21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Без ста грамаў не разбярэш, што за сiтуацыя...»

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Без ста грамаў не разбярэш, што за сiтуацыя...»

"Ну "Звязда"!.. Ну Кляшчук!.. І падловiць жа момант! Гэта ж трэба — такое ўбачыць, такое зняць!" — усклiкаюць вось гэтак многiя чытачы.

Нямногiя, на жаль, усклiкнуўшы, пачынаюць чухаць патылiцы, маракаваць, самi сабе ўсмiхацца, нешта занатоўваць, адкладваць газету ўбок, зноў да яе вяртацца i нешта запiсваць. Каб потым, нарэшце, тое, што атрымалася, даслаць у рэдакцыю — вось, маўляў, дзе сабака закапаны, вось у чым сутнасць!

Здымаем капялюш, як кажуць, бо ведаем, што яе, гэтую сутнасць, прычыну чаго-небудзь, здараецца, i з сабакам не знойдзеш!

Праўда (што таксама, здараецца!) i патрэбна яна бывае... Як пятая нага... Самi ведаеце, каму. Бо варта рот адкрыць, штосьцi выдаць — на цябе ўсiх сабак навешаюць (альбо начапляюць)! I ганяй iх потым, або iм жа сена касi. Куры засмяюць!

Але ж i маўчаць, таго сабаку з’еўшы... Хiба, вачэй пазычыўшы... У яго ж...

Зрэшты, гэта — да слова. Слова пра тое, што подпiсаў пад чарговы конкурсны здымак iзноў, што сабак. Прычым напiсаны яны зусiм не так, як курыца лапай. Хоць заданне, ну згадзiцеся, i досыць цяжкiм было.

Без ста грам не разбярэш,

Што за сiтуацыя, —

усклiкнуў адразу ж спадар Барысёнак з Ушаччыны. Але ж потым, мусiць, недзе знайшоў iх, выпiў i, лiчы, адразу ж выдаў:

...Цi вялiкая любоў,

А цi акупацыя?

Можа быць, сцвярджае Любоў Чыгрынава з вёскi Забалацце Вiлейскага раёна, i тое, i другое:

Тут, у будцы, у дварэ

Гаспадарыць госця.

Нехта сiлаю бярэ

I нахабствам хтосьцi.

Яно, гэтае нахабства, як вы чулi, цi не другое шчасце цяпер. Таму многiя iдуць ва ўсе цяжкiя, а ўжо хiтруюць...

Курку ў жонкi ўзяў сабака —

Страцiў будку небарака.

Яго жонка, далiбог,

Не пускае на парог...

Не сакрэт, што дзе-нiдзе

Так бывае i ў людзей:

Выйшла дзеўка за старога —

I старога прэч з парога, —

з веданнем справы пiшуць сужэнцы Астроўскiя з Мiнска. Данута Фларыянаўна Фетчанка з вёскi Iзбiшча, што на Лагойшчыне, упэўнена, што так яму, дурню старому, i трэба:

Заключыў няроўны шлюб, —

Сам сабе цяпер не люб...

А жанiўся бы на Жучцы,

Жыў бы панам... I ў будцы.

Каб жа ён ведаў, што гэтак будзе! Ён жа на лепшае спадзяваўся, ён, можна сказаць, старэйшых слухаўся. Адзiн з якiх (Мiхаiл Паўлавiч Дубовiк, з вёскi Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна) раiў — усiм:

Калi раптам, неспадзеўку

Да цябе заблудзiць дзеўка —

Ня пяшчоту не скупiся,

Ўсiм, што маеш, падзялiся!

Падзялiўся... Цяпер жывi, як хочаш. А вось як?

Хто пра гэта не думаў, хто не варажыў, хто не хацеў, хоць адным вочкам, зазiрнуць у тое, што будзе. Альбо ёсць... Дзе? А хоць бы i па суседстве. Уладзiмiр Сiтнiк з вёскi Палажэвiчы Старадарожскага раёна мяркуе, што менавiта цiкаўнасць прывяла курыцу ў сабачую будку. Праз хвiльку выходзячы адтуль, яна i "кажа" ўсiм:

— Ко-ко-ко, мае вы людцы,

Зразумець цяпер магу,

Як жывецца Бобу ў будцы,

Ды яшчэ й на ланцугу.

Ну з ланцугом, усё зразумела: няволя ёсць няволя. Што яна дрэннага ў сабачым жытле знайшла, ведае спадар Васiльеў з пасёлка Сасновы Асiповiцкага раёна, бо гнеўныя "рэвiзорчыны" думкi падслухаў:

Развёў у будцы мух i блох,

Гразi — не вынесцi i ўтрох...

Не можаш жыць у чысцiнi,

Тады жытло выслабанi!

Вы думаеце, сабаку гэты "прыгавор" збянтэжыў? Не, ён з iншым змiрыцца не можа. З чым? Ды з вiдавочным!

Глядзiце — кура кантралёр!..

Куратнiк вымела б, свой двор,

З шаста ўсё лiшняе зграбла,

А потым — правяраць iшла.

Так, мо, хоць нейкi перапынак быў бы, а то:

Што — праверка? Зноў праверка?

На наяўнасць блох i мух?..

А цi ўсе з сабой паперкi?

Бо iнакш — пад неба пух

Узляцiць, бы ўвосень лiсце,

Калi вецер зараве.

...Шмат праверак, а карысцi

Не прыносяць яны мне, —

сцвярджае за гаспадара "кватэры" той жа спадар Сiтнiк са Старадарожчыны, бо накiпела, як кажуць. А галоўнае — не зразумела:

За што, скажыце, столькi мук?

Хоць не выходзь ты з хаты:

З рэвiзiяй то жаба-жук,

То певень разяваты.

Вось i жывi, вось i выконвай свой сабачы абавязак. А як?

Гаспадар мне загадаў,

Каб двор-хату пiльнаваў.

Не сказаў ён анi слова,

Цi браць курку пад ахову?

— за "малодшага брата" клапоцiцца Мiкалай Страрых з Гомеля, бо цi мала што: спачатку не папярэдзiлi, а потым правераць ды яшчэ, свят-свят-свят:

Была хатка твая,

Цяпер стала мая,

А захочаш пажыць, —

Заплацi... Удвая.

Каб што лепшае — такi ўльтыматум (паводле меркавання спадарынi Чыгрынавай) можа выставiць гэта кантралёрка. Калi, зразумела ж, ёй гэта жытло "абломiцца". Нейкiм чынам... Бо пра яго ж цяпер самiм клапацiцца трэба:

Курка кут купiць хацела,

Ў банк дурнiца заляцела

Той адразу ж даў крэдыт —

Абабраў, як той бандыт, —

пiша пра бедную Ала Тарасiк з Мiнска. I ўжо прозай дадае, што пра свой кут у куратнiку курка цяпер не марыць, яна яго ў будцы шукае.

Што з героямi здымка яшчэ магло здарыцца? Арыгiнальная прапанова ў спадарынi Фетчанкi з Лагойшчыны:

Каб мець грошы на раскрутку,

У арэнду Бос здаў будку.

А калi й ланцуг парве,

Свет не чуў, як запяе!

Што яшчэ трэба, каб яму запець? Ну зразумела ж! Сабака гэты (паводле меркавання спадара Дубовiка з Бярэзiншчыны) цяпер кажа курыцы:

Калi ты харч якi шукаеш,

Тады ты розуму не маеш,

Бо гаспадыня ў нас такая,

Што мне й самому не хапае.

А ўсё чаму?

Загуляла баба Томка,

Як гавораць, ну на нет.

Засталiся на падворку

Курка Раба ды Валет, —

канстатуе Зоя Пятроўна Янучок з вёскi Нагорнае Клецкага раёна —

Эканамiчны крызiс

Завiтаў у двор:

Туляцца ля ганку

Курка ды Трэзор.

Ёсць, дарэчы, меркаванне (у мiнчан Астроўскiх), што ў саюзе гэтым дзiўнага анiчога няма:

Вельмi дружнай выйшла пара

Ў куркi Рабы i Мухтара —

Ён вартуе пакрысе,

Яна яйкi ўсiм нясе.

А галоўнае

Калi й слабая курыца

Ды сабакi не баiцца,

Калi згода ў двары, —

Тут жывуць Гаспадары!

Клiчнiк — наш. Яшчэ чатыры радкi — ад спадара Колесня з Беразiно:

Жыхары падворка вучаць

Нас, людзей, як трэба жыць:

Злом — нутро сваё не мучыць,

А з дабром — заўжды дружыць.

Гэта значыць (вяртаючыся да таго, з чаго пачалi), крый божухна не сварыцца, не лаяцца (а тым больш — брыдка, каб па сабаку з рота скакала), нiколi не адчуваць сябе ў ролi яго, пабiтага, альбо мокрай курыцы, нiчога не трацiць, як герой Шукшына: помнiце — 25 рублёў у трубачку i сабаку пад хвост?), не класцiся спаць з курамi, а працаваць. I мець за гэта грошай столькi, каб... Ну вы ведаеце.

Не ведаеце, хто выйшаў пераможцам конкурса на папярэднiм этапе? То нагадаем, што на здымку тым былi тры амаль голыя мужыкi ў дзвярах лазнi i скажам, што паводле меркавання вялiкага чытацкага журы лепшыя радкi пра iх склалi сужэнцы Астроўскiя з Мiнска, Валянцiна Апанасаўна Гудачкова з Жыткавiчаў, Алег Раманоўскi з Iвянца i Мiхаiл Паўлавiч Дубовiк, з чым, крыху паспрачаўшыся, пагадзiлася i маленькае рэдакцыйнае журы. Таму прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцам газету накiроўваецца ў вёску Арэшкавiчы, што на Бярэзiншчыне. Хочаце, каб да вас? Далучайцеся! Шанцы ёсць. Здымак — таксама.

Валянцiна Доўнар.

Фота Анатоля Клешчука.

Теги: Гомель
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Ну "Звязда"!.. Ну Кляшчук!.. І падловiць жа момант! Гэта ж трэба — такое ўбачыць, такое зняць!" — усклiкаюць вось гэтак многiя чы
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика