Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнiкам, навукова-педагагiчным работнiкам
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнiкам, навукова-педагагiчным работнiкам
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з Днём ведаў. Гэта свята адкрывае шлях у цудоўны свет, якi дорыць радасць пазнання i бескарыслiвага сяброўства. Беларусь па праву ганарыцца нацыянальнай сiстэмай адукацыi, якая дае фундаментальныя веды, гарантуе высокую якасць агульнанавуковай i прафесiйнай падрыхтоўкi, выхоўвае дастойных грамадзян сваёй Айчыны. У абноўленай адзiнаццацiгадовай школе будуць створаны роўныя ўмовы для навучання i выхавання ўсiх дзяцей, свабоднай рэалiзацыi iх здольнасцяў i паўнацэннага фiзiчнага развiцця. Дзяржава прыме самыя дзейсныя меры для павышэння прэстыжу прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, умацавання сувязi вышэйшай школы з навукай i вытворчасцю. Дарагiя навучэнцы i студэнты! Настойлiва авалодвайце ведамi, старайцеся мыслiць творча, самастойна вырашаць самыя складаныя задачы i дасягаць намечанай мэты. Паважаныя настаўнiкi i выкладчыкi! Няхай вам заўсёды спадарожнiчае поспех у высакародным служэннi iдэалам мудрасцi, асветы i дабра. Жадаю ўсiм навучэнцам, студэнтам, аспiрантам i педагогам моцнага здароўя, новых дасягненняў у вучобе i працы, шчасця i дабрабыту. Наперад, у краiну Ведаў! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з Днём ведаў. Гэта свята адкрывае шлях у цудоўны свет, якi дорыць радасць пазнання i бескарыслiвага сяброўства. |
|