Даследаванні для жанчын "залатога" ўзросту
Даследаванні для жанчын "залатога" ўзросту
Медыкi раяць усiм жанчынам, каму ад 40 i болей гадоў, сачыць за сваiм здароўем з дапамогай некалькiх даследаванняў. Праверка лiпiдаў. Дазваляе вызначыць узровень халестэрыну ў крывi, якi назапашваецца ў сценках сасудаў у выглядзе бляшак. Пры разрыве бляшкi ўтвараецца тромб, якi перакрывае сасуд, што i прыводзiць да iнфарктаў i iнсультаў. Сучасныя прэпараты i метады лячэння могуць палепшыць лiпiдны профiль i знiзiць рызыку ўзнiкнення такiх праблем. Праверка цукру. Дазваляе выявiць цукровы дыябет другога тыпу, якi найчасцей узнiкае ў асобаў з лiшняй вагой. Дазваляе выявiць цукровы дыябет другога тыпу, якi найчасцей узнiкае ў асобаў з лiшняй вагой.Рабiць раз у тры гады. Пры атлусценнi — штогод. Трэба здаць кроў з вены нашча ў любой лабараторыi. Даследаванне кiшэчнiка. Эндаскапiчнае даследаванне кiшэчнiка на адсутнасць раку тоўстай i прамой кiшкi — фiбракаланаскапiя дазваляе выявiць пухлiны на раннiх стадыях. У ЗША гэта даследаванне, якое праводзiцца практычна ўсiм грамадзянам пасля 50 гадоў, а таксама рэгулярныя даследаваннi стану сэрца i сасудаў дазволiлi працягнуць жыццё амерыканцам у сярэднiм да 80 гадоў. Эндаскапiчнае даследаванне кiшэчнiка на адсутнасць раку тоўстай i прамой кiшкi — фiбракаланаскапiя дазваляе выявiць пухлiны на раннiх стадыях. У ЗША гэта даследаванне, якое праводзiцца практычна ўсiм грамадзянам пасля 50 гадоў, а таксама рэгулярныя даследаваннi стану сэрца i сасудаў дазволiлi працягнуць жыццё амерыканцам у сярэднiм да 80 гадоў.Пры выяўленнi палiпаў, пухлiн iх выдаляюць з дапамогай эндаскапiчнай хiрургii. Рабiць пасля 50 гадоў адзiн раз у 5 гадоў. Даследаванне праводзiцца амбулаторна, пасля папярэдняй падрыхтоўкi, пад лёгкiм наркозам, без непрыемных адчуванняў. Гэта можна зрабiць у профiльных або платных клiнiках буйных гарадоў. Вiзiт да гiнеколага. З мэтай абследавання шыйкi маткi, цыталагiчнага даследавання i аналiзу на вiрус папiломы чалавека. З мэтай абследавання шыйкi маткi, цыталагiчнага даследавання i аналiзу на вiрус папiломы чалавека.У 45—50 гадоў пры згасаннi функцыi яечнiкаў нярэдка ўзнiкаюць парушэннi сну, з’яўляецца пастаянная стомленасць, патлiвасць, раздражняльнасць, агрэсiўнасць, плаксiвасць. Перыядычна ўзнiмаецца цiск, пагаршаецца стан валасоў, скуры, слiзiстых. Пры гэтых сiмптомах трэба абавязкова пайсцi да гiнеколага. Урач можа прызначыць даследаванне крывi на гармоны i па паказаннях (агульных рэкамендацый тут быць не можа) — замяшчальную гарманальную тэрапiю. Трэба разумець, што стан сасудаў, скуры, знешнi выгляд напрамую залежаць ад колькасцi эстрагенаў. Можа быць паказана i гамеапатычнае лячэнне. Абследавацца ў гiнеколага неабходна раз у год з пачатку палавога жыцця. Пасля 45—50 гадоў пры парушэннях рытму месячных — часцей. Лепш за ўсё звяртацца да таго ўрача, якому давяраеце. Даследаванне малочных залоз. Рак малочнай залозы — адно з самых частых анкалагiчных захворванняў у жанчын. Узнiкае нечакана, без папярэднiх скаргаў. Калi рак выяўлены на раннiх стадыях, ён паспяхова лечыцца. Рак малочнай залозы — адно з самых частых анкалагiчных захворванняў у жанчын. Узнiкае нечакана, без папярэднiх скаргаў. Калi рак выяўлены на раннiх стадыях, ён паспяхова лечыцца.У рэпрадуктыўным узросце варта рабiць ультрагукавое даследаванне малочных залоз раз у год. Пасля 45 гадоў — ультрагук або мамаграфiю раз у год па рэкамендацыi гiнеколага або мамолага. Робiцца ў многiх бясплатных i платных клiнiках. Вызначэнне шчыльнасці касцей. Гэты вiд абследавання называецца дэнсiтаметрыяй. Дазваляе пазбегнуць астэапарозу (разбурэння коснай тканкi), якi ўзнiкае ў вынiку дэфiцыту эстрагенаў i прыводзiць да пераломаў. У групе рызыкi — бландзiнкi з вузкiмi касцямi. Умацоўваюць косцi фiзiчныя нагрузкi i малочная дыета. Лечаць астэапароз з дапамогай лекавых прэпаратаў. Гэты вiд абследавання называецца дэнсiтаметрыяй. Дазваляе пазбегнуць астэапарозу (разбурэння коснай тканкi), якi ўзнiкае ў вынiку дэфiцыту эстрагенаў i прыводзiць да пераломаў. У групе рызыкi — бландзiнкi з вузкiмi касцямi. Умацоўваюць косцi фiзiчныя нагрузкi i малочная дыета. Лечаць астэапароз з дапамогай лекавых прэпаратаў.Рабiць у пачатку менапаўзы. Рэкамендацыю вызначыць стан касцей звычайна дае гiнеколаг, тэрапеўт або эндакрынолаг. Давядзецца прайсцi простую амбулаторную манiпуляцыю з дапамогай апарата дэнсiтометра. Можна зрабiць у многiх профiльных або платных клiнiках буйных гарадоў. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкi раяць усiм жанчынам, каму ад 40 i болей гадоў, сачыць за сваiм здароўем з дапамогай некалькiх даследаванняў.
|
|