Падзенне курсу еўра да беларускага рубля — часовая з’ява
Падзенне курсу еўра да беларускага рубля — часовая з’ява
Падзенне курсу еўра да беларускага рубля — часовая з’ява, і гэта нiяк не паўплывае на развiццё эканомiкi краiны. Такую думку выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА дэкан эканамiчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта прафесар Мiхаiл Кавалёў, каментуючы сiтуацыю, што склалася на валютным рынку Беларусi. Ён адзначыў, што "з наступнага года беларускi рубель будзе знаходзiцца ў калiдоры памiж доларам, еўра i расiйскiм рублём". Таму на невялiкiх адрэзках часу еўра можа i крыху падаць, i павялiчвацца, прагназуе вучоны. Але паколькi калiдор ваганняў курсу ўстаноўлены Нацыянальным банкам на 2009 год невялiкi — плюс-мiнус 5 працэнтаў, — "то гэта дробныя, нязначныя ваганнi". Таму грамадзяне, якiя захоўваюць свае зберажэннi ў трох-чатырох валютах, калi ў адной страчваюць, то ў iншай выйграюць. Такiм чынам, у сярэднiм атрымлiваецца, што на дэпазiтах можна зарабiць 11—12 працэнтаў — такiя працэнты па ўкладах у сярэднiм даюць сёння банкi, адзначыў Мiхаiл Кавалёў. "Але калi насельнiцтва будзе арыентавацца толькi на адну валюту, то можа ўсе гэтыя працэнты i прайграць за год. Сёння гэта вiдавочна: зберажэннi трэба дыверсiфiкаваць i захоўваць у некалькiх валютах, кiруючыся прымаўкай не класцi ўсе яйкi ў адзiн кошык", — сказаў эксперт. Што ж датычыцца курсу долара да еўра, то ён будзе падаць прыкладна да снежня, лiчыць субяседнiк. "Затым часова ўмацуецца, але, лiчу, ненадоўга. Я ўжо з 2000 года гавару, што долар пераацэнены, i яго сапраўдная цана — 2 долары за еўра. Лiчу, што гады праз тры так i будзе", — падкрэслiў вучоны. На беларускую эканомiку гэта таксама нiяк не паўплывае, паколькi "мы прывыклi ўжо арыентавацца не толькi на долар i на еўра". А вось грамадзяне, якiя яшчэ моцна давяраюць долару, могуць i страцiць. Таму, раiць эканамiст, у каго зберажэннi ў доларах, "iх трэба пацiху падзялiць на некалькi, на гэты момант, можна сказаць, роўных частак". І захоўваць зберажэннi ў еўра, доларах, беларускiх i расiйскiх рублях. Акрамя таго, найбольш выгаднае ўкладанне сродкаў — золата. Беларускае насельнiцтва ўжо скупiла некалькi тон золата i так захоўвае свае зберажэннi. "Сапраўды, золата даражэе, калi падае долар. Цяпер золата якраз даражэе i знаходзiцца недзе ў калiдоры ад $900 да $1 тыс. за унцыю. Нагадаю, што гадоў 30 таму унцыя золата каштавала $35", — пракаментаваў вучоны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзенне курсу еўра да беларускага рубля — часовая з’ява, і гэта нiяк не паўплывае на развiццё эканомiкi краiны. Такую думку выказаў у гутарцы з карэс |
|