Новыя пагадненні ў сферы культуры
Новыя пагадненні ў сферы культуры
Вынiкам вiзiту ў Варшаву рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў Барыса Святлова i дырэктара Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi Сяргея Вечара стала падпiсанне шэрагу пагадненняў аб супрацоўнiцтве ў сферы культуры. Гэтыя дакументы датычацца пашырэнню кантактаў памiж музейнымi работнiкамi i даследчыкамi даўнiны абедзвюх краiн. Прадугледжваецца развiццё сувязяў i абмен вопытам работы, падрыхтоўка спецыялiстаў у галiне методыкi i выканання рэстаўрацыйных работ, дакументацыi ў сферы аховы культурнай спадчыны. Таксама дамовiлiся аб правядзеннi ў 2008 — 2009 гг. у Беларусi i Польшчы чарговага ХІV курса Мiжнароднай паслядыпломнай летняй школы "Нясвiжская акадэмiя" па тэме "Ахова i развiццё ландшафта гiстарычных гарадоў". Кiраўнiкi беларускiх дзяржаўных устаноў наведалi i пазнаёмiлiся з вопытам работы музейных i даследчых устаноў Варшавы, падпiсалi пагадненнi аб супрацоўнiцтве з Дзяржаўным археалагiчным музеем Польшчы i Вiлянаўскiм палацава-музейным комплексам у Варшаве. Гэтымi пагадненнямi прадугледжваецца абмен выстаўкамi i копiямi экспанатаў i дакументаў з музейных збораў, удзел супрацоўнiкаў музеяў у навуковых канферэнцыях i семiнарах, правядзенне стажыровак спецыялiстаў i iншае. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкам вiзiту ў Варшаву рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў Барыса Святлова i дырэктара Нацыянальнага музея гiсторыi i |
|