Па выніках праверак КДК колькасць лiцэнзiй на права гандлю нафтапрадуктамi ў Беларусi скарацiлася з
Па выніках праверак КДК колькасць лiцэнзiй на права гандлю нафтапрадуктамi ў Беларусi скарацiлася з 363 да 165
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 жнiўня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Зянон Ломаць паведамiў аб асноўных вынiках дзейнасцi камiтэта за сем месяцаў 2008 года. Выкананы патрабаваннi Прэзiдэнта па змяншэнні праверачных мерапрыемстваў. У прыватнасцi, за студзень—лiпень агульная колькасць праверак знiжана на 22 працэнты (з 7,7 тыс. у 2005 годзе да 6 тыс. у 2008 годзе). Праверкi пачалi мець папераджальны характар з наступным iх разглядам на пашыраных, у тым лiку выязных калегiях. Адзначаецца тэндэнцыя знiжэння колькасцi асобаў, вызваленых ад пасадаў, i колькасцi ўзбуджаных крымiнальных спраў. Камiтэт дзяржкантролю ў iнiцыятыўным парадку прааналiзаваў ход выканання асобных дзяржаўных, галiновых i рэгiянальных праграм. Вывад — праграмы рэалiзуюцца недастаткова эфектыўна, у шэрагу выпадкаў сродкi выкарыстоўваюцца нерацыянальна. Так, паводле слоў Зянона Ломаця, не ў поўнай меры забяспечана выкананне мерапрыемстваў па рэалiзацыi дзяржпраграмы па аздараўленнi возера Нарач. Таксама вельмi малая аддача ад выкарыстаных на рэканструкцыю Аўгустоўскага канала Br40 млрд. Не пачалося будаўнiцтва рэстарана, двух летнiх кафэ, гасцiнiцы, амфiтэатра, не вырашаны пытаннi водазабеспячэння i электразабеспячэння аб’ектаў iнфраструктуры. Перашкаджае развiццю канала адсутнасць належных умоў для прыцягнення iнвестараў. Камiтэтам прапанавана даручыць ураду прааналiзаваць ход выканання ўсiх дзяржаўных, галiновых i рэгiянальных праграм i ўнесцi кiраўнiку дзяржавы прапановы аб мэтазгоднасцi далейшай рэалiзацыi тых, якiя не актуальныя на гэтым этапе сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Прэзiдэнту таксама даложана аб выкананнi даручэнняў, звязаных з сiтуацыяй у ААТ "Мiнскi прыборабудаўнiчы завод". Зянон Ломаць падкрэслiў, што з-за непрыняцця кiраўнiцтвам прадпрыемства i Мiнпрамам неабходных мераў па стабiлiзацыi становiшча на заводзе склалася крызiсная сiтуацыя. Складскiя запасы прадпрыемства дасягнулi Br7 млрд. Магчымасцяў самастойнага выхаду з гэтай сiтуацыi ў прадпрыемства няма. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб выкананнi даручэння, звязанага з навядзеннем парадку на рынку нафтапрадуктаў. З пачатку года праверана работа ўсiх лiцэнзiятаў прыватнай формы ўласнасцi, а таксама шэрагу дзяржаўных арганiзацый. Устаноўлены факты ўключэння ў абарот нелегальна атрыманага аўтамабiльнага палiва ў колькасцi амаль 33 тыс.т на суму больш як Br62 млрд. Да суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi прыменены меры адмiнiстрацыйнай адказнасцi на суму Br9,14 млрд, арышта- вана 236 т нафтапрадуктаў на Br262,1 млн. Узбуджаны 63 крымiнальныя справы. За час праверак колькасць суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя маюць лiцэнзii на права гандлю нафтапрадуктамi, зменшылася з 363 да 165. Такое скарачэнне не аказала адмоўнага ўплыву на забеспячэнне ўнутранага рынку краiны аўтамабiльным палiвам, а лiцэнзiй пазбаўлены нядобрасумленныя ўдзельнiкi рынку нафтапрадуктаў. У жнiўнi камiтэт вывучыў сiтуацыю з вывазам аўтамабiльнага палiва замежнымi перавозчыкамi. У перыяд 14—15 жнiўня на 33 правераных АЗС, размешчаных у прыгранiчных раёнах, замежным перавозчыкам рэалiзавана 705 тыс. л дызельнага палiва. Устаноўлена схема вывазу дызпалiва замежнымi перавозчыкамi, якiя ўязджаюць i выязджаюць без грузу. Так, толькi за 2 днi праверкi праз беларуска-польскую гранiцу ў Беларусь уехалi паражняком i з мiнiмальнай колькасцю палiва 15 аўтамабiляў. У гэтыя ж днi названыя аўтамабiлi (таксама без грузу) выехалi з краiны праз беларуска-лiтоўскую гранiцу. Імi вывезена ў баках больш як 16 тыс. л дызельнага палiва. Кiраўнiк дзяржавы даручыў узяць пад жорсткi кантроль дзейнасць пасрэднiкаў на рынку нафтапрадуктаў. У Камiтэце дзяржкантролю будзе створана спецыяльная рабочая група з удзелам прадстаўнiкоў сiлавых структур. Кiраўнiк КДК праiнфармаваў, што ў рэспублiцы прадаўжае ажыццяўляцца несанкцыянаваны збор лому i адходаў чорных i каляровых металаў з мэтай iх вывазу за межы краiны. Для незаконнага вывазу металалому актыўна выкарыстоўваецца адкрытасць гранiц Беларусi з Расiяй, а таксама рознiца ў нарыхтоўчых цэнах. Так, пачынаючы з 2007 года камiтэт спынiў больш як 30 выпадкаў незаконнай нарыхтоўкi i вывазу другасных металаў, у парушальнiкаў канфiскавана больш як 615 тон металалому на суму Br538 млн. Узбуджана 10 крымiнальных спраў. У час даклада Прэзiдэнту ўзгоднена пытанне аб правядзеннi праверачных мерапрыемстваў i стварэннi спецыяльнай рабочай групы, каардынатарам якой будзе КДК, па вывучэннi сiтуацыi i навядзенні парадку са зборам i здачай металалому. Разгледжана таксама работа камiтэта па шэрагу iншых напрамкаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 жнiўня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця.
|
|