Супраць нехарчовага спiрту i незаконных даходаў
Супраць нехарчовага спiрту i незаконных даходаў
Удзень 27 жнiўня на аўтадарозе "Бабруйск—Мiнск" паблiзу вёскi Сычкава Бабруйскага раёна затрыманы мiкрааўтобус "Фольксваген". У аўтамабiлi, якi належаў нiдзе не працуючаму жыхару Жлобiна, знайшлi 200 лiтраў нехарчовай спiртавой вадкасцi. Далейшае расследаванне прывяло супрацоўнiкаў мiлiцыi i дэпартамента фiнансавых расследаванняў у бабруйскую вёску Лысая Горка, дзе ў доме пенсiянеркi было знойдзена яшчэ 170 лiтраў нехарчовага спiрту. Агульны кошт затрыманага грузу — 3,7 мiльёна рублёў. У гэты ж дзень у Бабруйску распачалi крымiнальную справу ў дачыненнi да двух мясцовых жыхароў, 39 i 34 гадоў. Яны падазраюцца ў незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Паводле iнфармацыi праваахоўных органаў, мужчыны сёлета рэалiзавалi 600 лiтраў нехарчовай спiртавой вадкасцi i атрымалi даход у 4 мiльёны рублёў. Мiж тым, старэйшы з падазроных ужо асуджаўся ў пачатку года за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць, а таму цяпер затрыманы. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзень 27 жнiўня на аўтадарозе "Бабруйск—Мiнск" паблiзу вёскi Сычкава Бабруйскага раёна затрыманы мiкрааўтобус "Фольксваген". У аў
|
|