Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець пытанне па Паўднёвай Асеціi i Абхазii на самiце АДКБ 5 ве
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець пытанне па Паўднёвай Асеціi i Абхазii на самiце АДКБ 5 верасня
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 жнiўня накiраваў пасланне Прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыю Мядзведзеву, у якiм, у прыватнасцi, адзначана, што ў сiтуацыi, якая склалася, у Расii не было iншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асецii i Абхазii аб прызнаннi iх права на самавызначэнне ў адпаведнасцi з асноватворнымi мiжнароднымi дакументамi. Кiраўнiк беларускай дзяржавы таксама выказаў думку аб мэтазгоднасцi вынясення гэтага пытання на разгляд Савета калектыўнай бяспекi АДКБ, правядзенне якога запланавана на 5 верасня 2008 года, i прыняцця кансалiдаванай пазiцыi дзяржаў-удзельнiц. Прэзiдэнт запэўнiў, што Рэспублiка Беларусь застаецца надзейным i паслядоўным саюзнiкам Расii. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець пытанне па Паўднёвай Асеціi i Абхазii на самiце АДКБ 5 ве Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 жнiўня накiраваў пасланне Прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыю Мядзведзеву, у якiм, у прыватнасцi, адзнач |
|