21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шанц на дэпутацтва атрымалi па вынiках пасяджэнняў ЦВК некаторыя незарэгiстраваныя акруговымi камiсi

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шанц на дэпутацтва атрымалi па вынiках пасяджэнняў ЦВК некаторыя незарэгiстраваныя акруговымi камiсiямi кандыдаты

Два днi запар пасяджэннi Цэнтр-выбаркама праходзiлi фактычна ў рэжыме нон-стоп. Было разгледжана больш як 50 скаргаў тых кандыдатаў у дэпутаты, каму адмовiлi ў рэгiстрацыi акруговыя камiсii. Пасля пасяджэння 3 верасня ў палку прэтэндэнтаў на дэпутацкi мандат прыбыла пяцёра. Яшчэ трое далучылiся да iх учора. Яны вылучалiся ад акруг, утвораных у Гомельскай, Вiцебскай, Мiнскай абласцях i сталiцы. Практыка паказала, што пры праверцы звестак, пададзеных кандыдатамi, у розных ведамствах калi-нiкалi ўзнiкаюць тэхнiчныя памылкi. У такiх выпадках Цэнтрвыбаркам прымае рашэнне зарэгiстраваць кандыдата. У размове з журналiстамi старшыня Цэнтральнай камiсii па правядзеннi выбараў i рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына падзялiлася самай свежай навiной: учора сваё жаданне ўзяць удзел у назiраннi за парламенцкiмi выбарамi ў нашай краiне выказаў старшыня ЦВК Расii Уладзiмiр Чураў. Пракаментавала спадарыня Ярмошына i нядаўнiя пасяджэннi Цэнтрвыбаркама:

— Адным з самых радасных момантаў з’яўляецца тое, што адмоў у рэгiстрацыi значна менш, чым у папярэднiя гады. І сёння большая частка рашэнняў, якiя прадстаўляюцца на суд Цэнтральнай камiсii, з’яўляюцца абгрунтаванымi. Галоўная тэндэнцыя — гэта паляпшэнне якасцi работы нашых арганiзатараў выбараў унiзе.

Л. Ярмошына адзначыла, што кандыдаты дапускалi адны i тыя ж памылкi.

— Асаблiва ў горадзе Мiнску гэта масавая з’ява — прававая неадукаванасць кандыдатаў i iх iнiцыятыўных груп. Не там збiралi, не там завяралi, не туды здавалi — i гэтак далей. Уключалi ў адны i тыя ж падпiсныя лiсты подпiсы выбаршчыкаў, якiя пражываюць у розных раёнах горада, або ўключалi подпiсы тых, хто пражывае па-за тэрыторыяй выбарчай акругi, ад якой вылучаўся кандыдат.

— Расце наш сярэднi клас, расце яго багацце, — дадала старшыня ЦВК. — Таму кандыдаты ўсё часцей забываюць аб маёмасцi, набытай у 1990-я гады. Штосьцi з заснаванага знаходзiцца на стадыi лiквiдацыi.

Аднак акрамя выпадкаў, калi кандыдаты забываюць (выпадкова або наўмысна) указаць нешта ў дэкларацыях аб даходах i маёмасцi, здараецца i так, што памыляецца той, хто правярае.

— Нават суды памыляюцца. Вядома ж, памылкi ёсць i ў выбарчых камiсiй, — канстатавала Лiдзiя Ярмошына. — Самая галоўная памылка — няправiльная праверка тых дакументаў, якiя прадастаўлены кандыдатам. Учора па гораду Мiнску мы аднавiлi ў правах аднаго з кандыдатаў (гэта была жанчына), паколькi акруговай выбарчай камiсiяй быў узяты для праверкi няправiльны працэнт подпiсаў у яе падтрымку.

Шанц на дэпутацтва ўсё яшчэ застаецца i ў тых незарэгiстраваных кандыдатаў, каму адмовiлi i ў Цэнтральнай камiсii. Яны могуць абскардзiць гэта рашэнне ў Вярхоўным судзе краiны ў трохдзённы тэрмiн.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два днi запар пасяджэннi Цэнтр-выбаркама праходзiлi фактычна ў рэжыме нон-стоп. Было разгледжана больш як 50 скаргаў тых кандыдатаў у дэпутаты, каму а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика