Конкурс — рухавiк прагрэсу
Конкурс — рухавiк прагрэсу
Абласны конкурс прафесiйнага майстэрства начальнiкаў гарадскiх i сельскiх аддзяленняў паштовай сувязi доўжыўся ў Брэсце два днi. На спаборнiцтвы прыехалi лепшыя, тыя, хто на раённых агледзiнах паказаў добры ўзровень тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi. Конкурс быў напружаным, складаным. Сем практычных заданняў, тэарэтычную частку ў форме тэстаў выконвала кожная ўдзельнiца спаборнiцтваў. Акрамя таго, усе каманды прадстаўлялi хатняе заданне. Сёлета гэта было афармленне экалагiчнага кутка ў паштовым аддзяленнi. З апошняга вынiкала, што да многiх iснуючых функцый пошты дадаецца яшчэ i асветнiцкая. Як прадэманстравала мерапрыемства, сёння i гарадскi, i вясковы паштавiкi павiнны валодаць значнай сумай ведаў i навыкаў, каб адпавядаць узроўню сучасных патрабаванняў. І, як заўважыў былы кiраўнiк паштовай службы Брэстчыны, ветэран паштовай справы Генадзь Цiтоў: "Калi б не было конкурсаў, мы абслугоўвалi б клiентаў значна горш. Менавiта ўдзел у спаборнiцтвах з’яўляецца стымулам для дадатковай самаадукацыi i самаўдасканалення". У гэтым i сэнс конкурсу. — Сапраўды так, — амаль у адзiн голас згадзiлiся стомленыя пераможцы Святлана Алесiюк i Дзiна Андрэева адразу пасля ўручэння грамат i падарункаў. Святлана працуе ў вёсцы Высока-Лiтоўск Камянецкага раёна, а Дзiна прадстаўляла АПС № 3 горада Iванава. Па вынiках спаборнiцтваў яны сталi лепшымi сярод калег. Прызавыя месцы таксама занялi Наталля Кухцiк — начальнiк паштовага аддзялення вёскi Браднiца Iванаўскага раёна, Таццяна Мiтлашук — начальнiк паштовага аддзялення вёскi Знаменка Брэсцкага раёна, Таццяна Лушчык — начальнiк баранавiцкага АПС № 9 i Валянцiна Мартынюк — начальнiк брэсцкага АПС № 22. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абласны конкурс прафесiйнага майстэрства начальнiкаў гарадскiх i сельскiх аддзяленняў паштовай сувязi доўжыўся ў Брэсце два днi. На спаборнiцтвы прыех |
|