21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кефір кефiру не роўны

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кефір кефiру не роўны

Здароўе на талерцы

 

Кефiр — адзiн з асноўных прадуктаў дзiцячай кухнi, ён вельмi карысны i для дарослага чалавека, яго частае або нават пастаяннае ўжыванне можна смела рэкамендаваць амаль усiм (выключэнне складаюць людзi, якiя пакутуюць ад павышанай кiслотнасцi страўнiкавага соку).

Кефiр змяшчае шмат вiтамiнаў i мiкраэлементаў: А, групу В, Е, С, РР, жалеза, натрый, магнiй, фосфар, цынк i iнш. Асаблiва багаты кефiр на кальцый, якi неабходны для падтрымання ў добрым стане касцей, зубоў, пазногцяў, i на калiй, якi рэгулюе сардэчны рытм i мышачныя скарачэннi, водна-салявы баланс. Кефiрныя бялкi i тлушчы лёгка ператраўлiваюцца i засвойваюцца. А спiрт, якi прысутнiчае ў кефiры ў мiнiмальнай колькасцi, лёгкi тонiк для нервовай сiстэмы.

Галоўная перавага кефiру над iншымi малочнымi прадуктамi ў тым, што ён дабратворна ўплывае на склад мiкробаў кiшэчнiка — iнакш кажучы, пазiтыўна ўздзейнiчае на працэс фармiравання яго здаровай мiкрафлоры. Таму пара шклянак кефiру ў дзень здольная прадухiлiць развiццё кiшэчных iнфекцый i хутка справiцца з дысбактэрыёзам, якi выклiканы, напрыклад, прыёмам антыбiётыкаў.

Фiзiялагiчнае ўздзеянне кефiру ў многiм вызначана яго мацункам, якi залежыць ад працягласцi працэсу выспявання прадукту. Па кiслотнасцi, накапленнi вуглекiслаты i спiрту кефiр падзяляюць на: слабы сутачны, сярэднi двухсутачны, моцны трохсутачны. Чым вышэйшы мацунак кефiру, тым мацней ён стымулюе выпрацоўку стрававальных сокаў у страўнiку i кiшэчнiку i актыўней рэгулюе працэсы яго ачышчэння. Вось чаму сутачны кефiр з’яўляецца лёгкiм дыетычным прадуктам i дапамагае хутка вырашыць далiкатную праблему запору, а трохсутачны, наадварот, супакоiць кiшэчнiк, якi разбушаваўся няўчас.

Суп з кропам

Вам спатрэбiцца: 2 агуркi, 1 пучок кропу, 600 мл кефiру, 250 мл малака, сок 1 лiмона, 1 зубок часнаку, скрылькi лiмона, маслiны.

Агуркi ачысцiце ад лупiны i нарэжце невялiкiмi кавалачкамi. Кроп прамыйце i дробна пасячыце. Старанна змяшайце кефiр з малаком. Дадайце на смак вострыя прыправы i лiмонны сок. Часнок ачысцiце, расцiснiце i дадайце ў суп. Халодны суп упрыгожце лiмонам i маслiнамi.

Маркоўна-кефiрны напой

Моркву (100 г) здрабнiце, пятрушку прамыйце i лiсткi абарвiце. Моркву i пятрушку пры дапамозе мiксера змяшайце са 100 г кефiру. Напой можна падсалiць i папярчыць.

Кактэйль з кефiру i абляпiхi

Вам спатрэбiцца: 1 шклянка кефiру, 200 г абляпiхi, мёд або цукар.

Ягады абляпiхi (або сок) узбiць у мiксеры, дадаўшы цукар або мёд. Асобна ўзбiць кефiр. Усе кампаненты злучыць, добра перамяшаць i разлiць па бакалах, у якiя папярэдне пакласцi кубiкi лёду (калi ёсць жаданне, дадайце замарожаныя клубнiцы або чорныя парэчкi).

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кефiр — адзiн з асноўных прадуктаў дзiцячай кухнi, ён вельмi карысны i для дарослага чалавека, яго частае або нават пастаяннае ўжыванне можна смела рэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика