Футбалісты БАТЭ атрымаюць мільён еўра прэміяльных, а ігракоў “Леўскі” аштрафуюць
Футбалісты БАТЭ атрымаюць мільён еўра прэміяльных, а ігракоў “Леўскі” аштрафуюць
Працяг еўрапейскай сенсацыі! Пазаўчора барысаўскі БАТЭ згуляў унiчыю (1:1) з балгарскiм "Леўскi" ў матчы ў адказ трэцяга квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў i па суме двух матчаў выйшаў у групавы этап турнiру. Амаль усю ноч гулялi балельшчыкi ў Барысаве, святкуючы першы ў гiсторыi беларускага футбола выхад у асноўную частку самага прэстыжнага еўрапейскага спаборнiцтва. Не ўсе змаглi ўжывую стаць сведкамi трыумфу барысаўскай каманды — у продаж паступiла толькi частка бiлетаў, астатнiя былi размеркаваны па прадпрыемствах горада. Перад матчам з рук бiлет можна было набыць за 30 тысяч рублёў (у касах яны каштавалi па 10 тысяч). Пасля матча балельшчыкi высыпалi на вулiцы Барысава, якi быў запоўнены машынамi. З вокнаў i люкаў аўтамабiляў тырчалi сцягi i шалi клубных колераў, пад акампанемент клаксонаў раздавалася "БАТЭ — лепшы!" Каля тысячы балельшчыкаў сабралася на плошчы горада: узрывы петардаў, скандзiраваннi "Наперад, Барысаў!" i "БАТЭ — чэмпiён!", хтосьцi прапаноўваў на цэнтральнай плошчы паставiць помнiк кiраўнiку клуба А. Капскаму, а супрацоўнiкi мiлiцыi былi як нiколi паблажлiвымi...Пасля матча галоўны трэнер барысаўчан агучыў iнфармацыю, што за поспех футбалiсты БАТЭ атрымаюць прэмiяльныя ў памеры аднаго мiльёна еўра, усяго ж за выхад у асноўны этап Лiгi чэмпiёнаў ад УЕФА клуб атрымае 7 мiльёнаў еўра. У той жа час уладальнiк футбольнага клуба "Леўскi" Тодар Баткаў мае намер аштрафаваць сваiх iгракоў за паражэнне ад барысаўскай каманды ў трэцiм раўндзе. Аб сваiм рашэннi Баткаў аб’явiў балельшчыкам "Леўскi" ў мiнскiм аэрапорце. Ён i спартыўны дырэктар "Леўскi" Данiэл Барымiраў папрасiлi ў балельшчыкаў прабачэння за тое, што iгракi каманды не падзякавалi iх на стадыёне пасля заканчэння сустрэчы. Раззлаваныя фанаты, якiя заплацiлi па 550 еўра за паездку ў Беларусь, патрабавалi растлумачыць "ганебнае паражэнне" ад БАТЭ. Тодар Баткаў заявiў, што за слабае выступленне аштрафуе кожнага iграка ў памеры месячнай зарплаты, адзначыўшы, што футбалiсты страцiлi нашмат больш ад непападання ў групавы этап Лiгi чэмпiёнаў. У той жа час галоўны трэнер "Леўскi" Эмiл Велеў на пасляматчавай прэс-канферэнцыi растлумачыў паражэнне свайго клуба: "Галоўная прычына — мала ўдараў па варотах БАТЭ. Самi ж прапусцiлi гол iдэнтычны сафiйскаму, са стандарту. Мы гулялi стопрацэнтна лепш за БАТЭ, шмат валодалi мячом, камбiнавалi. Барысаўчанам будзе цяжка ў групавым раўндзе турнiру." На пытанне наконт нараканняў на дзеяннi арбiтра на карысць балгарскага клуба Эмiл Велеў адказаў, што не будзе каментаваць гэты аспект i не здагадваецца, якiя прэтэнзii могуць быць у гаспадароў. Вiктар Ганчарэнка прызнаўся, што пра будучае ў Лiзе чэмпiёнаў яшчэ не думаў. Галоўны трэнер БАТЭ хацеў бы згуляць з грандамi ўзроўню "Манчэстэр Юнайтэд" i "Барселоны", каб цалкам адчуць атмасферу Лiгi чэмпiёнаў. Анатоль Капскi пасля матча расказаў, што на маладога варатара Аляксандра Гутара перад паядынкам аказваўся вялiкi цiск з боку балельшчыкаў i прэсы i растлумачыў: "Калi мы вызначалiся з варатарамi на сезон, улiчвалі пераход Панкратава i набыццё самага моцнага варатара краiны Верамко. Другiм варатаром мы вызначылi Гутара, бо ён шмат працуе i заўважна прагрэсуе. Не хачу пакрыўдзiць iншых беларускiх галкiпераў, але хто мог бы замянiць Верамко ў дадзенай сiтуацыi? Нi Саша Сулiма, нi Паша Часноўскi не захацелi б дзялiць з iм пост нумар адзiн". Цяпер канчаткова вызначыўся поўны склад удзельнiкаў групавога этапа Лiгi чэмпiёнаў. 16 камандаў атрымалi аўтаматычныя пуцёўкi ў асноўную сетку турнiру, а яшчэ 16 пераадолелi бар’ер трэцяга адборачнага раўнда. На групавым этапе Лiгi дэбютуюць уладальнiк Кубка УЕФА "Зенiт", румынскi ЧФР, а БАТЭ з кiпрскiм "Анартосiсам" увогуле сталi першымi прадстаўнiкамi адпаведна Беларусi i Кiпра на гэтай стадыi турнiру. У вынiку на жараб’ёўцы групавога этапа будуць прадстаўлены адразу 17 краiн. Усе 32 удзельнiкi падзелены на чатыры карзiны, па восем камандаў у кожнай. На групавым этапе клубы з адной краiны не могуць трапiць у адзiн квартэт. У першую карзiну трапiлi ўсе чатыры прадстаўнiкi Англii — дзеючы чэмпiён "Манчэстэр Юнайтэд", "Чэлсi", якi саступiў яму ў фiнале, а таксама "Лiверпуль" з "Арсеналам". Тут жа аказалiся "Барселона", "Лiён", "Iнтэр" i мадрыдскi "Рэал". У другой карзiне — два прадстаўнiкi Германii ("Вердэр" i "Баварыя"), а таксама "Порту" i "Ювентус". У трэцюю карзiну трапiлi "Зенiт", "Алiмпiк", "Сцяўа", "Селтык" i "Фенербахчэ". Нарэшце, у чацвёртай карзiне аказалiся "Атлетыка", "Фiярынцiна", а таксама БАТЭ i "Анартосiс", якiя пачалi барацьбу ў турнiры з першага раўнда. Першы тур групавога этапа адбудзецца 16—17 верасня. Алена АЎЧЫННIКАВА. Фота Пятра Фаміна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазаўчора барысаўскі БАТЭ згуляў унiчыю (1:1) з балгарскiм "Леўскi" ў матчы ў адказ трэцяга квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў i па суме
|
|