмi дрэнна праграваецца. Таўшчыня слою мульчы павiнна быць не больш як 3—5 см.

Пастаянны вораг усходаў, звычайна на цяжкiх, малаакультураных глебах, — скарынка на глебе, што абмяжоўвае доступ кiслароду да iх i яны ад гэтага задыхаюцца. У гэтым выпадку i дапаможа мульчыраванне глебы. Аднак трэба памятаць, што мульчыраванне трэба праводзiць па рыхлай i вiльготнай глебе, iнакш можна атрымаць адваротны эфект. Калi ж глеба сухая, то яе папярэдне трэба палiць.

Глеба пад пакрыццём мульчы доўга застаецца цёплай, вiльготнай i рыхлай. Пры наяўнасцi такога пакрыцця можна значна скарацiць колькасць палiваў, праполак. У глебе хутчэй накоплiваецца ўрадлiвы слой, таму што, напрыклад, перагной, лiсце, салома, трава паступова на працягу ўсяго сезона перагнiваюць. Пад мульчай размнажаецца мноства дажджавых чарвякоў, якiя садзейнiчаюць урадлiвасцi глебы.

Мульчыраванне пiлавiннем азiмага часнаку з восенi дае магчымасць захаваць зубкi на патрэбнай глыбiнi, што вельмi важна. Калi гэтага не зрабiць, зубкi могуць моцна заглыбiцца ў глебу з-за асеннiх дажджоў. Вясной пасадкi, укрытыя пiлавiннем, бываюць больш роўнымi, а ўсходы больш ладнымi.

Цыбулю, моркву, пятрушку, агуркi i iншыя культуры мульчыруюць пасля пасеву i мульчу пакiдаюць да вегетацыi, а пры рыхленнi яе паступова запраўляюць у глебу.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мульчыраванне — гэта пакрыццё паверхні глебы якiм-небудзь матэрыялам. У халодных рэгiёнах глебу мульчыруюць вакол раслiн для таго, каб яе сагрэць, а ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика