Як зловіш рыбу — адпусцi яе
Як зловіш рыбу — адпусцi яе
Якiх бы памераў i вагi яна нi была: хоць на пяцьдзясят грамаў ёршык цi на два пуды сом. Усё роўна — у ваду iх. Такiмi былi ўмовы трэцiх адкрытых асабiста-камандных спаборнiцтваў першага чэмпiянату Беларусi па спартыўнай лоўлi на фiдар, у якiх узялi ўдзел таксама спартсмены-рыбаловы з Украiны. Яны праходзiлi ў Гомелi на набярэжнай Сожа, каля самага цэнтра горада, што выклiкала ў каго-нiкаго з рыбаловаў скептычны настрой: знайшлi, маўляў, месца. Вось калi б, напрыклад, на Браслаўшчыне цi на Нарачы, зусiм iншы марафет быў бы. А тут што: можа, толькi пячкура задрыпанага ўпалюеш. Але, як кажуць, слабаму рыбалову i фiдар перашкаджае, а моцнаму спрыяе ўдача. Гэта, у прыватнасцi, даказаў гамяльчанiн Андрэй Гардзiенка, якi за пяць гадзiн злавiў ляшча i язя па паўтара кiлаграма кожны i ў якога на фiнiшы было ў сачку 4562 грамы рыбы. Гэта ўсяго на 322 грамы менш, чым у "Аматара" з Магiлёва, якая, як i Андрэй, заняла першае месца. Толькi ў камандным залiку. Ёсць у Сожы рыба, ёсць! Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiх бы памераў i вагi яна нi была: хоць на пяцьдзясят грамаў ёршык цi на два пуды сом. Усё роўна — у ваду iх. Такiмi былi ўмовы трэцiх адкрытых асабi |
|