21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аркадзь Басько, дырэктар ВРУТ "Дзітва": "торф – самы якасныі выгадны від паліва"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аркадзь Басько, дырэктар ВРУТ "Дзітва": "торф – самы якасныі выгадны від паліва"

Выкарыстанне альтэрнатыўных відаў паліва – відаць, самая актуальная задача ў сферы эканоіміі энергарэсурсаў. Вядома, узрастае значэнне вытворчасці мясцовага паліва, у тым ліку торфу. Пытанні развіцця гэтай галіны айчыннай эканомікі карэспандэнт "Звязды" і закрануў у гутарцы з дырэктарам вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага торфапрадпрыемства "Дзітва" Аркадзем Басько.

"Для мяне дзяржаўная праграма "Торф" — настольная кнiга"

— Аркадзь Мiкалаевiч, вы кiруеце торфапрадпрыемствам "Дзiтва" амаль 30 гадоў. Напэўна, няма сэнсу спыняцца на былых праблемах i дасягненнях, тым больш што апошнiм часам падыход да выкарыстання энергарэсурсаў змянiўся значна. I на побытавым узроўнi, i на дзяржаўным. Раскажыце, калi ласка, як прадпрыемства працуе ў новых умовах.

— Зразумела, за гэты час на вытворчасцi хапала ўздымаў i спадаў. Па суб’ектыўных i аб’ектыўных прычынах. Апошнiя ж дзесяць гадоў прадпрыемства працуе стабiльна. Мы ўжо перайшлi праектную магутнасць — са 110 000 тон брыкету да 114 000 — i штогод павялiчваем аб’ёмы вытворчасцi. Спрыяе гэтаму комплекс фактараў.

Вельмi iстотна, што цяпер мы распрацоўваем добрыя тарфянiкi. Яны знаходзяцца недалёка, таму i выдаткi на транспарцiроўку невялiкiя. А пры сённяшнiх магутнасцях штодня на завод трэба дастаўляць 450—500 тон торфу. А яшчэ параўнальна нядаўна адлегласць складала амаль паўсотнi кiламетраў. Уявiце: не кажучы пра сам торф, кожны дзень даводзiлася завозiць туды i адвозiць назад працаўнiкоў, харчаванне, запчасткi.

— Асваенне новых тарфянiкаў планавалi раней?

— Сёння мы маем поўны комплекс уласнай тэхнiкi, таму частка працаўнiкоў займаецца здабычай торфу, а iншыя рыхтуюць новыя палi. Адбываецца няспынны цыкл. Бо варта памятаць, што тарфянiкi хутка спрацоўваюцца. Раней праходзiла тры гады ад моманту падачы нашай заяўкi на дазвол апрацоўкi палёў. I яшчэ два — на само будаўнiцтва. Усяго пяць гадоў. Таму прадпрыемствы нашай галiны мелi значныя нязручнасцi. З аднаго боку, аб’ёмы трэба павялiчваць, а з другога — няма дзе гэта рабiць. Цяпер згоду на апрацоўку палёў даюць аблвыканкамы, што значна паскорыла i палепшыла тэхналагiчны працэс. Торф — самы якасны i выгадны вiд палiва. Як па экалагiчных нормах, так i па эканамiчных. Мы штогод адпраўляем на экспарт прыкладна 55 000 тон. I праграма па пераходзе айчыннай энергетыкi на 25 працэнтаў мясцовага палiва — фактар вельмi стымулюючы. Для мяне дзяржаўная праграма "Торф" — настольная кнiга. Тарфяная галiна знаходзiлася ў заняпадзе, а дзякуючы дзяржпраграме адчуваецца значны ўздым.

Скажам, некалi на прадпрыемстве ўся тэхнiка была расiйская. (Адзначу, што тэхналагiчны працэс у нас механiзаваны, ручной працы фактычна няма). Цяпер выпускаюцца адмысловыя машыны i на беларускiх заводах.

Торф для палiва i... нашчадкаў 

— Каля дзесяцi гадоў таму ў адной з публiкацый вы казалi, што ва ўсiм свеце ўласны торф у першую чаргу выкарыстоўваецца ў якасцi ўгнаення, а не палiва. Цяпер сiтуацыя змянiлася?

— Вядома, што ў цяперашняй сiтуацыi, калi пастаянна даражэюць нафта i газ, мы вымушаны выкарыстоўваць у якасцi палiва больш торфу. У торфапрадпрыемства "Дзiтва" даволi шмат прадукцыi набывае Швецыя. Думаеце, у iх няма сваiх тарфянiкаў? Ёсць. Але лiчаць лепшым набываць у нас. I гэта iм абыходзiцца даволi нятанна. Адна транспарцiроўка чаго вартая: з Беларусi — у порт, пасля — праз Балтыйскае мора, а ўжо там у адмысловых кантэйнерах — каб пыл нiкуды не ляцеў — дастаўляюць на фабрыкi, дзе з лiдскага торфу вырабляюць цеплавую i электрычную энергiю.

— Дык, магчыма, беларусам варта больш ашчадна выкарыстоўваць залежы торфу, каб нешта засталося i нашчадкам?

— На сёння ў Беларусi задзейнiчана ўсяго чатыры працэнты тарфянiкаў. Але гэта — лепшыя. Таму, вядома, трэба не вельмi разганяцца. Цяпер асушэнне праводзiцца лакальна — не ўся пойма рэчкi ператвараецца ў паўпустыню. Памятаю, як калiсьцi праводзiлiся даследчыя работы па асваеннi асушаных тарфянiкаў для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Вырасцiць можна было практычна ўсё. А вось сабраць ураджай аказалася складана. Тарфянiкi так наталёўваюцца вiльгаццю, што тэхнiка прайсцi не можа — буксуе, правальваецца. Дарэчы, бульба там расце вельмi добра i выкопваць яе лягчэй. Калiсьцi пры падрыхтоўцы палёў выдзялялi 10—15 сотак нашым працаўнiкам. Ураджаi былi лепшыя, чым на мiнеральных землях.

Таму вельмi важна вызначыцца, што рабiць з далейшым лёсам выкарыстанных тарфянiкаў. На дзяржаўным узроўнi вырашана не адраджаць балоты штучным шляхам, а аддаць пад натуральнае ўзнаўленне. Няблага iх пускаць пад сенажаць. Мы плануем залужваць радовiшча "Крупка". Увогуле 500 гектараў пушчана пад затапленне. Тут, вядома ж, можна было б будаваць рыбгасы, але i для гэтага патрэбны значныя сродкi.

— Сёння цi не найбольш вострай праблемай для айчынных прадпрыемстваў з’яўляецца тэхнiчнае парааснашчэнне. Без новых тэхналогiй цяжка развiваць вытворчасць.

— Мы ўважлiва вывучаем досвед замежных краiн. Той жа Швецыi цi Фiнляндыi. Сама тэхналогiя здабычы i апрацоўкi торфу мяняецца мала, а вось механiзмы, што выкарыстоўваюцца, павiнны ўдасканальвацца. Расце прадукцыйнасць працы, змяншаецца колькасць запатрабаваных працаўнiкоў. Напрыклад, на адным новым участку ў нас цяпер працуе 28 чалавек, а калiсьцi было 40. Раней у асноўным дзейнiчала гусенiчная тэхнiка. Перадавыя ж краiны ў торфапрамысловай галiне — Канада, тая ж Фiнляндыя — даўно перайшлi да пнеўматычных машын: пры малой вазе праходнасць лепшая. Па тарфянiку, асаблiва пасля дажджу, не вельмi паедзеш. Таму i ВРУП "Дзiтва" атрымлiвае ўжо новыя машыны з Мiнскага трактарнага завода i прадпрыемства "Амкадор".

Некалi выраблялi кавалкавы торф, пасля — разны, цяпер — фрэзерны. Але тарфянiк застаўся такiм жа, проста з’явiлiся iншыя тэхналогii. Сёння спрабуюць вярнуцца назад для вытворчасцi кавалкавага торфу — у параўнаннi з брыкетам ён больш танны, безумоўна, пры выкарыстаннi сучаснай тэхнiкi.

У адпаведнасцi з рашэннем Урада Рэспублiкi Беларусь па павышэннi эфектыўнасцi выкарыстання палiўна-энергетычных рэсурсаў, асаблiва мясцовых, i развiцця альтэрнатыўнай энергетыкi мы хочам адзiн з трох катлоў, якiя працуюць на газе, перавесцi на торф. Ды вось праблема: так званая "навукова-даследчая канструктарская распрацоўка" так i не зроблена. Былi патрачаны значныя дзяржаўныя i нашы ўласныя грошы. Прайшло чатыры гады, а праект па вiне распрацоўшчыкаў "сыры". Каб яго давесцi да ладу, патрэбны яшчэ выдаткi. Нашым катлам па 30 гадоў, i яны свой рэсурс выканалi, iх амартызацыйны тэрмiн выйшаў. А эканомiя сродкаў была б значнай — амаль на полову. На жаль, энергаёмiстасць любога беларускага тавару высокая менавiта з-за такiх коштаў на энергарэсурсы.

"Эканомiка i экалогiя — паняццi ўзаемазвязаныя" 

— У вытворчасцi ВРУТ "Дзiтва" можна выдзелiць тры напрамкi: выраб палiўных брыкетаў, вугалю драўнiны i арганiчных угнаенняў. Наколькi ведаю, замежнiкам вы пастаўляеце больш прадукцыi, чым на ўнутраны рынак.

— Некалi планавалася, што брыкет не будзе пастаўляцца далей, чым за 40 кiламетраў, а цяпер ужо мяркуем трапiць на англiйскi рынак. Яшчэ параўнальна нядаўна 70 працэнтаў прадукцыi распаўсюджвалася на Гродзеншчыне, цяпер — 30. У брыкетнай вытворчасцi я працую больш за 40 гадоў i нiколi не думаў, што будзем пастаўляць прадукцыю ў iншыя вобласцi. А ўлiчыце, што значная частка цеплавой энергii, што выпрацоўваецца на прадпрыемстве, iдзе на ацяпленне i гарачае водазабеспячэнне пасёлка Дзiтва, дзе жыве больш чым паўтары тысячы чалавек. Ёсць тут садок, школа, клуб, крамы...

Чаму так атрымалася? Прычын шмат: i цэнавая палiтыка, i тое, што насельнiцтва пачало больш набываць дроў у лясгасах, дый самi вёскi пусцеюць... А прамысловыя прадпрыемствы пакуль не гатовыя браць вялiкiя партыi. Калi ТЭЦ стануць працаваць на мясцовым палiве, наша прадукцыя будзе больш запатрабавана i на ўнутраным рынку.

Што датычыцца экспарту, мы фактычна першымi ў Беларусi пачалi працаваць з Лiтвой. Лiтоўцы i тады, i цяпер бяруць брыкет для насельнiцтва. А вось Швецыя i Польшча — для цеплавых i электрастанцый. Дэлегацыi адтуль не раз прыязджалi сюды, аглядалi вытворчасць. Замежнiкаў цiкавяць стабiльныя, надзейныя торфапрадпрыемствы. У той жа Швецыi энергетыка — цеплавая i водная (гiдра). Газу выкарыстоўваюць мала — дорага. Здараецца, што рэкi мялеюць — прападае вада, i гiдрастанцыi не могуць забяспечваць электраэнергiяй. Тады фарсiруюць цеплавыя станцыi. Для iх вельмi iстотна захоўваць экалагiчная нормы. Хоць эканомiка i экалогiя — паняццi ўзаемазвязаныя. Наш брыкет прывабны тым, што ў яго вельмi мала выкiдаў серы. У адрозненне ад каменнага вугалю. У кантрактах вызначаюцца i такiя паказчыкi, як забруджанасць радыенуклiдамi, цеплатворная здольнасць, колькасць попелу. Польскiя партнёры, у якiх, як вядома, каменнага вугалю дастаткова, тлумачылi, чаму iдуць на значныя транспартныя выдаткi. Дзяржава дае iстотныя прэферэнцыi энергетыкам, якiя змяншаюць экалагiчна шкодныя выкiды, i гэта пакрывае ўсе выдаткi.

Рэнтабельнасць прадукцыi, якую мы экспартуем, дасягае 29 працэнтаў, а на ўнутраным рынку не больш за 12. Дарэчы, у параўнаннi з мiнулым годам экспарт сёлета дасягнуў 120 працэнтаў i складае 2 200 000 долараў ЗША. Увогуле акрамя Швецыi, Польшчы, Лiтвы мы працуем яшчэ з 10 краiнамi.

— Сёння на беларускiх прадпрыемствах адчуваецца дэфiцыт высокаквалiфiкаваных кадраў. Пры тым гаворка iдзе пра спецыялiстаў сярэдняга звяна i рабочых. Як кадравае пытанне вырашаецца ў вас?

— З кадрамi ў нас праблем пакуль няма. Усяго на прадпрыемстве працуе 344 чалавекi, з iх 58 — моладзь да 31 года. Вышэйшую адукацыю маюць 38 чалавек, сярэднюю спецыяльную — 74. I зараз завочна вучыцца 10 чалавек, прычым адзiн — у Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь за кошт прадпрыемства. Адзiн супрацоўнiк ужо скончыў гэту ўстанову. Павiнна захоўвацца пераемнасць пакаленняў. Маем уласны iнтэрнат, а нядаўна арганiзавалi маладзёжны будаўнiчы кааператыў на 12 сем’яў. Дапаможам зрабiць нулявы цыкл, за свой кошт застанецца ўзвесцi сцены i аздобiць жыллё, што абсалютна рэальна пры льготным крэдыце. Сярэднямесячны заробак на прадпрыемстве — 745 000 рублёў, а да канца года плануем выйсцi на 905 000. З часам, упэўнены, i гэта лiчба павялiчыцца. Галоўнае — станоўчыя перспектывы развiцця нашага прадпрыемства вiдавочныя.

Гутарыў Мiхась Дубровiца.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкарыстанне альтэрнатыўных відаў паліва – відаць, самая актуальная задача ў сферы эканоіміі энергарэсурсаў. Вядома, узрастае значэнне вытворчасці мяс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика