21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шматлікiх жыццёвых праблем можна пазбегнуць. Калi своечасова звярнуцца да натарыуса

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шматлікiх жыццёвых праблем можна пазбегнуць. Калi своечасова звярнуцца да натарыуса

На пытаннi чытачоў газеты адказвае намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Веранiка Лiтвiнка

Прызнаецца спадчыннiкам, калi асоба ўступiла ў валоданне маёмасцю

— У Ваўкавыскiм раёне захавалася бацькоўская хата, якую я цяпер (на летнi час) выкарыстоўваю як дачу. У бацькоў я была адзiным дзiцем, нiхто больш на маёмасць не прэтэндуе. На момант iх смерцi сумесна з бацькамi не пражывала, бо дагэтуль паспела атрымаць кватэру. Я плачу ўсе патрэбныя падаткi, аднак афiцыйна спадчына не аформлена. Што трэба рабiць, каб выправiць становiшча, куды трэба звяртацца i якiя дакументы рыхтаваць?

— Для афармлення спадчынных правоў трэба звяртацца да натарыуса па месцы апошняга жыхарства бацькоў. Пры гэтым усе звесткi i дакументы, неабходныя для выдачы пасведчання аб праве на спадчыну, натарыус запытвае самастойна. Адзначым, што права на атрыманне пасведчання аб праве на спадчыну маюць спадчыннiкi, што прынялi спадчыну. Прыняцце спадчыны можа быць ажыццёўлена як шляхам падачы адпаведнай заявы натарыусу, так i шляхам фiзiчнага ўступлення ў валоданне i карыстанне спадчыннай маёмасцю. Заканадаўствам устаноўлены шасцiмесячны тэрмiн для прыняцця спадчыны, якi вылiчваецца з дня смерцi (дня адкрыцця спадчыны). Пры гэтым, калi спадчыннiк своечасова не звярнуўся да натарыуса з заявай, але да заканчэння ўказанага тэрмiну фактычна ўступiў у валоданне i карыстанне спадчыннай маёмасцю, ён прызнаецца прыняўшым спадчыну. Аднак гэты факт павiнен быць пацверджаны дакументамi. Такiмi дакументамi, у прыватнасцi, могуць быць: даведка мясцовага выканаўчага i распарадчага органа пра тое, што ва ўстаноўлены заканадаўствам для прыняцця спадчыны тэрмiн спадчыннiк карыстаўся спадчыннай маёмасцю, прыняў меры па яе захаваннi, апрацоўваў зямельны ўчастак, праводзiў бягучы рамонт i г.д.; дакумент, якi пацвярджае выдаткi на ўтрыманне спадчыннай маёмасцi.

Але нават калi спадчыннiк не прыняў спадчыну ў тэрмiн, ён можа быць судом прызнаны як прыняўшы спадчыну — пры ўмове, што суд знойдзе прычыны пропуску тэрмiну ўважлiвымi. У сiтуацыi, калi нехта са спадчыннiкаў спадчыну прыняў, а iншы спадчыннiк не паспеў, апошнi можа прыняць спадчыну i без звароту ў суд, калi спадчыннiк (спадчыннiкi), што прыняў спадчыну, дасць на гэта згоду.

Важным будзе толькi волевыяўленне самога спадчыннiка

— Яшчэ пры жыццi бацькi папярэдзiлi нас з братамi, што нiякага завяшчання на дом пiсаць не будуць. Сапраўды, памiж намi, дзецьмi, заўсёды былi добрыя ўзаемаадносiны. Старэйшыя браты ўжо даўно маюць уласныя сем’i, жыллё, таму пасля смерцi бацькоў сказалi мне, як малодшай у сям’i, маўляў, нам нiякай спадчыны не патрэбна, няхай усё застаецца табе. Але я неяк выпадкова пачула, што iх жонкi i старэйшыя дзецi не вельмi задаволены такiм рашэннем маiх братоў. Як мне патлумачылi, яны сапраўды маюць права на спадчыну. А калi яны насамрэч хочуць адмовiцца ад яе на маю карысць? Цi могуць iм перашкодзiць iх сем’i?

— Пры адсутнасцi завяшчання права на спадчыну маюць у аднолькавай меры ўсе спадчыннiкi па законе той чаргi, якая прызываецца да атрымання ў спадчыну. У сiтуацыi, якую мы разглядаем, да атрымання ў спадчыну прызываюцца спадчыннiкi першай чаргi — дзецi. Кожны са спадчыннiкаў мае права: а) прыняць спадчыну; б) не прымаць спадчыны; в) адмовiцца ад спадчыны. Прыняцце спадчыны або адмова ад яе з’яўляюцца аднабаковымi здзелкамi, г.зн. здзелкамi, здзяйсненне якiх залежыць ад волевыяўлення толькi аднаго боку — самога спадчыннiка (без удзелу яго сям’i). Як прыняцце спадчыны, так i адмова ад яе магчымыя да заканчэння шасцiмесячнага тэрмiну з дня адкрыцця спадчыны. Пры адмове ад спадчыны спадчыннiк мае права ўказаць, што ён адмаўляецца ад спадчыны на карысць iншых асобаў з лiку спадчыннiкаў па завяшчаннi або па законе (любой чаргi). Адмова ад спадчыны без указання асобы, на карысць якой здзейснена адмова, цягне тыя ж наступствы, што i непрыняцце спадчыны спадчыннiкам: частка спадчыны, якая належыць такому спадчыннiку, паступае да спадчыннiкаў па законе, прызваным да атрымання ў спадчыну. Трэба памятаць, што спадчыннiк, якi адмовiўся ад спадчыны, забраць сваю адмову назад не мае права, у адрозненне ад спадчыннiка, якi прыняў спадчыну i якi мае права перадумаць i ў любы час да заканчэння вышэйуказанага тэрмiну адмовiцца ад прынятай спадчыны.

Спагнаць доўг па натарыяльным дагаворы крыху прасцей

— Знаёмыя нашай сям’i просяць пазычыць iм адносна невялiкую суму грошай (некалькi тысяч долараў) на год-паўтара. Кажуць, каб пашырыць уласны бiзнэс. Мы iх добра ведаем, гэтых знаёмых, але за апошнi час чулi столькi гiсторый пра невяртанне даўгоў менавiта прадпрымальнiкамi з-за рызыкоўнасцi iх спраў... Знаёмыя супакойваюць, кажуць, што гатовы натарыяльна засведчыць факт пазыкi з указаннем тэрмiнаў вяртання доўгу. Так сапраўды можна зрабiць? Гэта будзе гарантыяй вяртання нашых грошай?

— Для дагавора займу не прадугледжана абавязковая натарыяльная форма. Рознiца памiж дагаворамi, здзейсненымi ў простай пiсьмовай i натарыяльнай формах, толькi ў тым, што спагнанне па натарыяльным дагаворы ажыццяўляецца на падставе выканаўчага надпiсу натарыуса, а не на падставе рашэння суда, што крыху спрашчае i робiць больш танным працэс спагнання. Але i ў тым, i ў другiм выпадку спагнанне будзе ажыццяўляцца судовым выканаўцам у адпаведнасцi з нормамi Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. Галоўнае, каб была маёмасць або грашовыя сродкi, на якiя можна звярнуць спагнанне, а вось гэта гарантаваць нiхто не можа. Заканадаўствам прадугледжана некалькi спосабаў забяспечыць выкананне ўзятага абавязацельства. Пры забеспячэннi вяртання займу часцей за ўсё выкарыстоўваецца заклад i паручыцельства. У сiлу закладу крэдытор (пазыкадаўца) мае права ў выпадку невыканання даўжнiком (пазычальнiкам) абавязацельства па вяртаннi грошай атрымаць задавальненне з кошту закладзенай маёмасцi з перавагай перад iншымi крэдыторамi пазычальнiка. Пры паручыцельстве паручыцель мае абавязак перад пазыкадаўцам адказваць за выкананне абавязацельства па вяртаннi грошай пазычальнiкам цалкам або часткова.

Для адмены дагавора дарэння патрэбны важкiя прычыны

— У якiх выпадках я магу адмянiць дагавор дарэння на сваю кватэру, складзены на iмя ўнучкi? Ёй ужо 20 гадоў, але нi вучыцца, нi працаваць яна не хоча. У яе з’явiлася сумнiўная кампанiя, а на мае папрокi i просьбы ўзяцца за розум яна пачынае пагражаць, што я тут ужо нiхто, кажа, каб не перашкаджала ёй жыць. Дапамогi ад яе па гаспадарцы практычна нiякай.

— Дарыцель мае права адмянiць дагавор дарэння, калi той, хто адараўся, учынiў замах на яго жыццё, жыццё некага з членаў яго сям’i цi блiзкiх родных або наўмысна нанёс дарыцелю цялесныя пашкоджаннi (ч. 1 арт. 549 ГК РБ). Акрамя таго, Грамадзянскiм кодэксам устаноўлены палажэннi, пры парушэннi якiх здзелка (у тым лiку i дагавор дарэння) можа быць прызнана судом несапраўднай. Аднак незахаванне нормаў маралi асобай, што атрымала падарунак, дрэнныя адносiны асобы да родных або адсутнасць з яе боку дапамогi па гаспадарцы нi ў якiм выпадку не з’яўляюцца падставай для адмены дагавора дарэння або прызнання дагавора несапраўдным.

"Адкрытае" завяшчанне — гарантыя недвухсэнсоўнага вытлумачэння

— Прачытаў у вашай газеце iнфармацыю пра закрытае завяшчанне. Яна мяне зацiкавiла, але мне не ўсё зразумела. У прыватнасцi, якая, напрыклад, мне асабiстая карысць менавiта ад такой формы завяшчання, калi я захачу перапiсаць на некага з родных сваю маёмасць? Толькi тое, што астатнiя даведаюцца пра апошнюю волю толькi пасля маёй смерцi? Дык яны i так пра яе здагадваюцца...

— Як закрытае, так i "адкрытае" завяшчанне пры жыццi завяшчальнiка складаюць тайну, якую пры жыццi завяшчальнiка нiхто не мае права раскрываць (ды i пасля смерцi гэты дакумент будзе даступным толькi пэўным асобам). Рознiца ў тым, што пры закрытым завяшчаннi тэкст самога распараджэння натарыусу невядомы. Пры засведчаннi "адкрытага" завяшчання, калi натарыус знаёмiцца з тэкстам распараджэння, гэта з’яўляецца гарантыяй, што завяшчанне будзе адпавядаць заканадаўству i будзе недвухсэнсоўна вытлумачана пры выкананнi. Пры засведчаннi закрытага завяшчання такой гарантыi няма.

Па даверанасцi справу ў судзе можа весцi адвакат

— Пасля не вельмi ўдалай турыстычнай паездкi рыхтуемся прад’явiць фiрме грамадзянскi iск (на ўзроўнi прэтэнзii канфлiкт вырашыць не атрымалася). Сябры палохаюць, што згубiм шмат часу, наведваючы пасяджэннi суда. А яго ў нас сапраўды няма. Цi можна, як мы чулi, натарыяльна засведчыць перадачу нашых паўнамоцтваў квалiфiкаванаму юрысту? Як гэта зрабiць?

— Для натарыяльнага сведчання даверанасцi на вядзенне справы ў судзе на iмя адваката чытачу трэба звярнуцца да любога натарыуса. Пры сабе мець пашпарт. Дакументаў адваката прадстаўляць не трэба, але трэба ведаць яго прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, найменне калегii адвакатаў i юрыдычнай кансультацыi, нумар i дату выдачы лiцэнзii.

Падрыхтаваў Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў газеты адказвае намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Веранiка Лiтвiнка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика