Расія падтрымае Беларусь у iнiцыятыве прыняць чэмпiянат свету
Расія падтрымае Беларусь у iнiцыятыве прыняць чэмпiянат свету
У нядзелю ў мiнскiм Палацы спорту каманда Прэзiдэнта Беларусi выйграла мiжнародны аматарскi турнiр у межах Фестывалю хакея, узяўшы верх у фiнальным паядынку над камандай Аўстрыi з лiкам 8:5. Па дзве шайбы ў складзе беларускай дружыны закiнулi Павел Белы i Мiхаiл Захараў, па разу вызначылiся Уладзiмiр Цыплакоў, Аляксандр Андрыеўскi, Алег Раманаў i Андрэй Асташэвiч. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зрабiў 4 галявыя перадачы. Нагадаем, што беларусы на папярэднiм этапе сталi лепшымi ў групе А, атрымаўшы перамогi над камандамi Мiжнароднай федэрацыi хакея (12:9), Расii (12:4) i ЗША (13:5). Лепшым бамбардзiрам турнiру стаў форвард каманды Прэзiдэнта Беларусi Мiхаiл Захараў, на яго рахунку 17 вынiковых балаў (6 шайбаў, 11 галявых перадач). Прэзiдэнт набраў на турнiры 16 ачкоў (3 шайбы i 13 галявых перадач). Лепшым варатаром турнiру прызнаны галкiпер беларускай каманды Аляксандр Гаўрылёнак. Прыз яму ўручыў легендарны савецкi варатар, трохразовы алiмпiйскi чэмпiён i шматразовы чэмпiён свету Уладзiслаў Траццяк, якi ўзначальвае Федэрацыю хакея Расii. Лепшым абаронцам названы гуляючы трэнер каманды Аўстрыi Гюнтэр Штокхамер, а лепшым нападаючым — форвард беларускай дружыны Павел Белы. Бронзавым прызёрам мiжнароднага турнiру сталi расiяне, якiя ў паядынку за трэцяе месца абгулялi каманду Славакii (9:4). На ўрачыстай цырымонii закрыцця турнiру Уладзiслаў Траццяк сказаў, што ў яго ёсць спецыяльны падарунак для нападаючага дружыны гаспадароў Аляксандра Лукашэнкi . Імянiты госць адзначыў, што кiраўнiк беларускай дзяржавы падае выдатны прыклад здаровага ладу жыцця i адданасцi хакею. Расiя будзе падтрымлiваць iнiцыятыву Беларусi прыняць чэмпiянат свету, падкрэслiў Вячаслаў Траццяк. Уладзiмiр Навумаў на цырымонii закрыцця падзякаваў усім камандам — юнацкiм, ветэранскiм, аматарскiм, гледачам, якiя падтрымлiвалi гульцоў на трыбунах, а таксама выказаў спадзяванне, што шматлiкiя замежныя госцi яшчэ раз у гэтыя днi пераканалiся ва ўменнi беларусаў арганiзоўваць мiжнародныя турнiры на высокiм узроўнi. Юнацкая каманда Беларусi на Мiжнародным турнiры Фестывалю хакея, якi праходзiў на арэне ХК "Юнацтва-Мiнск" у сталiчным парку Горкага, заняла другое месца. У заключным паядынку каманда Беларусi ўзяла верх над дружынай ЗША (7:1) i гарантавала сабе другое месца. Нашы суайчыннiкi стартавалi з разгромнага паражэння ад равеснiкаў з Татарстана (0:7), а затым рэабiлiтавалiся, атрымаўшы буйную перамогу над аўстрыйцамi (12:2). Каманда Татарстана выйграла мiжнародны турнiр, амерыканскiя хакеiсты занялi трэцяе месца. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў мiнскiм Палацы спорту каманда Прэзiдэнта Беларусi выйграла мiжнародны аматарскi турнiр у межах Фестывалю хакея, узяўшы верх у фiнальным па
|
|