21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У новым сезоне на АНТ — бiтвы за пасаг, спартыўную славу i вялiкiя грошы

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У новым сезоне на АНТ — бiтвы за пасаг, спартыўную славу i вялiкiя грошы

Тэлесеткі

Летняе зацiшша на тэлеэкранах завяршаецца, i ўжо лiчаныя днi засталiся да пачатку чарговага сезона. Тэлеканалы навыперадкi рыхтуюць "бомбы" для прыцягнення ўвагi аўдыторыi. Адным з першых таямнiцы новых праектаў прыадкрыў АНТ. 

...Калi толькi пачала спяваць тэнiсiстка Вольга Барабаншчыкава, а следам за ёй запiсаў дуэт з Алесяй Максiм Мiрны, у журналiсцкiм асяроддзi нарадзiўся жарт — хутка ў славутыя 75 працэнтаў трапiць зводны хор хакейнага клуба "Юнацтва". Гэтага, праўда, не адбылося, але як спяваюць хакеiсты, мы ўсё ж пачуем i нават убачым. Бо ў новым, трэцiм па лiку забаўляльным праекце "Цудоўная пяцёрка" ўдзельнiчаюць члены хакейнага клуба "Керамiн"! Акрамя спартсменаў, у спаборнiцтве "Пяючых офiсаў" (у большасцi краiн Еўропы гэты праект называецца менавiта так) задзейнiчаны каманды Нацыянальнай бiблiятэкi, агракамбiната "Сноў", завода Гарызонт, фабрыкi "Камунарка", супрацоўнiкаў мытнi i iншыя — усяго, як i раней, 10 камандаў.

З сярэдзiны верасня пачнецца рэалiцi-шоу "Пасаг для нявесты". Больш як 1000 прэтэндэнтак ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў, звязаныя сур’ёзнымi адносiнамi з мужчынамi, даслалi свае анкеты на адрас тэлеканала. Цяпер журы адбiрае 50 патэнцыяльных нявестаў для ўдзелу ў шоу. На кожным з этапаў спаборнiцтва — а гэта будзе менавiта спаборнiцтва — прадугледжаны каштоўныя прызы, неабходныя для пачатку сямейнага жыцця (бытавая тэхнiка, мэбля i г.д.), а галоўным прызам стануць 25 мiльёнаў рублёў на арганiзацыю i правядзенне вяселля. Так што, у адрозненне ад папярэдняга праекта АНТ "Тры халасцякi", тут пабрацца шлюбам пары пераможцаў усё ж давядзецца. Здзiўляе iншае: як у першым, так i ў другiм праекце адваёўваць права на асабiстае шчасце давядзецца чамусьцi жанчынам. Напрыклад, на першым этапе рэалiцi-шоу "Пасаг для нявесты" паўсотнi дзяўчат у спартыўнай экiпiроўцы — шлемы, накаленнiкi, налакотнiкi — паверх сукенак правядуць забег па адной з цэнтральных вулiц Мiнска. 7 лiдараў, хто прыбяжыць першымi, стануць удзельнiцамi праекта. I далей будзе не лягчэй! Ад кандыдатак патрабуюцца як добрая фiзiчная падрыхтоўка, так i артыстызм, фантазiя, камунiкабельнасць, здольнасць спакушаць, моцная воля да перамогi i, натуральна, уменне гатаваць. Ад iх "палавiнак", наколькi зразумела папярэдне, патрэбна толькi прынцыповая згода на будучы шлюб. Гм! А раней, кажуць людзi, i нявесту, i пасаг юнаку яшчэ трэба было заслужыць...

Яшчэ адна навiнка сезона — праект "Бiтва гарадоў", якi паспелi ахрысцiць беларускай версiяй "Вялiкiх гонак". I праўда, спартыўна-забаўляльнае шоу здымалася ў Францыi — на той жа пляцоўцы i па тых жа правiлах, што "Вялiкiя гонкi". Рознiца ў тым, што ў беларускiм праекце ўдзельнiчаюць шэсць камандаў па 12 чалавек, якiя прадстаўляюць усе абласныя цэнтры. А ў складзе камандаў — не толькi вядомыя артысты, тэлевядучыя i спартсмены, але таксама iнжынеры, урачы, студэнты, выкладчыкi, прадпрымальнiкi... "Кардынальнае адрозненне яшчэ ў тым, — удакладняе прадзюсар праекта Сяргей Хомiч, — што мы здымалi нацыянальную праграму, у якой удзельнiчаюць толькi беларускiя каманды. I на мой погляд, яна атрымалася нават больш вiдовiшчнай, чым расiйская версiя". Для ўдзелу шукалi людзей з добрай фiзiчнай падрыхтоўкай — тых, хто займаўся спортам раней i сябруе з iм цяпер. Таксама ў кожную каманду трапiлi па 3—4 прафесiйныя спартсмены (сярод iх ёсць былыя алiмпiйскiя чэмпiёны i чэмпiёны свету), i па 1—2 эстрадныя выканаўцы. Найбольшая iх колькасць у камандзе Мiнска.

Хоць кожны ўдзельнiк i падпiсваў загадзя паперы, што пра рызыку папярэджаны i прэтэнзiй да арганiзатараў мець не будзе, пра-дзюсар прызнаецца, што для яго галоўным уражаннем стала менавiта небяспека, якой падвяргалiся ўдзельнiкi. "Я быў насамрэч шакiраваны, не чакаў, што гэта ўсё настолькi сур’ёзна i небяспечна. Калi ўбачыў, што лiтаральна пасля кожнага конкурсу даводзiлася аказваць людзям медыцынскую дапамогу, што многiх адвозяць у шпiталь на рэнтген — рабiлася нiякавата. Тут мiжволi пасiвееш", — напалохаў нас Сяргей Хомiч.

— Што, здаралiся i траўмы, пасля якiх удзельнiкi выбывалi з гульнi?!

— Было некалькi вельмi сур’ёзных. Iрына Дарафеева атрымала пералом лапаткі i пашкодзiла пазваночнiк, а прадстаўнiк каманды Брэста Пётр Воран зламаў руку. Колькасцi гузакоў, расцяжэнняў, выцятых месцаў мы ўжо нават не лiчылi...

На кану "Бiтвы гарадоў" галоўны прыз — 50 мiльёнаў беларускiх рублёў для каманды-пераможцы. I яшчэ адзiн прыз, на перспектыву: налета каманда-пераможца зможа ўдзельнiчаць у складзе зборнай Беларусi (каля 40 чалавек) у мiжнародных спаборнiцтвах.

— Думаеце, даведаўшыся пра небяспеку, удзельнiкi на наступны праект пойдуць? — засумнявалiся мы. А вось Сяргей Хомiч не сумняваецца: "Пойдуць. Адрэналiн пераважвае ўсё. Калi гледачам гэта будзе цiкава, то праект адбудзецца i працягнецца. Ва ўсякiм разе, усе перадумовы для гэтага ёсць". Усяго ў праекце "Бiтва гарадоў" 9 праграм, якiя мы ўбачым на АНТ пачынаючы з сярэдзiны верасня.

Завяршаючы пералiк навiнак сезона, адзначым, што iнтэлектуальнае шоу "Адзiн супраць усiх" таксама здымаецца па новых правiлах. Найперш яны датычацца падказак, так званых Джокераў, а таксама прызавых сум. Цяпер зарабiць грошы ўласным розумам будзе больш складана, але разам з тым i больш цiкава. Дарэчы, у першай гульнi сезона, якая прайшла па новых правiлах i будзе паказана 13 верасня, Калдун сыграе з... Калдуном. Але гэта не раздваенне асобы, проста ў госцi да тэлевядучага Георгiя Калдуна завітае малодшы брат, спявак Дзмiтрый Калдун. Гэта гульня, як расказалi нам на АНТ, — дабрачынная, i ўсе выйграныя грошы будуць накiраваныя на дапамогу дзецям.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прадастаўлена каналам АНТ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летняе зацiшша на тэлеэкранах завяршаецца, i ўжо лiчаныя днi засталiся да пачатку чарговага сезона. Тэлеканалы навыперадкi рыхтуюць "бомбы"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика