21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускі рубель з пачатку года ўмацаваўся адносна ўсiх асноўных валют

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі рубель з пачатку года ўмацаваўся адносна ўсiх асноўных валют

Аб гэтым Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку далажыў 4 верасня старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.

Як адзначыў Пётр Пракаповiч, такое ўмацаванне беларускага рубля адбылося ўпершыню за ўвесь час iснавання нацыянальнай валюты. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб рабоце банкаўскай сiстэмы за восем месяцаў гэтага года. Усе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi ў 2008 годзе выконваюцца ў поўным аб’ёме. У краiне апераджальнымi тэмпамi iдзе крэдытаванне эканомiкi. У параўнаннi з мiнулым годам аб’ёмы банкаўскiх крэдытаў для рэальнага сектара эканомiкi павялiчылiся ў 1,6 раза. У вынiку правядзення працэнтнай палiтыкi, стымулюючай уклады насельнiцтва, з пачатку года перавыконваецца праграма па нарошчваннi ўкладаў насельнiцтва. Стабiльна працуе плацежная сiстэма.

Кiраўнiку дзяржавы таксама даложана аб выкананнi праграмы развiцця банкаўскага сектара на 2006-2010 гады. Старшыня праўлення Нацбанка падкрэслiў, што па адным з галоўных паказчыкаў — нарошчваннi рэсурснай базы банкаўскай сiстэмы — пяцiгадовая праграма практычна ўжо выканана. Чакаецца, што да канца 2010 года яе аб’ём не менш як у два разы перавысiць запланаваны.

На сустрэчы iшла размова аб выкананнi i iншых даручэнняў кiраўнiка дзяржавы, у прыватнасцi, што датычацца нарошчвання аб’ёмаў будаўнiцтва жылля. Да 2011 года ў Беларусi павiнна ўзводзiцца не менш як 10 млн кв.м штогод. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб усе даручэннi, што датычацца нарошчвання аб’ёмаў будаўнiцтва жылля, i ў цэлым iнвестыцый у краiне, выканання нарматыўных тэрмiнаў будаўнiцтва жылля i павышэння яго якасцi, няўхiльна выконвалiся ўсiмi органамi кiравання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку далажыў 4 верасня старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч. Як адзначыў Пётр Пракаповi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика