"Лекавы" прыбытак
"Лекавы" прыбытак
Гучная справа За восем гадоў — з 1998-га па 2006-ы — чацвёрка супрацоўнікаў РУП "Белмедпрэпараты" разам з двума памочнiкамi пазбавiлi вышэйзгаданае прадпрыемства згодна з даказанымi фактамi па ўчыненнi ўрону звыш 800 мiльёнаў рублёў. Гэта была адна з буйных крымiнальных спраў, раскрытых у мiнулым годзе. Суд прыгаварыў злачыннае згуртаванне да зняволення тэрмiнам ад пяцi да дзевяцi гадоў.Крадзеж грашовых сродкаў рабiўся пад выглядам налiчэння аплаты па несапраўдных працоўных пагадненнях i дагаворах падраду з фiзiчнымi асобамi, у тым лiку пад выглядам выдачы пазачарговых авансаў. Паводле слоў намеснiка начальнiка Галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Дзмiтрыя ДАНIЛЬЧЫКА, у вераснi 2006 года ў аддзел па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Маскоўскага РУУС г. Мiнска паступiла аператыўная iнфармацыя аб тым, што службовыя асобы РУП "Белмедпрэпараты" працяглы час заключаюць фiктыўныя працоўныя пагадненнi i дагаворы падраду з фiзiчнымi асобамi Беларусi i Украiны, i такiм шляхам крадуць грашовыя сродкi прадпрыемства. Кiраўнiкамi групы былi галоўны бухгалтар РУП "Белмедпрэпараты" Наталля Шусцiцкая (усе прозвiшчы зменены. — Аўт.) i намеснiк генеральнага дырэктара па фiнансах i эканомiцы Сяргей Куняўскi. Дапамагалi iм супрацоўнiцы завода — кiраўнiк групы разлiкаў i налiчэнняў па заработнай плаце Валянцiна Данцова i бухгалтар-касiр Ганна Казлова, а таксама Людмiла Даўгалёва i Наталля Смеяновiч, якiя на прадпрыемстве не працавалi. Шусцiцкая i Куняўскi ставiлi пад падробленымi дакументамi свае подпiсы, рыхтавалi "лiпавыя" плацежныя ведамасцi. Данцова налiчвала па несапраўдных дакументах узнагароджаннi i авансы, Казлова выдавала патрэбныя махiнатарам грошы. Даўгалёва i Смеяновiч атрымлiвалi ў касе грашовыя сродкi i перадавалi для далейшага размеркавання "босу" — Наталлi Шусцiцкай. Падчас высвятлення абставiнаў крадзяжоў Даўгалёва патлумачыла, што атрымлiвала грошы за фiзiчных асобаў, падрабляла у плацежных ведамасцях iх подпiсы. Частку грошай пасля перадавала Шусцiцкай, а тая, у сваю чаргу, дзялiлася з Куняўскiм. Данцова налiчвала грашовыя ўзнагароджаннi па дагаворах падраду з фiзiчнымi асобамi, i кiравалася пры гэтым вуснымi ўказаннямi "боса" Наталлi, якая сцвярджала, што акты прыёму-перадачы работ i справаздачы да дагавораў маюць быць, а самi работы — выконваюцца. Такiм чынам, "шэфiня" загадвала налiчваць грашовыя ўзнагароджаннi без актаў выкананых работ. Акрамя таго, Данцова двойчы ў месяц налiчвала грашовыя ўзнагароджаннi на адных i тых жа фiзiчных асобаў, у рэестры даведак аб даходах не ўключала звесткi аб налiчаных грошах па дакументах, якiя яна толькi бачыла. Да таго ж, Валянцiна Данцова атрымлiвала сваю "долю" ў дадатак да ўстаноўленага заробку. Сяргей Куняўскi не бачыў нiчога крымiнальнага ў сваiх дзеяннях. Паводле яго слоў, пасада, якую ён займаў, дазваляла яму падпiсваць фiнансава-гаспадарчыя дакументы. Кантраляваць жа правiльнасць расходавання грашовых сродкаў ён не мог, паколькi гэтым займалася спадарыня Шусцiцкая. Спасылаўся i на iнструкцыю, якая не абавязвала яго ажыццяўляць падобны кантроль. Сцвярджаў, што падпiсваў дакументы пасля вiзы Наталлi, якой давяраў, а аб тым, якiм чынам вызначаўся памер ганарараў, не ведаў. Тым не менш, вiна Куняўскага была даказана. "Лэдзi-бос" перадавала яму грошы з таго моманту, як апошнi пачаў падпiсваць фiктыўныя працоўныя дамоўленасцi. Калi аднойчы Куняўскi ад’язджаў у камандзiроўку, Шусцiцкая папрасiла непрацуючую на прадпрыемстве Даўгалёву прыехаць i атрымаць грошы для ўсiх, у тым лiку i для Куняўскага, па фiктыўных пагадненнях. Фактычна неабходнасць атрымання сродкаў звязвалася менавiта з гэтым чалавекам. Сяргей падпiсваў або вiзiраваў працоўныя пагадненнi падраду з многiмi фiзiчнымi асобамi, якiм, быццам бы, даручалася прадстаўляць iнтарэсы прадпрыемства ў Расii цi ва Украiне. Наогул iнiцыятыва заключэння дамоўленасцi на прадпрыемстве належыць работнiку, якi курыруе або ўзначальвае адпаведную структуру. Iснуе аддзел працы i заработнай платы, якi дакладна можа пралiчыць кошт работ. Праўда, служба гэта падпарадкоўвалася Куняўскаму... На РУП "Белмедпрэпараты" сiстэматычна парушаўся парадак выдачы грашовых сродкаў з касы па плацежных ведамасцях. I, як высветлiлася ў працэсе расследавання, нiводная з праведзеных аперацый не адпавядала ўстаноўленым патрабаванням. Фактычна спачатку выдавалiся грошы, а потым ведамасцi падпiсвалiся адказнымi работнiкамi. Мiж тым, вядома, што налiчэнне заробку па працоўных пагадненнях i дагаворах без актаў прыёму-перадачы недапушчальнае. — Працэдура заключэння працоўных пагадненняў i дагавораў падрадаў з фiзiчнымi асобамi рэгламентуецца грамадзянскiм заканадаўствам, — удакладняе палкоўнiк мiлiцыi Дзмiтрый Данiльчык. — Там указаны ўмовы, без якiх дагавор лiчыцца несапраўдным. Гаворка iдзе пра дату i месца заключэння, кошт работ, парадак аплаты, адказнасць бакоў за невыкананне сваiх абавязкаў i г.д. У дагаворы падраду павiнны быць агавораны ўмовы аплаты заказчыкам падатковых плацяжоў, атрыманне страхавых выплат. У абавязковым парадку ўказваецца аб’ём работ, тэрмiны iх выканання, якасць, кошт. Справаздачы не могуць замянiць акты, якiя пацвярджаюць фактычнае выкананне... Падчас жа праверкi прадпрыемства было ўстаноўлена, што нi аддзел стандартызацыi i рэгiстрацыi, нi камерцыйны цэнтр не выходзiлi з iнiцыятывай заключэння працоўных пагадненняў i дагавораў падрадаў, якiя разглядалiся ў межах гэтай справы. Да таго ж, iнiцыятыва заключэння пагадненняў i дагавораў не ўваходзiла ў службовыя абавязкi "кiраўнiкоў" злачыннай групы... На прадпрыемстве наўмысна не забяспечвалi захаванне важных дакументаў... ...Паводле ўстаноўленых фактаў, Шусцiцкая i Куняўскi скралi кожны больш як па 400 мiльёнаў рублёў, Данцова i Казлова — звыш 400 мiльёнаў рублёў на дваiх, Даўгалёва — каля 350 мiльёнаў i Смеяновiч — звыш 40 мiльёнаў.Да ведама <І>РУП "Белмедпрэпараты" — буйнейшае фармацэўтычнае прадпрыемства, роданачальнік фармацэўтычнай прамысловасцi ў Беларусi. Цяпер яно штогод выпускае да 200 найменняў гатовых лекавых формаў. Больш за палову прадукцыi, што выпускаецца на прадпрыемстве, экспартуецца ў Расiю, ва Украiну, у Арменiю, Узбекiстан. Зараз iдзе рэгiстрацыя на рынках Малдовы i Казахстана. Стварэннем новых лекавых сродкаў i распрацоўкай прагрэсiўных тэхналагiчных працэсаў займаецца навукова-фармацэўтычны цэнтр завода, буйнейшы спецыялiзаваны цэнтр у айчыннай фармацэўтычнай галiне. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За восем гадоў — з 1998-га па 2006-ы — чацвёрка супрацоўнікаў РУП "Белмедпрэпараты" разам з двума памочнiкамi пазбавiлi вышэйзгаданае прадпр |
|