Мінiстэрства статыстыкi i аналiзу Беларусi пераўтвараецца ў Нацыянальны статыстычны камiтэт
Мінiстэрства статыстыкi i аналiзу Беларусi пераўтвараецца ў Нацыянальны статыстычны камiтэт
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Беларусi пераўтвараецца ў Нацыянальны статыстычны камiтэт — рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, падпарадкаваны непасрэдна Прэзiдэнту. Адпаведны Указ № 445 кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 26 жнiўня, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара. Гэтым рашэннем орган дзяржаўнай статыстыкi краiны выводзiцца з падпарадкавання ўрада i становiцца поўнасцю незалежным у сваёй прафесiйнай дзейнасцi, як гэтага патрабуе прыняты ў 2005 годзе Еўрапейскi кодэкс статыстычнай практыкi. Са змяненнем статусу органаў дзяржаўнай статыстыкi iх задачы, функцыi, правы i абавязкi не мяняюцца. Разам з тым практычная рэалiзацыя прынцыпу прафесiйнай незалежнасцi дасць магчымасць павысiць давер да афiцыйнай статыстыкi i ўпэўненасць карыстальнiкаў у атрыманнi незалежнай i аб’ектыўнай iнфармацыi аб сацыяльна-эканамiчным развiццi рэспублiкi, рэгiёнаў i галiн эканомiкi. Указ уступае ў сiлу праз месяц пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем некаторых пунктаў. На прыродаахоўныя мерапрыемствы ў 2008 годзе накiравана дадаткова Br38,4 млрд Гэта сродкi, якiя паступiлi ў фонд аховы прыроды ў вынiку перавышэння планавай сумы даходаў фонду за 2007 год, а таксама сродкi фонду, не выкарыстаныя ў мiнулым годзе. Аляксандр Лукашэнка 26 жнiўня падпiсаў указ № 447, якi размяркоўвае сродкi фонду. Частка сродкаў пойдзе на выкананне мерапрыемстваў па скарачэннi выкiдаў шкодных рэчываў у атмасферу прамысловымi прадпрыемствамi гарадоў Полацка i Наваполацка, распрацоўку планаў кiравання Нацыянальным паркам "Белавежская пушча" i Бярэзiнскiм бiясферным запаведнiкам, завяршэнне работ на заводзе па вытворчасцi газетнай паперы з лесапiльнай вытворчасцю ў Шклове, добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, ахову i рацыянальнае выкарыстанне зямель, а таксама iншыя прыродаахоўныя мерапрыемствы, у тым лiку запланаваныя Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмай на 2008 год. У Беларусi вызначаны выпадкi, калi конкурс на права ажыццяўлення аўтаперавозак пасажыраў не праводзiцца Адпаведны ўказ № 444 "Аб некаторых пытаннях правядзення конкурсаў на права выканання аўтамабiльных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносiнах" Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 26 жнiўня. У сувязi з тым, што Беларусь пры арганiзацыi i выкананнi мiжнародных аўтамабiльных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносiнах кiруецца мiжнароднымi дагаворамi i пагадненнямi, якiя не прадугледжваюць правядзенне конкурсу, права на выкананне такiх перавозак будзе прадастаўляцца без конкурсу... Паводле паведамленняў Прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Беларусi пераўтвараецца ў Нацыянальны статыстычны камiтэт — рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання, падпарадкава |
|